Стратэгіі канструявання рэпрэзентацый у працэсе разумення вуснага навуковага маўлення

Аўтары

  • Сяргей Іванавіч Лебядзінскі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Ключавыя словы:

понимание научной речи, стратегии понимания научной речи, ментальные репрезентации, когнитивные схемы, стратегии конструирования ментальных репрезентаций через преобразование схем

Анатацыя

Канстатуецца, што вызначальную ролю ў працэсе разумення вуснага навуковага маўлення выконваюць стратэгіі сэнсафурмулявання, якія з'яўляюцца найбольш складанымі для апісання, стандартызацыі і эксперыментальнай верыфікацыі з прычыны іх варыятыўнасці, зменлівасці і спецыфічнасці ў кожным канкрэтным выпадку. Эксперыментальна даследавана адна з іх разнавіднасцей – стратэгія канструявання ментальных рэпрэзентацый праз пераўтварэнне кагнітыўных схем, з дапамогай якіх слухачы мадыфікуюць і ўзбагачаюць старыя і канструююць новыя кагнітыўныя схемы. Выяўлены сем відаў рэпрэзентацый, якімі аперыруюць слухачы ў працэсе перапрацоўкі навуковай інфармацыі, – літаральныя (або нулявыя), часткова мадыфікаваныя, часткова пераўтвораныя, трансфармаваныя з элементамі свабоднай або лагічнай рэпрэзентацыі, свабодныя, свабодныя з элементамі лагічнай рэпрэзентацыі, лагічныя.

Біяграфія аўтара

  • Сяргей Іванавіч Лебядзінскі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

    кандыдат філалагічных навук, дацэнт; загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай факультэта міжнародных адносін

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Richard J. F. Mental’naya aktivnost’. Ponimanie, rassuzhdenie, nakhozhdenie reshenii [Mental activity. Understanding, reasoning, finding solutions]. Moscow, 1998 (in Russ.).
  2. Lebedinskiy S. I. Vospriyatie ustnoi nauchnoi rechi: strategii segmentatsii zvuchashchei rechi i identifikatsii terminov [Perception of oral scientific speech: segmentation strategies of sounding speech and identification of terms]. Minsk, 2008 (in Russ.).
  3. Lebedinskiy S. I. Vospriyatie ustnoi nauchnoi rechi: strategii ponimaniya smyslovoi informatsii na urovne mikro- i makrotekstov [Perception of oral scientific speech: strategies of understanding of semantic information at the level of micro- and macrotexts]. Minsk, 2009 (in Russ.).
  4. Lebedinskiy S. I. Strategii smyslovogo vospriyatiya i interpretatsii ustnoi inoyazychnoi nauchnoi rechi [Strategies of semantic perception and interpretation of oral foreign scientific speech]. Minsk, 2014 (in Russ.).
  5. Lebedinskiy S. I. Strategies of meaning formulation and design of mental representations. Vestnik MGLU. Ser. 1, Filologiya. 2015. No. 5. P. 22–29 (in Russ.).
  6. Lebedinskiy S. I. Strategies of understanding of oral scientific speech. Vestnik BOOPRYI. 2015. No. 1. P. 4 – 9 (in Russ.).
  7. Lebedinskiy S. I. About strategies of meaning formulation. Lingvodidaktika: novye tekhnologii v obuchenii russkomu yazyku kak inostrannomu : sb. nauchn. statei. Minsk, 2016. Vol. 1. P. 106 –113 (in Russ.).
  8. Lebedinskiy S. I. Strategies of meaning formulation and design of mental representations as the basic strategies of scientific information processing. Teoriya i praktika prepodavaniya russkogo yazyka kak inostrannogo: dostizheniya, problemy i perspektivy razvitiya : materialy VII Mezhdunar. nauchn.-metod. konf. (Minsk, 19 –20 May, 2016). Minsk, 2016. P. 96 –99 (in Russ.).

Апублікавана

2019-02-07

How to Cite

[1]
Лебядзінскі, С.І. 2019. Стратэгіі канструявання рэпрэзентацый у працэсе разумення вуснага навуковага маўлення. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 1 (Feb. 2019), 91–97.