Войскі Віленскай і Варшаўскай ваенных акруг Расійскай імперыі ў Беларусі (1864–1914)

Аўтары

  • Аляксандр Браніслававіч Арлукевіч Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, вул. Э. Ажэшка, 22, 230023, г. Гродна, Беларусь https://orcid.org/0000-0002-4533-1925

Ключавыя словы:

дыслакацыя войскаў, беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі, Віленская ваенная акруга, расійскія войскі, беларускія губерні

Анатацыя

Разглядаюцца працэсы засяроджання і тэрытарыяльнага размяшчэння войскаў Расійскай імперыі на тэрыторыі беларускіх губерняў у перыяд існавання Віленскай і Варшаўскай ваенных акруг пасля завяршэння паўстання 1863–1864 гг. Праведзены аналіз прычын канцэнтрацыі злучэнняў і падраздзяленняў расійскай арміі ў рэгіёне з улікам ваенна-палітычнага становішча, якое склалася на той момант у Еўропе, і грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываліся ўнутры саміх беларускіх губерняў, дазволіў вызначыць мэты і задачы, што вырашаліся войскамі ў Беларусі з сярэдзіны 1860-х гг. да пачатку Першай сусветнай вайны. Даследаванне абапіраецца на шырокае кола крыніц, якія былі выяўлены ў архівах і кнігасховішчах Расіі і Беларусі і ўпершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак. Прааналізаваны прычыны і перадумовы стварэння сістэмы тэрытарыяльнага кіравання ўзброенымі сіламі Расійскай імперыі ў Беларусі. Раскрыты працэс фарміравання арганізацыйных структур Віленскай ваеннай акругі з нададзенай ёй групоўкай узброеных сіл. Вызначаны склад воінскага кантынгенту ў Беларусі і месцы размяшчэння асобных частак і падраздзяленняў расійскай арміі ў межах беларускіх губерняў. Выяўлены прычыны змен складу і схемы дыслакацыі войскаў у час існавання ваенных акруг. Зроблена спроба даць агульную ацэнку месцу і ролі беларускіх зямель у сістэме забеспячэння ваенна-стратэгічных інтарэсаў Расійскай імперыі, а таксама самой арміі ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі другой паловы 1860-х гг. – пачатку ХХ ст.

Біяграфія аўтара

  • Аляксандр Браніслававіч Арлукевіч, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, вул. Э. Ажэшка, 22, 230023, г. Гродна, Беларусь

    выкладчык кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Zakharova LG, editor. Vospominaniya general-fel’dmarshala grafa Dmitriya Alekseevicha Milyutina 1860–1862 [Me­moirs of field Marshal count Dmitry Alekseyevich Milutin 1860–1862]. Moscow: Rossiiskii arkhiv; 1999. 488 p. Russian.
  2. Arlukevich AB. Troops of the Russian Empire in Belarus during the uprising of 1863–1864. Vestnik Polotskogo gosudarstvennogo universiteta. Seriya A. Gumanitarnye nauki. 2020;1:7–17. Russian.
  3. Zaionchkovskii PA. Samoderzhavie i russkaya armiya na rubezhe XIX–XX stoletii [Autocracy and the Russian army at the turn of the 19th–20th centuries]. Moscow: Mysl’; 1973. 349 p. Russian.
  4. Kienko D, Slivkin V. Aerodrom Lida: sto let poletov [Lida airfield – one hundred years of flying]. Smolensk: Kharteks; 2013. 180 p. Russian.
  5. Kienko D. Karolin (Grodno): pervyi aerodrom Belarusi [Karolin (Hrodna) is the first airfield in Belarus]. Minsk: Rubon; 2018. 82 p. Russian.
  6. Kiselev AA. [Reasons for the participation of military units of the Russian army in law enforcement in the Belarusian provinces in 1905–1907]. Ideologicheskie aspekty voennoi bezopasnosti. 2010;1:16–18. Russian.
  7. Kopysskii ZYu, Fikh BM, editors. Grodno: istoricheskii ocherk [Hrodna: historical essay]. Minsk: Belarus; 1964. 202 p. Russian.
  8. Petrov VA. Ocherki po istorii revolyutsionnogo dvizheniya v russkoi armii v 1905 g. [Essays on the history of the revolutionary movement in the Russian army in 1905]. Leningrad: Nauka; 1964. 426 p. Russian.
  9. Platonov RP, editor. Prolog Velikogo Oktyabrya: po materialam respublikanskoi nauchnoi konferentsii, posvyashchennoi 80-letiyu revolyutsii 1905–1907 gg. v Rossii [Prologue of the Great October: based on the materials of the Republican scienti­fic con­ference dedicated to the 80th anniversary of the revolution of 1905–1907 in Russia]. Minsk: Vyshjejshaja shkola; 1986. 157 p. Russian.
  10. Tokts S. [Materials for the history of Hrodna and its environs in the training camp of the National Library named Ossolinskich «Ossolineum» in Wroclaw]. In: Smalenchuk AF, Slіzh NU, editors. Garadzenski palimpsest. Dzjarzhawnyja wstanovy i palitychnae zhyccjo XVI–XX stst. Matjeryjaly Mizhnarodnaj navukovaj kanferjencyi; 7 listapada 2009 g.; Grodna, Belarus’. [Hrodna palimpsest. State institutions and political life of the 16th–20th centuries. Materials of the International confe­rence; 2009 November 7; Hrodna, Belarus]. Hrodna: [s. n.]; 2009. p. 318–331. Belarusian.
  11. Bondarenko VV. Polkovodtsy i voenachal’niki Pervoi mirovoi voiny – urozhentsy Belarusi [Warlords and military leaders of the World War I – natives of Belarus]. Minsk: Zvjazda; 2014. 120 p. Russian.
  12. [Local government and administration]. In: Zhitko AP, editor. Istoriya belorusskoi gosudarstvennosti. Tom 2 [The history of the Belarusian statehood. Volume 2]. Minsk: Belaruskaja navuka; 2019. p. 55–105. Russian.
  13. Shagal MZ. Moya zhizn’ [My life]. Moscow: Azbuka; 2000. 416 p. Russian.

Апублікавана

2020-07-31

How to Cite

[1]
Арлукевіч, А.Б. 2020. Войскі Віленскай і Варшаўскай ваенных акруг Расійскай імперыі ў Беларусі (1864–1914). Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 3 (Jul. 2020), 5–22. DOI:https://doi.org/10.33581/2520-6338-2020-3-5-22.