Старадубшчына: тэарэтычна-метадалагічны аспект вывучэння памежнага рэгіёна ў перыяд ранняга Новага часу (другая палова XVI – XVIII ст.)

Аўтары

  • Яўген Валер'евіч Хралянок Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

Старадубшчына, метадалогія гісторыі, гістарычныя трансфармацыі, памежны рэгіён, лакальныя супольнасці, міграцыйныя працэсы

Анатацыя

Даследуецца тэрыторыя Старадубшчыны – рэгіёна, размешчанага на беларуска-расійска-ўкраінскім памежжы. На прыкладзе дадзенага рэгіёна разглядаюцца тэарэтычна-метадалагічныя праблемы, якія адносяцца да вывучэння гісторыі памежнай прасторы. Абгрунтоўваецца прымяненне ў даследаванні сацыяльна-псіхалагічнага падыходу, а таксама практык новай лакальнай і сацыяльнай гісторыі (праз наданне канцэпту «памежжа» характарыстык, звязаных з суб’ектам гісторыі). Падкрэсліваецца неабходнасць вывучэння памежнай прасторы з улікам геаграфічных і часавых фактараў. Абазначаюцца геаграфічныя рамкі рэгіёна ў перыяд ранняга Новага часу, калі Старадубшчына знаходзілася пад уплывам розных цэнтраў прыцягнення. Пры гэтым адпраўной кропкай кожнага этапу ў гісторыі Старадубшчыны прапануецца лічыць трансфармацыі, якія закранулі ўсе сферы жыцця пагранічнага грамадства. Для лакалізацыі рэгіёна ў рамках другой паловы XVI ст. уводзіцца гісторыка-геаграфічны тэрмін «Старадубская Севершчына». Асаблівая ўвага надаецца сувязі рэгіёна з землямі Беларусі. Распрацоўваюцца тэарэтычныя і метадалагічныя падыходы да правядзення гістарычнага даследавання пагранічных рэгіёнаў. Актуальнасць артыкула абумоўлена актывізацыяй сучасных інтэграцыйных працэсаў.

Біяграфія аўтара

  • Яўген Валер'евіч Хралянок, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

    кандыдат гістарычных навук; дактарант кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Turner F. Frontir v amerikanskoi istorii [The frontier in American history]. Petrenko AI, translator; Sogrin VV, editor. Moscow: Ves’ mir; 2009. 303 p. Russian.
  2. Haushofer K. O geopolitike. Raboty raznykh let [About geopolitics. Works from different years]. Usachev IG, translator. Moscow: Mysl’; 2001. 426 p. Russian.
  3. Maslak VI. Option of the European steppe frontier in modern Russian and Ukrainian cossacks studies. Liberal Arts in Russia. 2014;3(4):297–306. Russian. DOI: 10.15643/libartrus-2014.4.8.
  4. Temushev VN. Gomel’skaya zemlya v kontse XV – pervoi polovine XVI v.: territorial’nye transformatsii v pogranichnom regione [Gomiel land at the end of the 15th – first half of the 16th century: territorial transformations in the border region]. Moscow: Kvadriga; 2009; 192 p. Russian.
  5. Mjacel’ski AA. Mscislawskae knjastva i vajavodstva w ХІІ–ХVIII stst. [Mstislav principality and voivodeship in the 12th–18th centuries]. Minsk: Belaruskaja navuka; 2014. 664 p. Belarusian.
  6. Koch SV. The methodological problems of local-regional and borderland research. Derzhava i pravo. Jurydychni i politychni nauky. 2013;61:460–467. Russian.
  7. Chikalova IR. [The concepts «frontier» – «border» – «borderland» in the research arsenal of humanities scientists]. In: Janowskaja VV, compiler; Danilovich VV, editor. Metadalogija dasledavannja gistoryi Belarusi: prablemy, dasjagnenni, perspektyvy [Methodology of research on the history of Belarus: problems, achievements, prospects]. Minsk: Belaruskaja navuka; 2018. p. 171–180. Russian.
  8. Malovichko SI, Bulygina TA. [Modern historical science and the study of local history]. Novaya lokal’naya istoriya. 2003; 1:6–22. Russian.
  9. Kakhanouskі AG. Satsyyal’naya transfarmatsyya belaruskaga gramadstva (1861–1914 gg.) [Social transformation of Belarusian society (1861–1914)]. Minsk: Belarusian State University; 2013. 335 p. Belarusian.

Апублікавана

2024-07-26

How to Cite

[1]
Хралянок, Я.В. 2024. Старадубшчына: тэарэтычна-метадалагічны аспект вывучэння памежнага рэгіёна ў перыяд ранняга Новага часу (другая палова XVI – XVIII ст.). Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 3 (Jul. 2024), 25–32.