Інклюзія як стратэгія аўтарскага дыскурсу (на матэрыяле кнігі М. К Пархац «Аўтыліус: казкі для дзяцей і дарослых»)

Аўтары

  • Людміла Віктараўна Камлюк-Ярашэнка Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск

Ключавыя словы:

інклюзія, аўтарскі дыскурс, пункт гледжання, апавядальнік, адрасат

Анатацыя

Даследуецца стратэгія аўтарскага дыскурсу кнігі беларускай пісьменніцы М. К. Пархац «Аўтыліус: казкі для дзяцей і дарослых». Ставіцца пытанне аб інклюзіі як фактары мастацкасці. Разглядаюцца механізмы апавядання, якія спрыяюць пераадоленню канфліктнасці апазіцый свой – чужы, Я – Другі, норма – анамалія, спосабы папаўнення нібыта непаўнавартаснага свету Другога, шляхі выбудоўвання кругагляду апавядальніка і ўключэння ў яго чытача. Канстатуецца, што кнігу казак М. K. Пархац можна назваць інклюзіўнай не толькі таму, што ў ёй ідзе гаворка пра герояў з асаблівасцямі развіцця, але і таму, што інклюзіўнасць становіцца асноўнай стратэгіяй аповеду. У ходзе аповеду здымаюцца супярэчнасці, звязаныя з эпістэмічнай (веданне – няведанне), часавай (тады – цяпер), прасторавай (тут – там) мадальнасцю, а таксама з мадальнасцю нормы (дазволена – забаронена) і ацэнкі (пазітыўныя – негатыўныя). Адмысловая рыторыка дазваляе аўтару мякка і карэктна выхаваць чытача так, каб ён, атаясамліваючы сябе з апавядальнікам і знаходзячыся ў пазіцыі разумення і прымання адрасата, зразумеў і прыняў Другога (чужога, дзіўнага) як сябе.

Біяграфія аўтара

  • Людміла Віктараўна Камлюк-Ярашэнка, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск

    кандыдат філалагічных навук, дацэнт; дацэнт кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта

     

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Andrews SE. Using inclusion literature to promote positive attitudes toward disabilities. Journal of Adolescent & Adult Literacy. 1998;41(6):420–426.
  2. Blaska JK. Children’s literature that includes characters with disabilities or illnesses. Disability Studies Quarterly [Internet]. 2004 [cited 2022 April 22];24(1). Available from: https://dsq-sds.org/article/view/854/1029. DOI: 10.18061/dsq.v24i1.
  3. Vovk OS. #Magivdele: proektirovanie i razvitie gorodskoy obrazovatelnoy infrastruktury [#Magivdele: design and development of urban educational infrastructure]. Ivanova EV, Asonova EA, Vinogradova IA, Romanicheva ES, editors. Moscow: Ekon-inform; 2021. [Evaluation criteria for fction in support of inclusive practices in libraries and schools]; p. 144–152. Russian.
  4. Vovk OS. [Inclusive literature as a way to talk about the important]. Biblijatjechny svet. 2020;2:13–15. Russian.
  5. Poklad AL. [To the question of the connection of writers with the topic of disability]. Arkhivarius. 2019;3:36–43. Russian.
  6. Filonova YuA. Description of a disabled boy’s inner world in A. A. Likhanov’s story «The boy who feels no pain». Verhnevolzhski Philological Bulletin. 2020;1:36–42. Russian. DOI: 10.20323/2499-9679-2020-1-20-36-42.
  7. Charskaya-Boyko VYu. [I-other: on the development of images of special children in the literature of disability]. In: Romanicheva ES, Asonova EA, editors. Chtenie sovremennogo shkolnika: programmnoe, svobodnoe, problemnoe [Reading of a modern pupil: software, free, problematic]. Moscow: Sovpadenie; 2016. p. 171–179. Russian.
  8. Zhenett Zh. Figury. Tom 2 [Figures. Volume 2]. Vasil’eva E, translator. Moscow: Izdatel’stvo imeni Sabashnikovykh; 1998. [Narrative discourse]; p. 60–282. Russian.
  9. Rudnev VP. Proch’ ot real’nosti: issledovaniya po flosofi teksta [Away from reality: studies in the philosophy of the text]. Moscow: Agraf; 2000. 428 p. Russian.
  10. Shmid V. Narratologiya [Narratology]. Moscow: Yazyki slavyanskoi kul’tury; 2008. 302 p. Russian.
  11. Parkhots M. Autilius: skazki dlya detei i vzroslykh [Autilius: fairy tales for children and adults]. Minsk: Artiya grupp; 2014. 20 p. Russian.
  12. Kunyavskaya MA. [Not like everyone else, or Test for humanity]. Obrazovanie Minshchiny. 2017;6:87–92. Russian.
  13. Rudnev VP. Strannye ob’ekty: fenomenologiya psikhoticheskogo myshleniya [Strange objects: the phenomenology of psychotic thinking]. Moscow: Akademicheskii proekt; 2014. 158 p. Russian.

Апублікавана

2023-02-10

How to Cite

[1]
Камлюк-Ярашэнка, Л.В. 2023. Інклюзія як стратэгія аўтарскага дыскурсу (на матэрыяле кнігі М. К Пархац «Аўтыліус: казкі для дзяцей і дарослых»). Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 1 (Feb. 2023), 13–20. DOI:https://doi.org/10.33581/2521-6775-2023-1-13-20.