Ідэйна-стылёвыя дамінанты мастацкага свету Арнашта Лусціга
Ключавыя словы:
чэшская літаратура, Арнашт Лусціг, ваенная проза, тэма халакоста, псіхалагізм, этычныя праблематыка, драматызм, тэма помсты, тэма страчанага кахання, тэма чалавечай салідарнасці, тэма абуджэння свядомасці, мастацкі стыльАнатацыя
Арнашт Лусціг – адзін з самых знакамітых чэшскіх празаікаў другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст., якія пісалі пра Другую сусветную вайну. Яго месца ў чэшскай ваеннай прозе вызначаецца тым, што ён аўтар монатэматычны: А. Лусціг пісаў выключна на тэму халакоста, паколькі сам, будучы яўрэям, прайшоў праз канцэнтрацыйныя лагеры смерці. Даследуюцца ідэйна-стылёвыя дамінанты творчасці псіьменніка, характарызуюцца яго месца і роля ў чэшскай літаратуры. Аўтару артыкула бачыцца вельмі важным увесці творчасць А. Лусціга ў беларускі літаратуразнаўчы і культурны ўжытак, паколькі тэма вайны і трагічнага лёсу народа займае вялікі літаратурны сегмент як у айчыннай, так і ў рускай літаратуры, а таксама ў літаратуры іншых славянскіх народаў. Паколькі А. Лусціг эмігрыраваў з савецкай Чэхаславакіі, яго творчасць не згадвалася на радзіме і практычна не была вядома на тэрыторыі Савецкага Саюза. Нам падаецца неабходным запоўніць існуючыя культурныя лакуны. Мы акцэнтуем увагу на тым, што ваенная проза пісьменніка вельмі адрознівалася ад афіцыйнай чэшскай літаратуры, якая звярталася да ваенных рэалій і вылучалася гераічным пафасам, камуністычнай ідэалогіяй, у той час як А. Лусціг пісаў пра пакуты чэшскіх яўрэяў, галоўным чынам маладых дзяўчат, дзяцей, старых, праз прызму экзістэнцыяльнага бачання свету. Яго кнігам уласцівы драматызм, псіхалагізм падыходу да інтэрпрэтацыі ваеннай тэмы і падачы вобразаў. Пісьменнік засяроджваецца выключна на этычнай праблематыцы, пазбягаючы адназначнасці ў сваіх падыходах да мастацкага матэрыялу і чорна-белай палітры пры абмалёўцы характараў сваіх персанажаў. Мы вылучаем такія важныя тэмы ў прозе А. Лусціга, як тэмы помсты і страчанага кахання, абуджэння чалавечай свядомасці і людской салідарнасці, прыводзім канкрэтныя прыклады іх увасаблення ў творах чэшскага аўтара. У даследаванні прааналізаваны адметнасці стылю А. Лусціга: існаванне некалькіх часавых планаў, важнасць дэталей-лейтматываў.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Doležal L. Slogové problémy A. Lustiga. Plamen. 1960;8:92‒95.
- Hrách K. Povídky o nenezkaženosti zkaženzch. Kruh. 1959;5:15‒16.
- Haman A. O tak zvané druhé vlně válečné prozy v naší současné literatuřé. Česká literatura. 1961;4:513‒520.
- Haman A. Proč zemřela Dita Saxová? Kulturní tvorba. 1963;5:13.
- Jungmann M. Ulice ztracenych bratří aneb povídky z rozpaků. Lit. 1960;7:4.
- Jungmann M. Proměna jedné povídky. Lit. 1961;12:4.
- Vohryzek J. Lustig. Lit. 1964;26:6.
- Kocourek V. Povídky a lidé z geta. Lit. 1958;9:5.
- Haman A. Prozy Arnošta Lustiga a dnešní čtenář. Tvar. 1992;10:4‒5.
- Haman A. Arnošt Lustig. Čtenář. 1991;11:15.
- Bednářová J. Povídání o Katce a jinych. Květy. 1990;47:10‒11.
- Poláček J. Lustig Arnošt. Dita Saxová. In: Suchmel M, redaktoři. Slovník českého románu 1945‒1991. Ostrava: Sfigna; 1992. s. 140‒142.
- Hvižďala K. Arnošt Lustig. In: Hvižďala K. České rozhovory ve světě. Koln: Index; 1981. s. 333‒348.
- Mareš F. Rozhovor se spisovatelem Arnoštem Lustigem. Literární revue. 1990;6:136‒139.
- Ornest O. Poutník na prahu domova. Pozhovor. Věstník židovskych náboženskych obcí v Československu. 1990;2:5‒6.
- Lustig А. Noc a naděje. Praha: Čs. Spisovatel; 1992. 297 s.
- Cargass HJ. …Aby uměli říct: «Ne!». Rozhovor se spisovatelem Arnoštem Lustigem. Listy. 1992;4:88‒97.
- Haman A. Arnošt Lustig. Praha: Jinočany; 1995. 102 s.
- Lustig А, Bauer M, Cargas HJ. Odpovědi: rozhovory s Harry Jamesem Cargassem a Michalem Bauerem. Praha: [s. n.]; 2000. 83 s.
- Lustig А. Eseje: vybrané texty z let 1965‒2008. Praha: Mladá fronta; 2009. 142 s.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











