Сацыяльна-прафесійны склад сельскага насельніцтва беларуска-расійска-ўкраінскага памежжа напярэдадні Другой сусветнай вайны

Аўтары

  • Міхаіл Іванавіч Старавойтаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, вул. Савецкая, 104, 246019, г. Гомель, Беларусь

Ключавыя словы:

сельскае насельніцтва, сацыяльная структура, прафесійны склад, беларуска-расійска-ўкраінскае памежжа, дынаміка колькасці насельніцтва, гендарны дысбаланс, мадэрнізацыя, калгаснікі, рабочыя, служачыя, саматужнікі, сяляне-аднаасобнікі, спецыялісты, кіраўнікі, занятыя ў сельскай гаспадарцы, размеркаванне насельніцтва па крыніцах сродкаў існавання, беларуская спецыфіка

Анатацыя

Комплексна разгледжаны арыгінальныя архіўныя матэрыялы перапісу 1939 г. і прааналізаваны сацыяльная структура і прафесійны склад сельскага насельніцтва беларуска-расійска-ўкраінскага памежнага рэгіёна, развіццё якога па «стратэгічных меркаваннях» не з’яўлялася прыярытэтным у планах савецкай мабілізацыйнай мадэрнізацыі. Выдзелены асноўныя прычыны і этапы фарміравання гендарнага дысбалансу, паказана дынаміка колькасці сельскага насельніцтва рэгіёна. Адзначана, што сярод жыхароў сяла пераважалі тытульныя этнасы і больш за палову складалі жанчыны. Гісторыка-параўнальны аналіз дазволіў устанавіць шэраг спецыфічных асаблівасцей сацыяльна-прафесійнай структуры сельскага насельніцтва беларускай часткі памежжа, на чым акцэнтуецца асаблівая ўвага ў артыкуле. Доля тытульнага этнасу сярод спецыялістаў, работнікаў асветы, сферы паслуг, прадстаўнікоў новых прафесій, звязаных з абслугоўваннем тэхнікі і механізмаў, планава-ўліковай, селекцыйнай працай, прафесійнай дзейнасцю, якая патрабавала высокай кваліфікацыі і адукацыі, у беларускіх абласцях была ніжэйшай у параўнанні з расійскімі і ўкраінскімі. Зроблена выснова, што тэхнічная і сацыяльна-культурная мадэрнізацыя ў сельскай гаспадарцы на беларускай тэрыторыі праходзіла больш павольна, чым у суседніх абласцях памежжа, пра што сведчыць сацыяльна-прафесійнае аблічча яе сельскага насельніцтва напярэдадні Другой сусветнай вайны, якая перапыніла гэты прагрэсіўны працэс.

Біяграфія аўтара

  • Міхаіл Іванавіч Старавойтаў, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, вул. Савецкая, 104, 246019, г. Гомель, Беларусь

    кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Ivanov RF, editor. Regiony i regionalizm v stranakh Zapada i Rossii [Regions and regionalism in the countries of the West and Russia]. Moscow: Institute of General History of the Russian Academy of Science; 2001. 260 p. Russian.
  2. Khodzin SМ. Belaruskaja vjoska w mizhvaenny chas: shljahi i formy saveckaj madjernizacyi (1921–1939) [Belarusian village in the interwar period: ways and forms of Soviet modernization (1921–1939)]. Міnsk: Belarusian State University; 2014. 240 p. Belarusian.
  3. Smolij VA, editor. Istorija ukrai’ns’kogo seljanstva. Tom 2 [History of the Ukrainian peasantry. Volume 2]. Кyiv: Naukova dumka; 2006. 656 p. Ukrainian.
  4. Krawchenko B. Social change and national consciousness in twentieth-century Ukraine. London: Macmillan Press Ltd; 1985. XVI + 268 p. Ukrainian edition: Kravchenko B. Social’ni zminy i nacional’na svidomist’ v Ukrai’ni XX st. Ivashko V, Kornijenko V, translators. Kyiv: Osnovy; 1997. 423 p.
  5. Romantsov VO. Naselennja Ukrai’ny i jogo ridna mova za chasiv radjans’koi vlady ta nezalezhnosti (XX – pochatok XXI stolittja) [The population of Ukraine and its native language during the period of radyanskoi power and independence (20th – early 21st century)]. Кyiv: Olena Teliga publishing house; 2000. 184 p. Ukrainian.
  6. Zhiromskaya VB. Demograficheskaya istoriya Rossii v 1930-e gg. Vzglyad v neizvestnoe [Demographic history of Russia in the 1930s. A look into the unknown]. Мoscow: ROSSPEN; 2001. 280 p. Russian.
  7. Yastrebitskaya AL, Blok M. [Apology of comparative history of European societies (abstract)]. In: Yastrebitskaya AL, editor. XX vek: metodologicheskie problemy istoricheskogo poznaniya. Chast’ 2 [20th century: methodological problems of historical knowledge. Part 2]. Мoscow: Institute of Scientific Information for Social Sciences of the Russian Academy of Sciences; 2001. p. 14–29. Russian.
  8. Barg MA, Chernyak YB. [Region as a category of internal typologization of class-antagonistic formations]. In: Zhukov VM, editor. Problemy sotsial’no-ekonomicheskikh formatsii. (Istoriko-tipologicheskie issledovaniya) [Problems of socio-economic formations. (Historical and typological research)]. Мoscow: Nauka; 1975. p. 39–49. Russian.
  9. Koval’chenko ID, Borodkin LI. [Agrarian typology of the provinces of European Russia at the turn of the 19th–20th centuries (experience of multidimensional quantitative analysis)]. Istoriya SSSR. 1979;1:59–95. Russian.
  10. Borodkin LI. Mnogomernyi statisticheskii analiz v istoricheskikh issledovaniyakh [Multidimensional statistical analysis in historical research]. Мoscow: Publishing House of the Moscow State University; 1986. 188 p. Russian.
  11. Koka Yu. [Current trends and current problems of historical science in the world]. Novaya i noveishaya istoriya. 2003;3:17–20. Russian.
  12. Starovoitov MI. [The level of literacy and education of the East Slavic population of the Belarusian-Russian-Ukrainian border area (1920s–1930s)]. Belaruski gistarychny chasopis. 2009;10:49–56. Belarusian.
  13. Starovoitov MI. [National and social composition of the military personnel of the Belarusian military district on the eve of the Second World War]. Ideologicheskie aspekty voennoi bezopasnosti. 2018;1:8–15. Russian.
  14. Starovoitov MI. Handicraftsmen and self-employed farmers of Byelorussian-Russian-Ukrainian Frontier in the end 1930s (sociocultural aspect). Izvestiya Gomel’skogo gosudarstvennogo universiteta imeni F. Skoriny. 2011;5:112–121. Russian.

Апублікавана

2020-01-29

How to Cite

[1]
Старавойтаў, М.І. 2020. Сацыяльна-прафесійны склад сельскага насельніцтва беларуска-расійска-ўкраінскага памежжа напярэдадні Другой сусветнай вайны. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 1 (Jan. 2020), 47–61. DOI:https://doi.org/10.33581/2520-6338-2020-1-47-61.