Ненадзейны саюзнік: удзел Расіі ў вайне 1809 г. супраць Аўстрыі
Ключавыя словы:
вайна 1809 г., Галіцыя, Расійская імперыя, Аўстрыйская імперыя, Напалеон, Княства Варшаўскае, С. Ф. Галіцын, Ю. ПанятоўскіАнатацыя
Раскрываецца маладаследаваная ў гістарыяграфіі праблема ўдзелу Расійскай імперыі ў вайне 1809 г. супраць Аўстрыі. Паказана, што Расія разглядала аўстрыйскую Галіцыю як сваё геапалітычнае поле (гістарычную спадчыну), а таму выступала супраць магчымага яе ўключэння ў склад Княства Варшаўскага. Адзначаецца, што расійскае войска, нягледзячы на cаюзныя абавязкі перад Францыяй, перайшло мяжу толькі пры пагрозе захопу Галіцыі польскімі войскамі. Пры гэтым яно выяўляла пасіўнасць у дзеяннях супраць Аўстрыі (з мэтай захавання добрасуседскіх адносін) і ўхілялася ад аказання дапамогі палякам. Усё гэта абумовіла нацягнутыя ўзаемаадносіны паміж расійскімі і польскімі войскамі. Падрабязна прасочваецца ход ваенных дзеянняў, раскрываюцца настроі ў расійскіх вайсковых колах (незадаволенасць у афіцэрскім корпусе і ўцёкі ніжніх чыноў). Сцвярджаецца, што падзеі 1809 г. аказалі значны ўплыў на абвастрэнне сітуацыі ў заходніх губернях Расійскай імперыі. Зроблена выснова, што ўдзел Расіі ў вайне супраць Аўстрыі прывёў да падрыву яе іміджу ў Еўропе і садзейнічаў умацаванню французскага ўплыву, але толькі ў кароткатэрміновай перспектыве.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Bogdanovich MI. Istoriya tsarstvovaniya imperatora Aleksandra I i Rossii v ego vremya. Tom 2 [The history of the reign of Emperor Alexander I and Russia in his time. Volume 2]. Saint Petersburg: Tipografiya F. Sushchinskogo; 1869. 535 + 80 p. Russian.
- Shilder NK. Imperator Aleksandr Pervyi, ego zhizn’ i tsarstvovanie. Tom 2 [Emperor Alexander the First, his life and reign. Volume 2]. 2nd edition. Saint Petersburg: A. S. Suvorin; 1904. 408 p. Russian.
- Popov AN. Otechestvennaya voina 1812 goda. Tom 1 [Patriotic War of 1812. Volume 1]. Moscow: Minuvshee; 2008. 450 p. Russian.
- Sokolov O. Bitva dvukh imperii. 1805–1812 [Battle of two empires. 1805–1812]. Moscow: Astrel’; 2012. 750 p. Russian.
- Lukashevich AM. Zapadnyi pogranichnyi region v voenno-strategicheskikh planakh Rossiiskoi imperii (konets XVIII v. – 1812 g.). Kniga 1 [Western border region in the military-strategic plans of the Russian Empire (late 18th century – 1812). Book 1]. Minsk: IVTs Minfina; 2012. 367 p. Russian.
- Sapozhnikov AI. [AI Mikhailovsky-Danilevsky and his unpublished work «Description of the war of Emperor Alexander against Austria in 1809»]. Klio. 1997;2:25–36. Russian.
- Pawłowski B. Wojna polsko-austriacka 1809 r. Warszawa: Volumen; 1999. 462 s. Współpublikowane z «Bellona».
- Skałkowski A. Książę Józef. Bytom: Nakładem Katolika; 1913. 479 s.
- Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego; 2008. 792 s.
- Valkovich A. [Lost hull. The troops of Prince Gorchakov in 1812]. Tseikhgauz. 2002;3:16–21. Russian.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














