Анталогія як форма сістэматызацыі і папулярызацыі амерыканскай літаратуры пра Першую сусветную вайну
Ключавыя словы:
Першая сусветная вайна, літаратура ЗША, ваенная літаратура, анталогія, мемарыялізацыя, камплементарнасць, сугестыўнасць, літаратурны канонАнатацыя
азгледжаны анталогіі «Армагедон. Сусветная вайна ў літаратуры», «Людзі на вайне», «Першая сусветная вайна ў амерыканскай мастацкай літаратуры: анталогія малой прозы», выдадзеныя ў ЗША за сто гадоў пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Адзначана іх роля ў фарміраванні нацыянальнага літаратурнага канона, куды ўвайшлі творы Дж. Дос Пасаса, У. Фолкнера, Э. Хемінгуэя, і папулярызацыі спадчыны Т. Бойда, Э. Э. Камінгса, К. Э. Портэр, Л. Столінгса, К. Сэндбурга, Дж. Б. Уортана, Б. Шындэля. Даследаваны падыходы ўкладальнікаў да сістэматызацыі стылістычна і тэматычна разнастайнага літаратурна-мастацкага і дакументальнага матэрыялу. Акрэслена роля чытача, які, аналізуючы прапанаваныя творы, заўважае, што самастойныя літаратурна-мастацкія адзінкі пачынаюць функцыянаваць як камплементарная цэласнасць, надзеленая высокім сугестыўным патэнцыялам, дзе заўважаюцца адмысловыя тэматычныя дамінанты, алюзіі, сімвалы.
Бібліяграфічныя спасылкі
Lohrke E, editor. Armageddon. The World War in literature. New York: Jonathan Cape and Harrison Smith; 1930. 820 p.
Hemingway E, editor. Men at war. New York: Bramhall House; 1955. 1072 p.
Emmert S, Trout S, editors. World War I in American fiction: an anthology of short stories. Kent: Kent University Press; 2014. 408 p.
Haytock J. The routledge introduction to American war literature. New York: Routledge; 2018. 196 p.
Davis L. Armageddon – twelve years after. Virginia Quarterly Review. 1930;6(4):630–640.
Buitenhuis P. American literature of the Great War. American Studies International. 1985;23(2):79–86.
Hopkins Ch. Beyond fiction? The examples of winged warfare (1918). In: Quinn PT, Trout S, editors. The literature of the GreatWar reconsidered. Beyond modern memory. London: Palgrave Publishers; 2001. p. 9–23.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











