Нацыянальная кухня малдаван Беларусі як маркер этнічнай ідэнтычнасці ў кантэксце міжкультурных зносін

Аўтары

  • Лізавета Мікалаеўна Квілінкова Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі, вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

малдаване Беларусі, дыяспара, нацыянальная кухня, традыцыі, міжкультурнае ўзаемадзеянне

Анатацыя

Разглядаюцца адлюстраванне этнакультурнай ідэнтычнасці і вынікі міжкультурнага ўзаемадзеяння малдаван Беларусі праз нацыянальную кухню. Дадзеная этнічная супольнасць да гэтага часу заставалася не вывучанай у беларускай этналогіі. У аснову даследавання пакладзены матэрыял, сабраны аўтарам у 2020–2023 гг., які ўпершыню ўводзіцца ў навуковы абарот. Шляхам паглыбленага інтэрв’ю былі апытаны больш за 50 інфармантаў-малдаван. У выніку праведзенага даследавання выяўлены адрозненні ў ступені захаванасці страў нацыянальнай кухні ў паўсядзённым жыцці малдаван, якія перасяліліся ў Беларусь у савецкі і постсавецкі перыяды. Робіцца выснова аб тым, што нацыянальная кухня ў прадстаўнікоў малдаўскай дыяспары з’яўляецца найбольш устойлівым і значным элементам народнай культуры. Адзначаецца, што ўплыў беларускай нацыянальнай кухні адчуваецца ў малдаван, якія перасяліліся ў Беларусь у савецкі перыяд і жывуць тут больш за 30–40 гадоў. Абазначаны міжэтнічныя адрозненні ў сістэме харчавання малдаван і беларусаў, якія праяўляюцца ў прыярытэтным выкарыстанні тых ці іншых прадуктаў (мука, крупы, бульба і інш.).

Біяграфія аўтара

  • Лізавета Мікалаеўна Квілінкова, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі, вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Беларусь

    доктар гістарычных навук, дацэнт; вядучы навуковы супрацоўнік

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Andreeva LA, Hopiaynen OA, Filimonova NV. National cuisine as a constituent part of ethnic identity. Historical and Social Educational Thought. 2017;9(6, part 1):121–126. Russian. DOI: 10.17748/2075-9908-2017-9-6/1-121-126.
  2. Pavlovskaya AV. [Do we need a culture about food?]. In: Dominin EG, editor. Eda i kul’tura [Food and culture]. Moscow: Lomonosov Moscow State University; 2015. p. 7–42. Russian.
  3. Navagrodski TA. Jevaljucyja tradycyj harchavannja belarusaw u XIX–XX stst. [Evaluating the traditional food of Belarus in the 19th – 20th centuries]. Minsk: Belarusian State University; 2015. 244 p. Belarusian.
  4. Kvilinkova EN, Sakovich VA. Belorusy v Moldove i Moldova v belorusakh [Belarusians in Moldova and Moldova in Belarusians]. Minsk: Belaruskaja navuka; 2021. 454 p. Russian.
  5. Kvilinkova EN. Gagauzy v etnokul’turnom prostranstve Moldovy (narodnaya kul’tura i etnicheskoe samosoznanie gagauzov skvoz’ prizmu svyazi vremen) [Gagauz in the ethnocultural space of Moldova (folk culture and ethnic identity of the Gagauz through the prism of the connection of times)]. Chisinau: Centrală; 2016. 732 p. Russian.
  6. Kvilinkova EN. Gagauzy v Moldove i Belarusi: grani identichnosti i strategiya samosokhraneniya [Gagauz people in Moldova and Belarus: facets of identity and strategy of self-preservation]. Minsk: Belaruskaja navuka; 2023. 383 p. Russian.

Апублікавана

2024-02-11

How to Cite

[1]
Квілінкова, Л.М. 2024. Нацыянальная кухня малдаван Беларусі як маркер этнічнай ідэнтычнасці ў кантэксце міжкультурных зносін. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 1 (Feb. 2024), 74–84.