Татары Беларусі: этнакультурныя маркеры і ідэнтычнасць
Ключавыя словы:
татары Беларусі, беларускія татары, дыяспара, этнічная ідэнтычнасць, маркеры, мова, культура, рэлігія, дыферэнцыяцыяАнатацыя
Упершыню ў этналагічнай навуцы аб’ектам самастойнага даследавання з’яўляюцца татары Беларусі (татары дыяспары), якія перасяліліся сюды ў савецкі і постсавецкі перыяды. Яны з’яўляюцца выхадцамі з розных рэспублік былога СССР, пры гэтым іх аб’ядноўваюць агульныя этнонімы, мова і культура. Дадзеная супольнасць татар адносіцца да новых дыяспар, яе прадстаўнікі адрозніваюць сябе ад беларускіх татар (мясцовых татар), продкі якіх пасяліліся на беларускіх землях яшчэ ў XIV ст. Выяўляюцца важныя для татар дыяспары маркеры этнічнай ідэнтычнасці, характэрныя для іх спосабы этнічнай ідэнтыфікацыі, раскрываюцца змест паняцця «свае», значнасць роднай мовы і традыцыйнай культуры ў пытанні ідэнтыфікацыі па прынцыпе «свой – іншы» і г. д. Разглядаюцца прычыны дыферэнцыяцыі гэтых дзвюх супольнасцей татар і аналізуюцца фактары, якія дэзынтэгруюць іх. Робіцца выснова аб тым, што пры ідэнтыфікацыі па прынцыпе «свой – іншы» сваімі татары дыяспары лічаць саэтнікаў з Волга-Уральскага і іншых рэгіёнаў, а таксама блізкіх ім па мове, культуры і традыцыям башкіраў. Дадзеная праца заснавана на палявых матэрыялах, сабраных аўтарам у 2021–2024 гг. у прадстаўнікоў дзвюх супольнасцей татар, якія жывуць у Беларусі. Атрыманыя ў ходзе этнасацыялагічнага апытання даныя ўпершыню ўводзяцца ў навуковы абарот.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Канапацкі ІБ, Смолік АІ. Гісторыя і культура беларускіх татар. Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў; 2000. 259 с.
- Белявина ВН. Татары. В: Гурко АВ, Бондарчик ВК, Касперович ГИ, Локотко АИ, Белявина ВН, Батяев ВФ и др. Кто живет в Беларуси. Минск: Беларуская навука; 2012. с. 466–525.
- Шейбак ВВ. Формирование и деятельность гродненского татарского общественного объединения (конец 1980-х – 1990-е гг.). У: Лакотка АІ, рэдактар. Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтва. Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі; 28–29 лістапада 2013 г.; Мінск, Беларусь. Частка 2. Мінск: Права і эканоміка; 2014. с. 189–194.
- Орлова ВВ. Применение биографического метода в изучении жизненных стратегий молодежи [Интернет]. Вестник Бурятского государственного университета. Философия. 2010 [процитировано 16 ноября 2024 г.]. Доступно по: https://cyberleninka.ru/article/n/primenenie-biograficheskogo-metoda-v-izuchenii-zhiznennyh-strategiy-molodezhi/viewer.
- Червонная СМ. Основы идентичности литовских татар: исторический фундамент и современный ракурс. Историческая этнология. 2017;2(1):28–63.
- Квилинкова ЕН. Гагаузы в Молдове и Беларуси: грани идентичности и стратегия самосохранения. Минск: Беларуская навука; 2023. 383 с.
- Квилинкова ЕН. Молдаване Беларуси: этнокультурная идентичность и интеграция. Минск: Беларуская навука; 2024. 614 c.
- Квилинкова ЕН, Сакович ВА. Белорусы в Молдове и Молдова в белорусах. Минск: Беларуская навука; 2021. 454 с.
- Квилинкова ЕН. Религиозная идентичность и формы ее проявления у башкир Беларуси. Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2025;4:296–307.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Copyright (c) 2026 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя

This work is licensed under a Creative Commons Attribution-NonCommercial 4.0 International License.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














