Новы помнік кудлаеўскай культуры Любань-9 (вынікі археалагічных даследаванняў 2021–2022 гг.)
Ключавыя словы:
археалогія, мезаліт, кудлаеўская культура, стратыграфія, планіграфія, радыевугляроднае датаванне, мікралітыАнатацыя
Прадстаўлены першыя вынікі археалагічнага вывучэння новага мезалітычнага помніка Любань-9. Паселішча выявіў у 2020 г. М. М. Крывальцэвіч падчас абследавання тэрыторыі ў зоне запланаванага будаўніцтва пажарнага дэпо ў г. Любані (Мінская вобласць). На працягу палявых сезонаў 2021–2022 гг. паселішча было даследавана на плошчы 21 м2. Археалагічная калекцыя налічвае 820 артэфактаў, з якіх 803 артэфакты ўяўляюць сабой вырабы з розных парод каменю (крэмень, кварцыт, кварц). Аналіз асаблівасцей стратыграфіі паказвае адметнасць паселішча сярод мезалітычных старажытнасцей рэгіёна. Бескіслародныя ўмовы залягання паспрыялі захаванню на тэрыторыі паселішча арганічных матэрыялаў (дрэва, костка і г. д.). Сярод выяўленых артэфактаў прадстаўлены асобныя жаўлакі і абломкі без слядоў апрацоўкі (сыравіна), прэнуклеусы, нуклеусы і тэхнічныя формы, звязаныя з прыгатаваннем, эксплуатацыяй і падпраўкай нуклеусаў, прадукты дэбітажу, прылады працы і адыходы ад іх вытворчасці. Выяўленыя матэрыялы маюць шырокае кола адпаведнікаў з помнікамі кудлаеўскай культуры на тэрыторыі Беларусі (Азярное-1, Азярное-2Б, Любань-1, Любань-7 і інш.). На падставе атрыманых радыевугляродных дат час існавання паселішча адносіцца да канца 10-га – пачатку 8-га тыс. да н. э., што адпавядае першай палове прэбарэальнага – канцу другой фазы барэальнага перыяду і храналагічна суадносіцца з раннім мезалітам. Такім чынам, Любань-9 з’яўляецца першым паселішчам кудлаеўскай культуры на тэрыторыі Беларусі, для якога атрымалася вызначыць абсалютны ўзрост.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Артеменко ИИ. Неолитические стоянки и курганы эпохи бронзы близ с. Ходосовичи Гомельской обл. БССР. В: Бадер ОН, редактор. Памятники каменного и бронзового веков Евразии. Москва: [б. и.]; 1964. с. 31–87.
- Pyżewicz K, Rozbiegalski P. Sposoby rozpalania ognia w młodszej epoce kaminia na terenie ziem polskich w kontekście badań eksperymentalno-traseologicznych. Swiatowit. 2012;9:259–272.
- Вашанаў АМ, Ткачова МІ, Слах Г. Крамянёвая сыравіна цэнтральнай часткі Перадпалесся: радовішчы і выкарыстанне на помніках каменнага веку. У: Трубчык А, рэдактар. ARS LONGA. Навуковыя дасягненні і перспектывы. Тэзісы ІІ канферэнцыі маладых даследчыкаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, прысвечанай 90-годдзю Інстытута гісторыі НАН Беларусі; 4–5 красавіка 2019 г.; Мінск, Беларусь. Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі; 2019. с. 13.
- Vashanau A, Tkachova M, Slah G, Asheichyk V. A new type of flint raw material from the Southern Belarus: preliminary notes on characterization and distribution. In: Nemergut A, Cheben I, Ruttkayov J, Pyżewicz K, editors. «Fossil directeur»: a phenomenon over time and space. Abstract book of the 16th SKAM Lithic workshop; 2019 October 21–23; Nitra, Slovak Republic. Nitra: [s. n.]; 2019. p. 49–50.
- Зализняк ЛЛ. Население Полесья в мезолите. Киев: Наукова думка; 1991. 159 c.
- Кудряшов ВЕ, Кривальцевич НН. Озерное-1 – новый памятник кудлаевской культуры эпохи мезолита в Белорусском Полесье. Гістарычна-археалагічны зборнік. 1994;5:87–102.
- Ostrauskas T. Kabeliai-2 Stone age site. Archaeologia Baltica. 2002;5:51–82.
- Вашанаў АМ. Куль-1– мезалітычная стаянка ў басейне Шчары. Матэрыялы па археалогіі Беларусі. 2017;28:148–160.
- Bronk Ramsey C. Bayesian analysis of radiocarbon dates. Radiocarbon. 2009;51(1):337–360. DOI: 10.1017/S0033822200033865.
- Reimer PJ, Austin WEN, Bard E, Bayliss A, Blackwell PG, Bronk Ramsey C, et al. The IntCal20 Northern Hemisphere radiocarbon age calibration curve (0–55 cal kBP). Radiocarbon. 2020;62(4):725–757. DOI: 10.1017/RDC.2020.41.
- Kozłowski SK. Z problematyki polskiego mezolitu (cz. 2). O podziale chronologicznym. W: Chmielewski W, redaktor. Materiały do prahistorii plejstocenu i wczesnego holocenu Polski. Wrocław: Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk; 1967. s. 46–75.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














