Асвятленне турэцка-армянскай вайны 1920 г. у армянскай прэсе

Аўтары

  • Эдзік Гарэгіновіч Мінасян Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, вул. А. Манукяна, 1, 0025, г. Ерэван, Арменія
  • Вячаслаў Іванавіч Мянькоўскі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь
  • Мхітар Разміковіч Габрыелян Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, вул. А. Манукяна, 1, 0025, г. Ерэван, Арменія
  • Айк Хачатуравіч Мхаян Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, вул. А. Манукяна, 1, 0025, г. Ерэван, Арменія
  • Тигран Айкович Ганаланян Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, вул. А. Манукяна, 1, 0025, г. Ерэван, Арменія

Ключавыя словы:

Сеўрскі дагавор, Першая Рэспубліка Арменія, Турцыя, Савецкая Расія, турэцка-расійскія адносіны, рух кемалістаў

Анатацыя

Даследуецца асвятленне турэцка-армянскай вайны 1920 г. у армянскай прэсе. На аснове аналізу публікацый у газетах «Арадж» (Ерэван), «Мшак» (Тыфліс), «Арэў» (Александрыя) і «Айрэнік» (Бостан) за жнівень 1920 г. – люты 1921 г. вывучаецца пазіцыя армянскіх грамадска-палітычных колаў наконт ваеннага канфлікту паміж Турцыяй і Арменіяй, а таксама дынаміка развіцця іх узаемаадносін. Адзначаецца, што армянская палітычная эліта пераацаніла ўласныя сілы і недаацаніла магчымасці кемалісцкай Турцыі, што значна паўплывала на палітычныя рашэнні. Падтрымка Турцыі Савецкай Расіяй і бяздзейнасць заходніх саюзнікаў Арменіі таксама шырока абмяркоўваліся ў армянскай прэсе таго часу. Падкрэсліваецца думка аб тым, што, з аднаго боку, апазіцыйная прэса абвінавачвала ў існуючай сітуацыі ўрад Рэспублікі Арменія, а з другога боку, перыёдыка Армянскай рэвалюцыйнай федэрацыі «Дашнакцуцюн» спрабавала паказаць, што вырашальным фактарам заканчэння супрацьстаяння з’яўляюцца знешнія сілы і што паражэнне Арменіі ў вайне фактычна непазбежна. З вялікім спазненнем атрымлівала інфармацыю прэса армянскай дыяспары, што прыводзіла да распаўсюджвання састарэлых і часта выдуманых звестак. Адным з найбольш яркіх прыкладаў у дадзеным кантэксце з’яўляецца паведамленне аб тым, што армяне адваявалі г. Карс. Робіцца выснова аб тым, што як урад Рэспублікі Арменія, так і апазіцыйныя сілы не засноўвалі свае палітычныя разлікі на адэкватнай ацэнцы рэгіянальнай і міжнароднай сітуацыі і прагназавалі падзеі, прымаючы жаданае за сапраўднае. Менавіта па гэтай прычыне катастрафічныя наступствы вайны мелі эфект халоднага душа для армянскага грамадства.

Біяграфіі аўтараў

  • Эдзік Гарэгіновіч Мінасян, Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, вул. А. Манукяна, 1, 0025, г. Ерэван, Арменія

    доктар гістарычных навук, прафесар; загадчык кафедры гісторыі Арменіі факультэта гісторыі

  • Вячаслаў Іванавіч Мянькоўскі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

    доктар гістарычных навук, прафесар; прафесар кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта

  • Мхітар Разміковіч Габрыелян, Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, вул. А. Манукяна, 1, 0025, г. Ерэван, Арменія

    кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дэкан факультэта гісторыі

  • Айк Хачатуравіч Мхаян, Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, вул. А. Манукяна, 1, 0025, г. Ерэван, Арменія

    кандыдат гістарычных навук, дацэнт; намеснік дэкана факультэта гісторыі

  • Тигран Айкович Ганаланян, Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, вул. А. Манукяна, 1, 0025, г. Ерэван, Арменія

    кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дацэнт кафедры гісторыі Арменіі факультэта гісторыі

Бібліяграфічныя спасылкі

Kevorkian R. The Armenian genocide: a complete history. London: I. B. Tauris; 2011. 1029 p.

Safrastyan R. Mustafa Kemal. Struggle against the Republic of Armenia (1919–1921). Yerevan: Tir Publishing House; 2019. 140 p. Armenian.

Hovannisian RG. The Republic of Armenia. Volume 4, Between crescent and sickle: partition and sovietisation. Berkeley: University of California Press; 1996. 496 p.

Zohrabyan E. The Turkish-Armenian War of 1920 and the powers. Yerevan: Voskan Yerevantsi; 1997. 366 p. Armenian.

Artsruni V. The Armenian-Turkish War. Yerevan: Mughni; 2002. 456 p. Armenian.

Khurshudyan L. The partition of Armenia in 1920. Yerevan: Yerevan State University Press; 2002. 315 p. Armenian.

Hakobyan A. The military-political situation of the Republic of Armenia in 1920. Yerevan: Institute of History of the National Academy of Sciences of Republic of Armenia; 2022. 509 p. Armenian.

Kayali H. The struggle for independence. In: Kasaba R, editor. The Cambridge history of Turke. Volume 4, Turkey in the modern world. Cambridge: Cambridge University Press; 2008. p. 112–146.

Hakobyan A. History of the periodical press of the Republic of Armenia (1918–1920). Yerevan: [s. n.]; 2005. 64 p. Armenian.

Апублікавана

2024-07-26

How to Cite

[1]
Мінасян, Э.Г. et al. 2024. Асвятленне турэцка-армянскай вайны 1920 г. у армянскай прэсе. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 3 (Jul. 2024), 41–48.