Крызіс тарфяной прамысловасці Савецкага Саюза ў 1920-я гг.

Аўтары

  • Яўген Уладзіміравіч Ваяйкоў Педагагічны інстытут імя В. Р. Бялінскага Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, вул. Чырвоная, 40, 440026, г. Пенза, Расія

Ключавыя словы:

гісторыя тарфяной прамысловасці, торфараспрацоўкі ў перыяд нэпа, даследаванне тарфяных адкладаў

Анатацыя

Даследуецца вопыт асваення паліўных рэсурсаў Савецкага Саюза. Адзначаецца, што гісторыя тарфяной прамысловасці СССР з’яўляецца слабавывучанай тэмай. У прыватнасці, са сферы навуковых інтарэсаў гісторыкаў выпаў перыяд нэпа, між тым як падчас Грамадзянскай вайны, а таксама ў 1930–50-я гг. торфаздабыча адыгрывала важную ролю ў вырашэнні паліўнай праблемы ў СССР. Даследуецца развіццё тарфяной прамысловасці ў 1920-я гг. як на ўсесаюзным, так і на рэгіянальным узроўні. Крыніцавай базай сталі матэрыялы рэгіянальных архіваў, а таксама артыкулы ў часопісах і газетах, апублікаваныя ў 1920–30-я гг. спецыялістамі тарфяной справы. Паказваецца працэс масавага закрыцця тарфяных гаспадарак у сярэдзіне 1920-х гг. і спыненне росту торфаздабычы. У некаторых рэгіёнах краіны, напрыклад у БССР, назіралася нязначнае павелічэнне вытворчасці гэтага віду паліва, але невялікі маштаб яго выкарыстання не адпавядаў аб’ёму наяўных рэсурсаў. Малавядомым аспектам гісторыі тарфяной прамысловасці 1920-х гг. з’яўляецца станаўленне тарфяных гаспадарак у якасці цэнтраў культурнай адукацыі сялян. Зроблена выснова аб тым, што эканамічную эфектыўнасць тарфяной прамысловасці пацвярджае факт яе выжывання ў кантэксце спынення дзяржаўнай падтрымкі падчас нэпа. У Савецкім Саюзе ў перыяд нэпа тарфяныя запасы займалі другое месца пасля вугалю. Па аб’ёмах нарыхтовак на другім месцы пасля вугалю былі дровы, але яны ставілі пад пагрозу экалагічны стан лясоў. Адзначаецца, што зніжэнне фінансавання і дэцэнтралізацыя тарфяной прамысловасці абумовілі закрыццё шэрагу тарфяных гаспадарак, спад торфаздабычы і тэхнічныя праблемы ў галіне. Крызіс тарфяной прамысловасці выявіў таксама скарачэнне даследаванняў тарфяных радовішчаў, што негатыўна паўплывала на развіццё торфавытворчасці ў 1930-я гг.

Біяграфія аўтара

  • Яўген Уладзіміравіч Ваяйкоў, Педагагічны інстытут імя В. Р. Бялінскага Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, вул. Чырвоная, 40, 440026, г. Пенза, Расія

    доктар гістарычных навук, дацэнт; прафесар кафедры гісторыі Расіі і методыкі выкладання гісторыі гісторыка-філалагічнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Panov VV, Misnikov OS. [Modern trends of development of peat industry in Russia]. Trudy Instorfa. 2015;64(11):3–12. Russian.
  2. Rodionov NA. Government and regional policy towards the exploitation and use of the sources of fuel and raw materials in the 1920s–1930s. Sotsium i vlast’. 2013;44(6):123–127. Russian.
  3. Rodionov NA. Mobilization of peat resources of Ural for the needs of war production (1941–1945). Istoricheskie, filosofskie, politicheskie i yuridicheskie nauki, kul’turologiya i iskusstvovedenie. Voprosy teorii i praktiki. 2015;51(1):168–172. Russian.
  4. Kopenkina LV. Istoriya torfyanogo dela v Rossii [History of peat business in Russia]. Tver: Tver State Technical University; 2015. 228 p. Russian.
  5. Simonov NS. VPK SSSR: tempy ekonomicheskogo rosta, struktura, organizatsiya proizvodstva, upravleniya [The military-industrial complex of the USSR: the pace of economic growth, structure, organisation of production, management]. Moscow: Russkii fond sodeistviya obrazovaniyu i nauke; 2015. 504 p. Russian.
  6. Voeikov EV. Torfyanaya i slantsevaya promyshlennost’ Povolzh’ya. 1930–1941 gg. [Peat and shale industry of the Volga region. 1930–1941]. Samara: Samara Federal Research Centre of the Russian Academy of Sciences; 2011. 404 p. Russian.
  7. Voeikov EV. The history of restoration of the Volga forest fund during the NEP: the environmental problem of an unstable economy. Voprosy istorii. 2020;6:224–234. Russian. DOI: 10.31166/VoprosyIstorii202006Statyi21.
  8. Probst AE. Sotsialisticheskoe razmeshchenie dobychi i potrebleniya topliva v SSSR [Socialist placement of fuel production and consumption in the USSR]. Moscow: Gosplanizdat; 1950. 132 p. Russian.
  9. Voeikov EV. [Peat five-year plans in the Volga region – a forgotten page in the history of the 1930s]. Rossiiskaya istoriya. 2010;2:43–52. Russian.
  10. Plakitkina LS, Apukhtin PA. [Analysis of the development of the peat industry in Russia and the world in the period from 2000 to 2009]. Gornaya promyshlennost’. 2011;1:4–12. Russian.
  11. Peshkova GYu, Bondar’ EG. Prerequisites to development of peat industry in Northwest region. Ekonomika Severo-Zapada: problemy i perspektivy razvitiya. 2020;63(4):141–147. Russian.

Апублікавана

2023-04-25

How to Cite

[1]
Ваяйкоў, Я.У. 2023. Крызіс тарфяной прамысловасці Савецкага Саюза ў 1920-я гг. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2 (Apr. 2023), 28–35. DOI:https://doi.org/10.33581/2520-6338-2023-2-28-35.