Рэфармаванне ідэалогіі Французскай сацыялістычнай партыі ў 1980–90-я гг.: паміж абнаўленнем і вернасцю традыцыі

Аўтары

  • Яўген Георгіевіч Колб Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

Ключавыя словы:

Францыя, Французская сацыялістычная партыя, ідэалогія, дактрына, абнаўленне, левы лагер

Анатацыя

Неабходнасць рэфармавання ідэалогіі Французскай сацыялістычнай партыі (ФСП) была абумоўлена палітычнымі цяжкасцямі, выкліканымі супярэчнасцю паміж прагматычнай палітыкай сацыялістычных урадаў, якая будавала- ся з улікам рэалій французскага грамадства, і партыйнай ідэалогіяй, якая грунтавалася на традыцыйных прынцыпах французскага сацыялізму. У 1980-я гг. дактрына ФСП змясцілася ў сацыял-дэмакратычным напрамку, што было афіцыйна замацавана на з’ездзе 1991 г. Адначасова праграмныя ўстаноўкі і перадвыбарныя абяцанні партыі сталі больш памяркоўнымі і рэалістычнымі. Тым не менш ФСП адмовілася ад глыбокага перагляду галоўных прынцыпаў партыйнай дактрыны, а пасля 1993 г. пачала больш выразна дэманстраваць адданасць традыцыйным ідэалам, працягваючы ўстрымлівацца ад радыкальных прапаноў у сацыяльна-эканамічнай сферы. Адмова ад глыбокага рэфармавання партыйнай дактрыны была абумоўлена тым, што змена ідэйнай тоеснасці ФСП не падтрымлівалася большасцю членаў партыі, а таксама пагражала аслабленнем пазіцый у левым электараце і стратай саюзнікаў у левым лагеры.

Біяграфія аўтара

  • Яўген Георгіевіч Колб, Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

    кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дацэнт кафедры гісторыі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Kolb EG. Politika frantsuzskikh pravitel’stv i politicheskaya bor’ba vo Frantsii v 1988–2002 gg. [The politics of the French governments and the political struggle in France in 1988–2002]. Minsk: Belarusian State University; 2011. 263 p. Russian.
  2. Bunin IM. Sotsialisty i obshchestvenno-politicheskaya bor’ba vo Frantsii v 80-e gody [Socialists and the social and political struggle in France in the 80s]. Moscow: Nauka; 1989. 216 p. Russian.
  3. Bunin IM. [Party of Activists or a Party of Notables? (To the results of the X Congress of the French Socialists)]. Rabochii klass i sovremennyi mir. 1990;4:96–101. Russian.
  4. Preobrazhenskaja AA. [French Socialist Party and European Social Democracy]. Mirovaya ekonomika i mezhdunarodnye otnosheniya. 2000;6:47–52. Russian.
  5. Bergounioux A, Grunberg G. L’ambition et le remords. Les socialistes français et le pouvoir (1905–2005). Paris: Fayard; 2005. 610 р.
  6. Diligenskij GG, Kuznecov VI, editors. Frantsiya [France]. Moscow: Mysl’; 1982. 431 p. Russian.
  7. Ajvazova SG, Bunin IM, Velikovskii SI, Diligenskii GG, Korzheva JeM, Leibovich OL, et al. Frantsiya glazami frantsuzskikh sotsiologov [France through the eyes of French social scientists]. Moscow: Nauka; 1990. 280 p. Russian.
  8. Grunberg G. Le parti d’Epinay: d’une rupture fantasmée à une réformisme mal assumé. Histoire@Politique. 2011;13:99–111.
  9. Portelli H. Le Parti socialiste: une position dominante. In: Bréchon P, éditeur. Les partis politiques français. Paris: La Documentation française; 2001. p. 85–103.
  10. Bergounioux A. Socialisme français et social-démocratie européenne. Vingtième Siecle. Revue d’histoire. 2000;65:97–108. DOI: 10.2307/3770764.
  11. Subileau F, Ysmal C, Rey H. Les Adhérents socialistes en 1998. Cahiers du CEVIPOF. 1999;23:1–125.

Апублікавана

2019-08-07

How to Cite

[1]
Колб, .Я.Г. 2019. Рэфармаванне ідэалогіі Французскай сацыялістычнай партыі ў 1980–90-я гг.: паміж абнаўленнем і вернасцю традыцыі. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 3 (Aug. 2019), 92–100. DOI:https://doi.org/10.33581/2520-6338-2019-3-92-100.