Другі Усерасійскі з'езд ваеннага і марскога духавенства праваслаўнай царквы 1917 г.
Ключавыя словы:
Першая сусветная вайна, Лютаўская рэвалюцыя, ваеннае духавенства, праваслаўная царква, Свяцейшы сінод, протапрасвітар ваеннага і марскога духавенстваАнатацыя
Разглядаецца работа праведзенага ў ліпені 1917 г. у Магілёве Другога Усерасійскага з’езда ваеннага і марскога духавенства. Раскрываюцца прычыны правядзення з’езда, асаблівасці яго арганізацыі. Вызначаецца, як паўплывалі на парадак дня рэвалюцыйныя падзеі, якія адбыліся ў лютым 1917 г. (напрыклад, увядзенне прынцыпу выбарнасці ў ведамстве ваеннага і марскога духавенства). Паказана пазіцыя духавенства арміі па пытаннях палітычнай дзейнасці і падтрымкі палітычных партый і арганізацый. Раскрываецца стаўленне духавенства да актуальных пытанняў пра вайну, капіталізм, працу, а таксама да аптымальных спосабаў прэзентацыі гэтых пытанняў у пропаведзях. Пералічваюцца праблемы, пастаўленыя на разгляд з’езда, праводзіцца аналіз найбольш важных з іх (дабрачынная дзейнасць, знакі адрознення і нашэння свецкага адзення, адукацыя святароў ведамства, кадравыя пытанні, рэарганізацыя «Весніка ваеннага і марскога духавенства» і інш.). Даецца ацэнка з’езду, называюцца прычыны, па якіх ён не змог унесці пазітыўныя змены ў становішча святароў у арміі.
Бібліяграфічныя спасылкі
- [All-Russian Congress of military and navy clergy]. Tserkovno-obshchestvennaya mysl’ : progressivnyi organ voennogo i morskogo dukhovenstva. 1917. No. 1. P. 34–39 (in Russ.).
- Starostenko E. V. [All-Russian congress of military and navy Clergy of 1917 in Mogilev]. Gistoryja Magiljova: minulae i suchasnasc’ : collect of pap. of X int. sci. conf. (Mogilev, 25–26 May, 2017). Mogilev, 2017. P. 197–201 (in Russ.).
- Shavelsky G. [Russian church before the revolution]. Moscow : Artos-Media, 2005 (in Russ.).
- Kapkov K. G. [Commemorative book of military and navy Clergy XIX – early XX centuries. Reference materials]. Moscow : Letopis’, 2008 (in Russ.).
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














