Папярэднія вынікі даследаванняў новага помніка палеаліту Белыя рэчкі – 1 (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць)

Аўтары

  • Аляксандр Дзмітрыевіч Гаршкоў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, вул. Ажэшкі, 22, 230023, г. Гродна, Беларусь

Ключавыя словы:

археалогія, палеаліт, свідэрская культура, культурны пласт, культуразмяшчальны гарызонт, крамянёвыя артэфакты

Анатацыя

Уводяцца ў навуковы зварот вынікі даследаванняў новага археалагічнага помніка Белыя рэчкі – 1. Аб’ект быў адкрыты аўтарам вясной 2025 г. падчас разведкі ў наваколлях г. п. Рось (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць), якая праводзілася з мэтай абследавання тэрыторыі на наяўнасць помнікаў эпохі фінальнага палеаліту. Летам таго ж года ў рамках археолага-этнаграфічнай практыкі студэнтаў-гісторыкаў і дзейнасці студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі праводзіліся раскопкі і шурфоўка на дадзенай тэрыторыі. У канцы палявога сезона была сабрана калекцыя матэрыялаў (728 прадметаў), якія залягалі ў культурным пласце і культуразмяшчальным гарызонце. Знаходжанне помніка ў зоне распаўсюджання адкладаў верхнепаазерскага часу дазволіла аднесці частку знаходак, якія залягаюць у пясчана-жвіровых адкладах, да позняга палеаліту. Дадзеная гіпотэза пацвярджаецца тэхніка-марфалагічнымі характарыстыкамі артэфактаў і іх вонкавым станам. Акрамя гэтага, у культурным пласце зафіксаваны прадметы, якія адносяцца да фінальнага палеаліту, магчыма, мезаліту, перыяду ад позняга неаліту да ранняга жалезнага веку, Навейшага часу. Такім чынам, помнік Белыя рэчкі – 1 з’яўляецца першым аб’ектам, дзе знойдзены матэрыялы позняга палеаліту ў басейне р. Росі, з зафіксаваным стратыграфічным становішчам культуразмяшчальнага гарызонту.

Біяграфія аўтара

  • Аляксандр Дзмітрыевіч Гаршкоў, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, вул. Ажэшкі, 22, 230023, г. Гродна, Беларусь

    кандыдат гістарычных навук; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і туризму

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Зольников ИД. Генетические типы и геологическое картирование четвертичных отложений. Новосибирск: Новосибирский государственный университет; 1998. 47 с.
  2. Гиря ЕЮ, Нехорошев ПЕ. Некоторые технологические критерии археологической периодизации каменных индустрий. Российская археология. 1993;4:5–24.
  3. Ginter B, Kozłowski J. Technika obróbki i typologia wyrobów kamiennych paleolitu i mezolitu. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe; 1990. 252 s.
  4. Комаровский МЕ, Семенюк АС. Значение геологического строения и литологии коренных пород для распределения и происхождения ледниковых ложбин на территории Беларуси. Журнал Белорусского государственного университета. География. Геология. 2020;2:78–90. DOI: 10.33581/2521-6740-2020-2-78-90.
  5. Маккавеев АН, Фаустова МА, Карпухина НВ. Максимальная граница Скандинавского ледникового покрова в валдайскую (вислинскую) эпоху и особенности рельефа его периферической зоны. Геоморфология. 2020;3:3–19. DOI: 10.31857/S0435428120030098.
  6. Калечыц АГ, Коласаў АУ. Помнікі свідэрскай культуры фінальнага палеаліту на тэрыторыі Беларусі. Мінск: Беларуская навука; 2025. 254 с.
  7. Ашейчик ВВ, Вайтович АВ, Приставко ИЛ. Памятники каменного и бронзового веков в правобережье Немана около Столбцов (по результатам исследований 2012–2014 гг.). Журнал Белорусского государственного университета. История. 2018;2:118–129.
  8. Зерницкая ВП, Власов БП, Матвеев АВ, Новик АА, Субетто ДА, Кублицкий ЮА и др. Корреляция динамики окружающей среды юго-восточной периферии поозерского (валдайского) оледенения в позднеледниковье и голоцене. Журнал Белорусского государственного университета. География. Геология. 2020;1:45–59. DOI: 10.33581/2521-6740-2020-1-45-59.

Апублікавана

2026-10-28

How to Cite

[1]
Гаршкоў, А.Д. 2026. Папярэднія вынікі даследаванняў новага помніка палеаліту Белыя рэчкі – 1 (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць). Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 3 (Oct. 2026), 5–19. DOI:https://doi.org/10.33581/2520-6338-2026-3-%p.