«У дзеяннях маіх меў я адну тую мэту, каб трымаць карысць Айчыны…»: следчая справа губернатара К. К. Лешэрна пра злоўжыванні ў правіянцкім забеспячэнні расійскай арміі ў 1812–1813 гг.

Аўтары

Ключавыя словы:

грамадзянскі губернатар, Беларуска-Літоўскі край, Віцебская губерня, К. К. Лешэрн, Ваеннае міністэрства Расійскай імперыі, Правіянцкі дэпартамент Ваеннага міністэрства Расійскай імперыі, злоўжыванні, следчыя камісіі, Урадавы сенат, Дзяржаўны савет Расійскай імперыі

Анатацыя

Праз прызму следчай справы, якая вялася ў адносінах да віцебскага грамадзянскага губернатара К. К. Лешэрна, раскрываецца праблема правіянцкага забеспячэння расійскіх войскаў на заходнім тэатры ваенных дзеянняў у 1812–1813 гг. Паказваецца механізм правіянцкага забеспячэння арміі ў ваенны час, а таксама роля ў гэтым працэсе палявога генерал-правіянтмайстра, грамадзянскіх губернатараў і чыноўнікаў Правіянцкага дэпартамента Ваеннага міністэрства Расійскай імперыі. Апісваецца дзейнасць К. К. Лешэрна па забеспячэнні правіянтам войскаў 1-га асобнага корпуса графа П. Х. Вітгенштэйна, які дзейнічаў у Віцебскай губерні, у жніўні – лістападзе 1812 г. Аналізуюцца этапы следчай справы ў дачыненні да К. К. Лешэрна (на аснове даследавання абвінавачанняў Правіянцкага дэпартамента Ваеннага міністэрства Расійскай імперыі, тлумачальных запісак губернатара, вынікаў расследаванняў у 5-м дэпартаменце Урадавага сената і Дзяржаўным савеце Расійскай імперыі, матэрыялаў дадатковых расследаванняў). Паказваюцца псіхалагічныя і матэрыяльныя ўмовы, у якіх апынуўся апальны губернатар і яго сям’я. Зроблена выснова аб тым, што злоўжыванні ў Правіянцкім дэпартаменце Ваеннага міністэрства Расійскай імперыі былі абумоўлены пралікамі ў падрыхтоўцы тылавога забеспячэння арміі напярэдадні вайны 1812 г., памылкамі ў забеспячэнні войскаў у ваенны час, а таксама адсутнасцю належнага кантролю за расходаваннем казённых сродкаў Правіянцкім дэпартаментам Ваеннага міністэрства Расійскай імперыі. Адзначаецца, што асобы, адказныя за злоўжыванні пры правіянцкім забеспячэнні расійскай арміі, не панеслі належнага пакарання, а нанесеныя казне страты не былі імі кампенсаваны.

Біяграфія аўтара

  • Андрэй Міхайлавіч Лукашэвіч, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

    доктар гістарычных навук, прафесар; прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу гістарычнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Pugachev VV. [Preparation of Russia for the war with Napoleon in 1810–1811]. Uchenye zapiski Gor’kovskogo gosudarstvennogo universiteta. 1964;72(1):93–123. Russian.
  2. Podmazo AA. [Provisional provision of the Russian army in 1812–14]. In: Bezotosnyi VM, editor. Otechestvennaya voina 1812 goda i osvoboditel’nyi pokhod russkoi armii 1813–1814 godov. Tom 3 [The Patriotic War of 1812 and the liberation campaign of the Russian army of 1813–1814. Volume 3.]. Moscow: ROSSPEN; 2012. p. 153–155. Russian.
  3. Nikolaev DA, Khvostova IA. Logistic features of support of the Nizhny Novgorod militia of 1812 at the initial stage of its formation (september – october 1812). Voprosy istorii. 2020;2:217–224. Russian. DOI: 10.31166/VoprosyIstorii202002Statyi22.
  4. Litvinovskaya YuI. Mobilization activities of the government of Alexander I on the eve of the war of 1812. Gumanitarna-jekanamichny vesnik. 2015;2:39–46. Russian.
  5. Lukashevich AM. [Forgotten name: general A. M. Rimsky-Korsakov and his role in organising the provision of Russian armies in 1812 April – July]. In: Gerasimova GI, L’vov SV, editors. Epokha napoleonovskikh voin: lyudi, sobytiya, idei. Materialy XI Mezhdunarodnoi nauchnoi konferentsii; 24 aprelya 2008 g.; Moskva, Rossiya [The era of the Napoleonic wars: people, events, ideas. Materials of the 11th International scientific conference; 2008 April 24; Moscow, Russia]. Moscow: Kuchkovo pole; 2008. p. 59–71. Russian.
  6. Lukashevich AM. [Tactics of «scorched earth»: plans and application on Belarusian lands in the summer of 1812]. Gistoryja i gramadaznawstva. 2012;8:16–23. Russian.
  7. Lukashevich AM. [Determination of the amount of material damage caused by the war of 1812 to the population, and the problem of its compensation (on the example of the Belarusian-Lithuanian provinces)]. In: Gerasimova GI, L’vov SV, editors. 1812 god. Lyudi i sobytiya velikoi epokhi. Materialy Mezhdunarodnoi nauchnoi konferentsii; 23 aprelya 2010 g.; Moskva, Rossiya [1812. People and events of the great era: proceedings of the International scientific conference; 2010 April 23; Moscow, Russia]. Moscow: Kuchkovo pole; 2010. p. 25–41. Russian.
  8. Lukashevich AM. [Military and administrative activities of the Vitebsk civilian governor Karl Leshern in July 1812 – February 1813 (based on the materials of the Russian State Military Historical Archive)]. Arhivaryus. 2022;20:72–81. Russian.
  9. Diema YeG. It was Peter I who tried to eradicate embezzlement of public funds. The Journal of the Military History. 2000;2:83–84. Russian.
  10. Pushkareva NL. [The history of everyday life and private life through the eyes of a historian]. In: Pushkareva NL, editor. Sotsial’naya istoriya: ezhegodnik. Zhenskaya i gendernaya istoriya [Social history: yearbook. Women’s and gender history]. Moscow: ROSSPEN; 2003. p. 16–18. Russian.
  11. Nescjarchuk LM. Napaleon Orda. Shljah da Bac’kawshchyny [Napoleon Orda. Way to Fatherland]. Minsk: Mastackaja lіtaratura; 2009. 430 p. Belarusian.

Апублікавана

2023-04-24

How to Cite

[1]
Лукашэвіч, А.М. 2023. «У дзеяннях маіх меў я адну тую мэту, каб трымаць карысць Айчыны…»: следчая справа губернатара К. К. Лешэрна пра злоўжыванні ў правіянцкім забеспячэнні расійскай арміі ў 1812–1813 гг. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2 (Apr. 2023), 5–20. DOI:https://doi.org/10.33581/2520-6338-2023-2-5-20.