Гісторыка-геаграфічны агляд Галіі ў працы «Ашхарацуйц»

Аўтары

  • Акоп Жараевіч Аруцюнян Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, вул. Алека Манукяна, 1, 0025, г. Ерэван, Арменія

Ключавыя словы:

Галія, «Ашхарацуйц» («Старажытнаармянская геаграфія»), М. Харэнацы, А. Шыракацы, Страбон, Пталямей, Гай Юлій Цэзар, гістарычная геаграфія

Анатацыя

Аналізуецца тэкст унікальнай гісторыка-геаграфічнай працы «Ашхарацуйц» («Старажытнаармянская геаграфія»). У прыватнасці, даследуюцца фрагменты тэксту, прысвечаныя Галіі, якая мела важнае значэнне ў развіцці дзяржаў старой Еўропы. Паказваецца, што Галія была размешчана ў асноўным на тэрыторыі сучаснай Францыі, але пры гэтым ахоплівала некаторыя рэгіёны іншых сучасных краін, такіх як Італія, Люксембург, Бельгія, Нідэрланды і Швейцарыя. Адзначаецца, што вывучэннем Галіі займаліся не толькі антычныя гісторыкі. Гэта пацвярджаюць іншыя старажытныя
крыніцы, у якіх згадваецца краіна. Даказваецца, што, нягледзячы на сцісласць фрагментаў армянскага тэксту, прысвечаных апісанню Галіі, у іх знайшлі месца каштоўныя звесткі пра межы, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краіны, а таксама яе геаграфічная і этнаграфічная характарыстыка. Зроблена выснова аб тым, што прыведзеныя ў армянскай крыніцы даныя патрабуюць скрупулёзнага герменеўтычнага разгляду.

Біяграфія аўтара

  • Акоп Жараевіч Аруцюнян, Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, вул. Алека Манукяна, 1, 0025, г. Ерэван, Арменія

    доктар гістарычных навук, прафесар; прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі гістарычнага факультэта

Апублікавана

2023-08-17

How to Cite

[1]
Аруцюнян, А.Ж. 2023. Гісторыка-геаграфічны агляд Галіі ў працы «Ашхарацуйц». Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2 (Aug. 2023), 21–27. DOI:https://doi.org/10.33581/2520-6338-2023-2-21-27.