Старажытнаанглійская паэма «Юдзіф» як адлюстраванне раннесярэдневяковага менталітэту англасаксаў

Аўтары

  • Ігар Арэставіч Еўтухоў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь https://orcid.org/0000-0003-3670-4694

Ключавыя словы:

менталітэт, Ранняе сярэдневякоўе, англасаксы, старажытнаанглійская паэма «Юдзіф»

Анатацыя

Аналізуецца адлюстраванне заходнееўрапейскага раннесярэдневяковага менталітэту ў старажытнаанглійскай паэме «Юдзіф» з выкарыстаннем такіх метадаў даследавання, як кластарызацыя (фарміраванне кластара вербальных адлюстраванняў ментальных установак) і гісторыка-семантычны аналіз аб’ектаў, уключаных у кластар. Інфармацыя паэмы «Юдзіф», звязаная з менталітэтам, тычыцца двух сюжэтаў – матывацыі да ўдзелу ў бітве і пасмяротнага пакарання галоўнага антаганіста Алаферна. Праведзены аналіз дазволіў зрабіць шэраг высноў. Па-першае, паэма «Юдзіф» не з’яўляецца прамым вершаваным парафразам аднайменнай кнігі Старога Запавету. У тэксце змяшчаюцца дапаўненні, што нясуць зусім новую інфармацыю, якая раскрывае ў тым ліку і праблемы, звязаныя з менталітэтам (прамова Юдзіфі, пасмяротны лёс Алаферна). Па-другое, паэма «Юдзіф» дазваляе вылучыць два ўзроўні ў сістэме менталітэту англасаксонскага грамадства – базавы і той, што фарміруецца. Першы з іх прадстаўлены канцэптам «слава» (wuldor і tir). Выкарыстанне слова wuldor, якое сыходзіць каранямі ў часы агульнагерманскай супольнасці (сувязь з гоцкай мовай) і невядомае вікінгам, паказвае на значную ўстойлівасць структур, звязаных з ментальнасцю грамадства. Для англасаксаў асновай былі вайна і слава. Такую ж устойлівасць дэманструе паважлівае стаўленне да правадыра варожага войска. Другі ўзровень прадстаўлены канцэптам «змяіная зала» (wyrm-sele), які сфарміраваўся падчас войнаў з вікінгамі ў Х ст. за вызваленне захопленых імі тэрыторый. Па-трэцяе, наяўнасць двух узроўняў у менталітэце дазваляе разглядаць перыяд яго фарміравання ў якасці адкрытага. Пры гэтым навацыя, якая ўзнікла пад скандынаўскім уплывам, у ментальнасці не замацавалася.

Біяграфія аўтара

  • Ігар Арэставіч Еўтухоў, Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

    доктар гістарычных навук; прафесар кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Cooper T-A. Judith in late Anglo-Saxon England. In: Brine KR, Ciletti E, Lähnemann H, editors. The sword of Judith: Judith studies across the disciplines. Cambridge: Open Book Publishers; 2010. p. 169–196.
  2. Fulk RD, editor and translator. The «Beowulf» manuscript. Complete texts and «The Fight at Finnsburg». Cambridge (Mass.): Harvard University Press; 2010. 374 p.
  3. Cronan D. Poetic words, conservatism and the dating of Old English poetry. Anglo-Saxon England. 2004;33:23–50. DOI: 10.1017/S026367510400002X.
  4. Bradley H. The numbered lections in Old English poetical MSS. In: Proceedings of the British Academy 1915–1916. London: Humphrey Milford; 1916. p. 165–187.
  5. Woolf RE. The lost opening to the «Judith». The Modern Language Review. 1955;50(2):168–172.
  6. Häcker M. The original length of the Old English «Judith». More doubt(s) on the «missing text». Leeds Studies in English. 1996;27:1–18.
  7. Fulk RD, Cain CM. A history of Old English literature. Oxford: Blackwell; 2005. 346 p.
  8. Campbell JJ. Schematic technique in «Judith». English Literatury History. 1971;38(2):155–172.
  9. Lucas PJ. «Judith» and the woman hero. The Yearbook of English Studies. 1992;22:17–27. DOI: 10.2307/3508373.
  10. Chickering H. Poetic exuberance in the Old English «Judith». Studies in Philology. 2009;106(2):119–136.
  11. Garner LA. The art of translation in the Old English «Judith». Studia Neophilologica. 2001;73(2):171–183. DOI: 10.1080/003932701753401474.
  12. Lochrie K. Gender, sexual violence, and the politics of war in the Old English «Judith». In: Harwood BJ, Overing GR, editors. Class and gender in Early English literature: intersections. Bloomington and Indianapolis: Indiana University Press; 1994. p. 1–20.
  13. Dinzelbacher P. Zu Theorie und Praxis der Mentalitätsgeschichte. In: Dinzelbacher P, editor. Europäische Mentalitatsgeschichte. Hauptthemen in Einzeldarstellungen. Stuttgart: Kröner; 1993. S. XV−XXXVII.
  14. Toller TN, editor. An Anglo-Saxon dictionary: based on the manuscript collections of the late Joseph Bosworth. Oxford: Clarendon Press; 1898. XII, 1302 p.
  15. Krapp GP, editor. The Junius manuscript. The Anglo-Saxon poetic records. Volume 1. New York: Columbia University Press; 1931. LVIII, 247 p.
  16. Schach P. Some thoughts on Völuspá. In: Glendinning RJ, Bessason H, editors. Edda: a collection of essays. Winnipeg: University of Manitoba Press; 1983. p. 86–115.

Апублікавана

2020-02-07

How to Cite

[1]
Еўтухоў, І.А. 2020. Старажытнаанглійская паэма «Юдзіф» як адлюстраванне раннесярэдневяковага менталітэту англасаксаў. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 1 (Feb. 2020), 62–68. DOI:https://doi.org/10.33581/2520-6338-2020-1-62-68.