Новы помнік кудлаеўскай культуры Любань-9 (вынікі археалагічных даследаванняў 2021–2022 гг.)

Аўтары

  • Аляксандр Мікалаевіч Вашанаў Інстытут гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная, 1, 220072, г. Мінск, Беларусь
  • Марыя Іванаўна Ткачова Інстытут гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная, 1, 220072, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

археалогія, мезаліт, кудлаеўская культура, стратыграфія, планіграфія, радыевугляроднае датаванне, мікраліты
Арганізацыі, якія аказалі падтрымку
Даследаванне выканана пры падтрымцы БРФФД у межах навуковага праекта № Г23-079 «Згуртаванні паляўнічых-рыбаловаў ранняга галацэну па даных археалагічных і прыродазнаўчых даследаванняў паселішчаў Палесся і Перадпалесся». Аўтары выказваюць шчырую падзяку дактаранту дактарантуры дакладных і прыродазнаўчых навук Лодзінскага ўніверсітэта Д. Цвірко за дапамогу ў апісанні і інтэрпрэтацыі стратыграфіі і атрыманых радыевугляродных дат.

Анатацыя

Прадстаўлены першыя вынікі археалагічнага вывучэння новага мезалітычнага помніка Любань-9. Паселішча выявіў у 2020 г. М. М. Крывальцэвіч падчас абследавання тэрыторыі ў зоне запланаванага будаўніцтва пажарнага дэпо ў г. Любані (Мінская вобласць). На працягу палявых сезонаў 2021–2022 гг. паселішча было даследавана на плошчы 21 м2. Археалагічная калекцыя налічвае 820 артэфактаў, з якіх 803 артэфакты ўяўляюць сабой вырабы з розных парод каменю (крэмень, кварцыт, кварц). Аналіз асаблівасцей стратыграфіі паказвае адметнасць паселішча сярод мезалітычных старажытнасцей рэгіёна. Бескіслародныя ўмовы залягання паспрыялі захаванню на тэрыторыі паселішча арганічных матэрыялаў (дрэва, костка і г. д.). Сярод выяўленых артэфактаў прадстаўлены асобныя жаўлакі і абломкі без слядоў апрацоўкі (сыравіна), прэнуклеусы, нуклеусы і тэхнічныя формы, звязаныя з прыгатаваннем, эксплуатацыяй і падпраўкай нуклеусаў, прадукты дэбітажу, прылады працы і адыходы ад іх вытворчасці. Выяўленыя матэрыялы маюць шырокае кола адпаведнікаў з помнікамі кудлаеўскай культуры на тэрыторыі Беларусі (Азярное-1, Азярное-2Б, Любань-1, Любань-7 і інш.). На падставе атрыманых радыевугляродных дат час існавання паселішча адносіцца да канца 10-га – пачатку 8-га тыс. да н. э., што адпавядае першай палове прэбарэальнага – канцу другой фазы барэальнага перыяду і храналагічна суадносіцца з раннім мезалітам. Такім чынам, Любань-9 з’яўляецца першым паселішчам кудлаеўскай культуры на тэрыторыі Беларусі, для якога атрымалася вызначыць абсалютны ўзрост.

Біяграфіі аўтараў

  • Аляксандр Мікалаевіч Вашанаў, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная, 1, 220072, г. Мінск, Беларусь

    навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага таварыства

  • Марыя Іванаўна Ткачова, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная, 1, 220072, г. Мінск, Беларусь

    навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага таварыства

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Артеменко ИИ. Неолитические стоянки и курганы эпохи бронзы близ с. Ходосовичи Гомельской обл. БССР. В: Бадер ОН, редактор. Памятники каменного и бронзового веков Евразии. Москва: [б. и.]; 1964. с. 31–87.
  2. Pyżewicz K, Rozbiegalski P. Sposoby rozpalania ognia w młodszej epoce kaminia na terenie ziem polskich w kontekście badań eksperymentalno-traseologicznych. Swiatowit. 2012;9:259–272.
  3. Вашанаў АМ, Ткачова МІ, Слах Г. Крамянёвая сыравіна цэнтральнай часткі Перадпалесся: радовішчы і выкарыстанне на помніках каменнага веку. У: Трубчык А, рэдактар. ARS LONGA. Навуковыя дасягненні і перспектывы. Тэзісы ІІ канферэнцыі маладых даследчыкаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, прысвечанай 90-годдзю Інстытута гісторыі НАН Беларусі; 4–5 красавіка 2019 г.; Мінск, Беларусь. Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі; 2019. с. 13.
  4. Vashanau A, Tkachova M, Slah G, Asheichyk V. A new type of flint raw material from the Southern Belarus: preliminary notes on characterization and distribution. In: Nemergut A, Cheben I, Ruttkayov J, Pyżewicz K, editors. «Fossil directeur»: a phenomenon over time and space. Abstract book of the 16th SKAM Lithic workshop; 2019 October 21–23; Nitra, Slovak Republic. Nitra: [s. n.]; 2019. p. 49–50.
  5. Зализняк ЛЛ. Население Полесья в мезолите. Киев: Наукова думка; 1991. 159 c.
  6. Кудряшов ВЕ, Кривальцевич НН. Озерное-1 – новый памятник кудлаевской культуры эпохи мезолита в Белорусском Полесье. Гістарычна-археалагічны зборнік. 1994;5:87–102.
  7. Ostrauskas T. Kabeliai-2 Stone age site. Archaeologia Baltica. 2002;5:51–82.
  8. Вашанаў АМ. Куль-1– мезалітычная стаянка ў басейне Шчары. Матэрыялы па археалогіі Беларусі. 2017;28:148–160.
  9. Bronk Ramsey C. Bayesian analysis of radiocarbon dates. Radiocarbon. 2009;51(1):337–360. DOI: 10.1017/S0033822200033865.
  10. Reimer PJ, Austin WEN, Bard E, Bayliss A, Blackwell PG, Bronk Ramsey C, et al. The IntCal20 Northern Hemisphere radiocarbon age calibration curve (0–55 cal kBP). Radiocarbon. 2020;62(4):725–757. DOI: 10.1017/RDC.2020.41.
  11. Kozłowski SK. Z problematyki polskiego mezolitu (cz. 2). O podziale chronologicznym. W: Chmielewski W, redaktor. Materiały do prahistorii plejstocenu i wczesnego holocenu Polski. Wrocław: Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk; 1967. s. 46–75.

Апублікавана

2025-01-31

How to Cite

[1]
Вашанаў, А.М. and Ткачова, М.І. 2025. Новы помнік кудлаеўскай культуры Любань-9 (вынікі археалагічных даследаванняў 2021–2022 гг.). Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 1 (Jan. 2025), 71–84.