Лінгвістычны і тэксталагічны аналіз біблейскага паняцця «тэшука» (תְּשׁוּקָה) у кантэксце святаайцоўскай традыцыі: канцэпцыя роўнасці палоў

Аўтары

  • Таццяна Мікалаеўна Лермантава Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірыла Тураўскага, вул. Зыбіцкая, 27, 220030, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

тэшука (תְּשׁוּקָה), этымалогія, семантыка, гістарычная лінгвістыка, пераклады Бібліі, Септуагінта, Вульгата, экзэгетыка, святаайцоўская традыцыя

Анатацыя

Праводзіцца лінгвістычны і тэксталагічны аналіз біблейскага паняцця «тэшука» (іўр. תְּשׁוּקָה) у кантэксце святаайцоўскай традыцыі. Даследуюцца этымалогія, семантыка і кантэкстуальнае ўжыванне гэтага яўрэйскага слова ў Старым Запавеце, у прыватнасці ў 16-м вершы 3-й главы і 7-м вершы 4-й главы Кнігі Быцця, 10-м вершы 7-й главы Песні песень. Параўноўваюцца яго рэалізацыі ў сінодскім перакладзе Бібліі і яе сучасных рускіх перакладах, а таксама ў перакладах Бібліі на грэцкую (Септуагінта) і лацінскую (Вульгата) мовы. Выяўляюцца асноўныя механізмы семантычнай трансфармацыі паняцця «тэшука» ў дадзеных мовах. Паказваецца, як яны паўплывалі на багаслоўскія інтэрпрэтацыі. Вызначаюцца заканамернасці перадачы сэнсаў у біблейскіх тэкстах і іх уздзеянне на экзэгетыку. Навізна работы заключаецца ў прымяненні комплекснага падыходу, які спалучае гісторыка-філалагічны, тэксталагічны і параўнальна-лінгвістычны метады, што дазваляе глыбей зразумець працэс змены значэння рэлігійных тэрмінаў у міжкультурным кантэксце. Атрыманыя вынікі могуць выкарыстоўвацца пры правядзенні даследаванняў у галіне біблеістыкі, экзэгетыкі, перакладаў старажытных тэкстаў, параўнальнай лексікалогіі і гістарычнай лінгвістыкі.

Біяграфія аўтара

  • Таццяна Мікалаеўна Лермантава, Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірыла Тураўскага, вул. Зыбіцкая, 27, 220030, г. Мінск, Беларусь

    аспірантка кафедры апалагетыкі. Навуковы кіраўнік – кандыдат багаслоўя, доктар тэалогіі, протаіерэй С. Л. Лепін

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Migne JP. Patrologia. Tomus 23. Parisus: [s. n.]; 1845. 1596 p.
  2. Sencti Aurelii Augustini. De civitate dei. In: Migne JP. Patrologia. Tomus 41. Parisus: [s. n.]; 1845. p. 13–804.
  3. Грудем У, редактор. Библейские основания для мужчин и женщин. Москва: Благодать; 2011. 398 с.
  4. Кулаков МП, Кулаков ММ, редакторы. Библия. Книги Священного Писания Ветхого и Нового Завета в современном русском переводе. Москва: Издательство Библейско-богословского института святого апостола Андрея; 2015. 1856 с. (Современная библеистика).
  5. Иоанн Златоуст. Священное Писание в толкованиях святителя Иоанна Златоуста. Том 1, Беседы на Книгу Бытия. Москва: Ковчег; 2006. 912 с.
  6. Thielicke H. Theologische Ethik. Band II, Entfaltung. Teil 1, Mensch und Welt. Tübingen: J. C. B. Mohr; 1959. 511 S.
  7. Crüsemann F. «...Er aber soll dein Herr sein» (Genesis 3,16). Die Frau in der patriarchalischen Welt des Alten Testaments. Im: Thyen H, Herausgeber. Als Mann und Frau geschaffen. Gelnhausen: [s. n.]; 1978. S. 13–106.
  8. Евдокимов ПН. Женщина и спасение мира: о благодатных дарах мужчины и женщины. Кырлежев АИ, редактор; Кузнецова ГН, переводчик. Минск: Лучи Софии; 2009. 272 с.

Апублікавана

2025-12-11

How to Cite

[1]
Лермантава, Т.М. 2025. Лінгвістычны і тэксталагічны аналіз біблейскага паняцця «тэшука» (תְּשׁוּקָה) у кантэксце святаайцоўскай традыцыі: канцэпцыя роўнасці палоў. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 3 (Dec. 2025), 45–52. DOI:https://doi.org/10.33581/2521-6775-2025-3-%p.