Левая дыслакацыя ў нацыянальных разнавіднасцях англійскай мовы: функцыі і частотнасць
Ключавыя словы:
сацыялінгвістыка, корпусная лінгвістыка, сінтаксічная варыятыўнасць, нацыянальныя разнавіднасці англійскай мовы, левая дыслакацыяАнатацыя
Апісаны вынікі корпуснага даследавання левай дыслакацыі на матэрыяле ямайскай, індыйскай і канадскай разнавіднасцей англійскай мовы. Ямайская і індыйская разнавіднасці выступаюць у якасці прыкладу разнавіднасцей знешняга круга англійскай мовы, а канадская прадстаўляе разнавіднасці ўнутранага круга (у тэрмінах Б. Качру). Разгледжаны некаторыя структурныя асаблівасці левай дыслакацыі: выкарыстанне форм займеннікаў пры дапасаванні, увод рухомага кампанента з дапамогай прыназоўніка. Неадпаведнасць у дапасаванні займенніка і рухомага кампанента ў ямайскай разнавіднасці англійскай мовы тлумачыцца ўплывам ямайскай крэольскай мовы. Устаноўлена частотнасць левай дыслакацыі ў маўленчых жанрах: адзначаецца, што дадзеная канструкцыя надзвычай рэдка ўжываецца ў падрыхтаваным вусным маўленні, а найбольш характэрна для нефармальных зносін. Пры гэтым на дыстрыбуцыю левай дыслакацыі ўплываюць асаблівасці ідыястылю. Удакладнена класіфікацыя функцый левай дыслакацыі ў дачыненні да разнавіднасцей знешняга круга: былі выяўлены функцыі левай дыслакацыі, якія не прадстаўлены ва ўнутраным крузе. Устаноўлена, што для апісання большай часткі ўжыванняў левай дыслакацыі ў разнавіднасцях знешняга круга падыходзіць класіфікацыя функцый Э. Прынс і Э. Манета, прапанаваная для ўнутранага круга, з чаго можна зрабіць выснову, што адрозненні ў функцыях дадзенага некананічнага варыянта парадку слоў паміж разгледжанымі разнавіднасцямі англійскай мовы нязначныя.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Ward G, Birner B, Huddleston R. Information packaging. In: Huddleston R, Pullum GK, editors. The Cambridge grammar of the English language. Cambridge: Cambridge University Press; 2002. p. 1363–1447.
- Geluykens R. From discourse process to grammatical construction: on left-dislocation in English. Amsterdam: John Benjamins; 1992. 182 p.
- Kachru BB. World Englishes and applied linguistics. World Englishes. 1990;9(1):3–20. DOI: 10.1111/j.1467-971X.1990. tb00683.x.
- Platt JT, Weber H. English in Singapore and Malaysia. Kuala Lumpur: Oxford University Press; 1980. 292 p.
- Bokamba EG. The Africanisation of English. In: Kachru BB, editor. The other tongue: English across cultures. Urbana: Uni versity of Illinois Press; 1992. p. 125–147.
- Prince E. Topicalisation, focus-movement and Yiddish-movement: a pragmatic differentiation. Berkley Linguistics Society. In: Alford DK, Hunold KA, Macaulay MA, Walter J, Brugman C, Cherlok P, et al. Proceedings of the 7 th meeting of the Berkley linguistics society; 1981 February 14–16; Berkeley, California, USA. Berkeley: Berkley Linguistics Society; 1981. p. 249–264. DOI: 10.3765/ bls.v7i0.2092.
- Mesthrie R. English in language shift: the history, structure, and sociolinguistics of South African Indian English. Cambridge: Cambridge University Press; 1992. 252 p.
- Mesthrie R. A sociolinguistic study of topicalisation phenomena in Black South African English. In: Schneider EW, editor. Englishes around the world. Volume 2. Caribbean, Africa, Asia, Australasia (studies in honour of Manfred Gorlach). Amsterdam: John Benjamins; 1997. p. 119–140.
- Filppula M. The grammar of Irish English: language in Hibernian style. London: Routledge; 1999. 352 p.
- Mesthrie R, Bhatt RM. World Englishes: the study of new linguistic varieties. Cambridge: Cambridge University Press; 2008. 296 p.
- Prince E. On the functions of left-dislocation in English discourse. In: Kamio A, editor. Directions in functional linguistics. Philadelphia: John Benjamins; 1997. p. 117–144.
- Manetta E. Unexpected left dislocation: an English corpus study. Journal of Pragmatics. 2007;39(5):1029–1035. DOI: 10.1016/ j.pragma.2007.01.003.
- Lange C. The syntax of spoken Indian English. Amsterdam: John Benjamins; 2012. 265 p.
- Rubdy R. Creative destruction: Singapore’s Speak Good English movement. World Englishes. 2001;20(3):341–355. DOI: 10.1111/1467-971X.00219.
- Greenbaum S. ICE: the international corpus of English. English Today. 1991;7(4):3–7. DOI: 10.1017/S0266078400005836.
- Leuckert S. Typological interference in information structure: the case of topicalization in Asia. Zeitschrift für Anglistik und Amerikanistik. 2007;65(3):283–302. DOI: 10.1515/zaa-2017-0029.
- Li CN, Thompson SA. Subject and topic: a new typology of language. In: Li CN, editor. Subject and topic. New York: Academic Press; 1976. p. 457–489.
- Prince E. On the limits of syntax, with reference to topicalisation and left-disocation. In: Cullicover P, McNally L, editors. Syntax and semantics: the limits of syntax. New York: Academic Press; 1998. p. 281–302.
- Carnie A. Syntax: a generative introduction. 3rd edition. Oxford: Wiley-Blackwell; 2012. 544 p.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











