ISSN друкаванага выдання: 2521-6775
ISSN у інтэрнэце: 2663-5496
АДПРАЎКА АРТЫКУЛАЎ
ПРАВІЛЫ ДЛЯ АЎТАРАЎ
Да публікацыі ў часопісе прымаюцца артыкулы, якія ўтрымліваюць арыгінальныя навуковыя даследаванні (вынікі даследавання і высновы, раней нідзе не апублікаваныя і не пададзеныя ў іншыя часопісы), па праблемах лінгвістыкі і літаратуразнаўства. Даследаванне павінна быць цікавым для міжнароднай навуковай супольнасці.
Пры падрыхтоўцы артыкулаў неабходна кіравацца прыведзенымі ніжэй правіламі. Артыкулы, аформленыя не па правілах, будуць адхіляцца.
Агульныя патрабаванні
Артыкулы падаюцца ў электроннай форме ў фармаце .doc або .docx, файл з артыкулам павінен быць названы па прозвішчы аўтара, калі аўтараў некалькі – па прозвішчы першага аўтара. Малюнкі і табліцы неабходна ўстаўляць у тэкст пасля адпаведных спасылак на іх, а таксама прадубліраваць асобнымі файламі ў фармаце .jpg/.cdr/.tiff/.eps/.xls або .psd (Adobe Photoshop) (без склейвання слаёў).
Параметры набору тэксту: шрыфт Times New Roman, кегель 12 пт, міжрадковы інтэрвал 1,5, абзацны водступ 10 мм, без пераносаў слоў. Памеры палёў: верхняе і ніжняе – па 20 мм, левае – 30 мм, правае – 20 мм. Рэкамендаваны аб’ём артыкула (разам з табліцамі, малюнкамі і спісам бібліяграфічных спасылак) – ад 12 да 20 старонак, кароткіх паведамленняў – 6–8 старонак, рэцэнзій – 3 старонкі. Усе старонкі павінны быць пранумараваны.
Структура артыкула
Тытульная старонка
Тытульная старонка павінна ўтрымліваць наступныя структурныя элементы на рускай, беларускай і англійскай мовах:
Максімальная даўжыня загалоўка артыкула — 10–12 слоў. Вельмі доўгія загалоўкі, як і вельмі кароткія, з цяжкасцю ўспрымаюцца чытачамі.
Загаловак артыкула павінен быць: інфарматыўным, лаканічным, адпавядаць навуковаму стылю тэксту, змяшчаць асноўныя ключавыя словы, якія характарызуюць тэму (прадмет) даследавання і змест працы. Загаловак павінен лёгка ўспрымацца чытачамі і пошукавымі сістэмамі. Не дапускаецца выкарыстанне абрэвіятур і формул.
Назвы арганізацый, у якіх працуюць аўтары (калі аўтар працаваў і выконваў даследаванне ў некалькіх арганізацыях, пажадана пазначыць назвы ўсіх арганізацый), адрас, горад і краіна. Кожнае найменне арганізацыі размяшчаецца з новага радка. Калі аўтараў артыкула некалькі, то перад назвай арганізацыі і пасля прозвішча аўтара прыводзіцца парадкавы нумар у верхнім індэксе, які дазваляе суаднесці аўтара і арганізацыю.
Замежныя партнёры і міжнародныя базы даных прад’яўляюць высокія патрабаванні да напісання анатацый. У анатацыю ўваходзіць характарыстыка асноўнай тэмы, праблемы, аб’екта, мэты даследавання, каштоўнасць яго вынікаў, а таксама практычнае значэнне вынікаў працы. У анатацыі неабходна паказаць, што новага нясе ў сабе навуковы артыкул у параўнанні з іншымі, роднаснымі па тэматыцы і мэтавым прызначэнні. Абрэвіятуры неабходна раскрываць.
Ключавыя словы, што складаюць семантычнае ядро артыкула, з’яўляюцца пералікам асноўных паняццяў і катэгорый, якія служаць для апісання даследуемай праблемы. Гэтыя словы служаць арыенцірам для чытача і выкрыстоўваюцца для пошуку артыкулаў у электронных базах, таму павінны адлюстроўваць дысцыпліну (галіну навукі, у межах якой напісаны артыкул), тэму, мэту і аб’ект даследавання.
У якасці ключавых слоў могуць выкарыстоўвацца як адзіночныя словы, так і словазлучэнні ў адзіночным ліку і назоўным склоне. Рэкамендуемая колькасць ключавых слоў — 5–7, колькасць слоў унутры ключавой фразы — не больш за тры.
У дадзеным раздзеле прынята выказваць падзяку калегам, якія дапамагалі пры правядзенні даследавання або рабілі крытычныя заўвагі ў адрас вашага артыкула. Аднак перш чым выказаць падзяку, абавязкова атрымайце згоду ад тых, каму мяркуеце падзякаваць.
Неабходна выказаць падзяку за фінансавую падтрымку даследавання арганізацыям і фондам, г.зн. напісаць, за кошт якіх грантаў, кантрактаў, стыпендый стала магчыма правесці даследаванне (This work was supported by the Russian Foundation for Basic Research, project no. 94-02-04253a).
УДК 543.257.2
ОПРЕДЕЛЕНИЕ РИМАНТАДИНА В ЛЕКАРСТВЕННОМ ПРЕПАРАТЕ «ГРИППОМИКС» С ПОМОЩЬЮ ИОНОСЕЛЕКТИВНОГО ЭЛЕКТРОДА
И. С. Иванов1), П. В. Петров1), 2)
1) Научно-инженерное предприятие «Геоинформационные системы», ул. Сурганова, 6, 220012, г. Минск, Беларусь
2)Белорусский государственный университет, пр. Независимости, 4, 220030, г. Минск, Беларусь
Аннотация.
Ключевые слова.
Благодарность.
Иван Сергеевич Иванов – младший научный сотрудник НИП «Геоинформационные системы».
+375***
Петр Владимирович Петров – доктор химических наук, профессор; заведующий лабораторией НИИ физико-химических проблем, профессор кафедры аналитической химии химического факультета БГУ.
+375***
Контактный автор – И. С. Иванов
ВЫЗНАЧЭННЕ РЫМАНТАДЗІНУ Ў ЛЕКАВЫМ ПРЭПАРАЦЕ «ГРЫПАМІКС» З ДАПАМОГАЙ ІОНАСЕЛЕКТЫЎНАГА ЭЛЕКТРОДА
І. С. Іваноў1), П. У. Пятроў1), 2)
1) Навукова-інжынернае прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы», вул. Сурганава, 6, 220012, г. Мінск, Беларусь
2)Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь
Анатацыя.
Ключавыя словы.
Падзяка.
Іван Сяргеевіч Іваноў – малодшы навуковы супрацоўнік НІП «Геаінфармацыйныя сістэмы».
+375***
Пётр Уладзіміравіч Пятроў – доктар хімічных навук, прафесар; загадчык лабараторыі НДІ фізіка-хімічных праблем, прафесар кафедры аналітычнай хіміі хімічнага факультэта БДУ.
+375***
Кантактны аўтар – І. С. Іваноў
DETERMINATION OF RIMANTADINE IN DOSAGE FORM «GRIPPOMIX» USING THE ION-SELECTIVE ELECTRODE
aThe Scientific-Engineering Enterprise «Geoinformation Systems», 6 Surhanava Street, Minsk 220012, Belarus
bBelarusian State University, 4 Niezaliežnasci Avenue, Minsk 220030, Belarus
Corresponding author: ivanov@gmail.com
Abstract
Key words
Acknowledgments
Ivan S. Ivanov, junior researcher, «Geoinformation Systems».
Petr V. Petrov, doctor of science (chemistry), full professor; head of the laboratory «Geoinformation Systems», professor at the department of engineering geology and geophysics, faculty of geography, Belarusian State University.
10. У артыкулах, якія публікуюцца ў раздзелах «Рэцэнзіі», «Хроніка, інфармацыя», «Юбілеі», «Памяці вучонага», неабходна прыводзіць назву матэрыялу, а таксама звесткі пра аўтара(аў) (прозвішча, імя, імя па бацьку, ступень, званне, пасада, месца працы, адрас арганізацыі, электронны адрас, тэлефон кантактнага аўтара) на рускай, беларускай і англійскай мовах.
Тэкст артыкула
Артыкул абавязкова павінен мець наступныя структурныя часткі, якія вылучаюцца ў тэксце паўтлустым шрыфтам.
Змяшчаюць: актуальнасць тэмы даследавання, агляд літаратуры па тэме, пастаноўку праблемы, фармулёўку мэты і задач даследавання.
Дэтальна апісваюцца метады і схема эксперыментаў/назіранняў, з тым каб дазволіць іншым навукоўцам узнавіць вынікі, карыстаючыся толькі тэкстам артыкула, а таксама матэрыялы даследавання.
Дэманструюцца фактычныя вынікі даследавання (тэкст, табліцы, графікі, дыяграмы, ураўненні, фатаграфіі, малюнкі). Гэта частка змяшчае таксама інтэрпрэтацыю атрыманых вынікаў даследавання, у тым ліку адпаведнасць атрыманых вынікаў гіпотэзе даследавання, абмежаванні даследавання і абагульненні яго вынікаў, прапановы па практычным выкарыстанні, прапановы адносна напрамку будучых даследаванняў.
Змяшчае сціслыя вынікі раздзелаў артыкула без паўтарэння фармулёвак, прыведзеных у іх. Дадзеная частка можа быць уключана ў папярэднюю.
1) У спіс уключаюцца толькі працы, якія выкарыстаны пры падрыхтоўцы артыкула і адзначаны ў тэксце артыкула.
2) Спасылкі на бібліяграфічныя крыніцы падаюцца ў парадку цытавання (называння) – парадкавы нумар спасылкі і цытаваных старонак у тэксце пішуцца ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 3]). Кожная крыніца павінна мець свой парадкавы нумар у спісе.
3) Спіс крыніц павінен быць аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі ванкуверскага стылю:
– кнігі: прозвішча і ініцыялы аўтара (калі аўтараў некалькі, трэба пазначыць імёны першых шасці з паметай «і інш.»), поўная назва кнігі, месца выдання, выдавецтва, год выдання, агульная колькасць старонак.
Прыклад:
1. Балацкий ЕВ. Элементы экономики государственного сектора. Москва: Капитал страны; 2013. 159 с.
– артыкулы з часопісаў, зборнікаў, матэрыялаў канфэрэнцый і інш.:
Прыклад:
1. Дедов ИИ, Шестакова МВ, Викулова ОК. Государственный регистр сахарного диабета в Российской Федерации: статус 2014 г. и перспективы развития. Сахарный диабет. 2015;18(3):5–22. DOI: 10.14341/DM201535-22.
1) Спіс бібліяграфічных спасылак неабходна падаць на англійскай мове.
2) Колькасць крыніц, прыведзеных у спісе бібліяграфічных спасылак і ў References, павінна супадаць.
3) У спіс літаратуры ўключаюцца звесткі з англамоўных метаданых артыкула, якія размешчаны адным блокам на тытульнай старонцы або ў канцы артыкула: прозвішча, імя, імя па бацьку аўтараў лацінкай; загаловак артыкула на англійскай мове; назва часопіса лацінкай (транслітарацыя, калі няма інфармацыі аб выкарыстанні часопісам англамоўнай назвы); выходныя даныя (год, том, выпуск, нумар, частка (калі ёсць), нумары старонак «ад – да»); пазначэнне мовы артыкула, калі ён выйшаў не на англійскай мове (напрыклад, Russian); DOI артыкула (пры наяўнасці) або адрас доступу (Available from…) пры адсутнасці DOI, калі артыкул размешчаны ў інтэрнэце ў адкрытым доступе.
4) Не дапускаецца рабіць толькі транслітарацыю апісання, без перакладу загалоўка артыкула або назвы кнігі на англійскую мову: апісанне павінна быць прачытана замежным чытачом, ён павінен зразумець яго сэнс; таксама пры цытаванні рускамоўных кніг, матэрыялаў канферэнцый, ананімных і іншых крыніц, пра якія наперад вядома, што яны ніколі не будуць уключаны ў міжнародныя навуковыя базы даных, рэкамендуецца рабіць пераклад іх назваў без транслітарацыі з пазначэннем мовы выдання пасля апісання (напрыклад, Belarusian).
Прыклад: 1. Dedov II, Shestakova MV, Vikulova OK. National register of diabetes mellitus in Russian Federation. Diabetes mellitus. 2015;18(3):5–22. Russian. DOI: 10.14341/DM201535-22.
5) Пры лацінізацыі неабходна выкарыстоўваць варыянт стандарту транслітарацыі для англамоўных сістэм – BSI. Можна скарыстацца сістэмай транслітарацыі на сайце http://translit.net, пры гэтым для рускай мовы неабходна выбраць варыянт стандарту BSI.
Заўвага
Эксперты Scopus і іншых міжнародных навукаметрычных баз даных негатыўна ўспрымаюць уключэнне ў спісы літаратуры (references) наступных відаў дакументаў:
– ананімныя крыніцы і нарматыўныя дакументы (пастановы, законы, інструкцыі і г. д.), якія ніколі не будуць праіндэксаваны ў базах даных цытавання;
– цяжкадаступныя, неапублікаваныя, малатыражныя, а таксама лакальныя, папулярныя і адукацыйныя крыніцы: аўтарэфераты дысертацый і дысертацыі, газеты, неапублікаваныя справаздачы, вучэбныя дапаможнікі і падручнікі;
– электронныя матэрыялы і рэсурсы інтэрнэту.
Такія крыніцы рэкамендуецца цытаваць непасрэдна ў тэксце або ва ўнутрытэкставых зносках. Зноскі размяшчаюцца на кожнай старонцы, унізе старонкі, нумарацыя скразная.
Патрабаванні да малюнкаў
Малюнкі павінны дапаўняць існуючыя ў артыкуле табліцы і тэкст, а не дубляваць іх.
Малюнкі павінны быць выразнымі і якаснымі. Іх неабходна падаваць асобнымі файламі ў фармаце .jpg/.cdr/.tiff/.eps/.xls або .psd (Adobe Photoshop) (без склейвання слаёў). Малюнкі выконваюцца ў адзіным маштабе, максімальны памер малюнка не павінен перавышаць 170×220 мм (з улікам подпісу пад малюнкам). Мінімальна дапушчальнае пашырэнне – 300 dpi. Абазначэнні на малюнках набіраюць шрыфтам Times New Roman. Элементы малюнкаў і крывыя нумаруюцца курсіўным арабскімі лічбамі, якія расшыфроўваюцца ў подпісах пад малюнкамі.
Малюнкі нумаруюцца ў адпаведнасці з парадкам іх цытавання ў тэксце. Кожны малюнак павінен мець кароткую назву, і на яго павінна быць зроблена спасылка ў тэксце (напрыклад: мал. 1). Адзіны малюнак у артыкуле не нумаруецца.
Не варта выкарыстоўваць на малюнках, у тым ліку на графіках, скарочаныя абазначэнні, нават расшыфраваныя ў тэксце (t, S і інш.).
Усе подпісы да малюнкаў дубліруюцца на англійскай мове.
Патрабаванні да табліц
Табліцы і тэкст павінны дапаўняць адно аднаго, а не дубліраваць.
Табліцы нумаруюцца ў адпаведнасці з парадкам іх цытавання ў тэксце. Кожная табліца павінна мець кароткую назву, і на яе павінна быць зроблена спасылка ў тэксце (напрыклад: табл. 1). Адзіная табліца ў артыкуле не нумаруецца. Загалоўкі граф павінны дакладна адпавядаць іх зместу. Выкарыстаныя ў табліцы скарачэнні павінны быць расшыфраваны ў канцы табліцы.
У табліцах не павінна быць пустых граф.
Назвы табліц дубліруюцца на англійскай мове.
Патрабаванні да адзінак вымярэння
Адзінкі вымярэння фізічных велічынь павiнны перадавацца ў адзінках метрычнай сістэмы (Міжнароднай сістэмы адзінак – SI). Пры назве розных злучэнняў неабходна выкарыстоўваць тэрміналогію IUPAC.
Патрабаванні да формул
Простыя формулы і літарныя абазначэння велічынь (напрыклад, Σ, А 1, β і г. д.) неабходна ўстаўляць, выкарыстоўваючы меню «Устаўка. Сімвал». Складаныя формулы набіраюцца ў рэдактары формул MathType. «Шматпавярховыя» формулы лепш падаваць у ступеневым выглядзе. Дужкі набіраюцца праз функцыю «()» (каб праграма выраўнала іх па вышыні змесціва). Рускія і грэчаскія сімвалы ў формулах набіраюцца прамым, а лацінскія – курсіўным напісаннем.
Нумаруюцца толькі тыя формулы, на якія аўтар спасылаецца ў тэксце.
У артыкулах на рускай і беларускай мовах у дзесятковых дробавых ліках дробавая частка аддзяляецца коскай (напрыклад: 4,27) у адрозненне ад артыкулаў на англійскай мове, дзе яна аддзяляецца кропкай (4.27).
Патрабаванні да абрэвіятур
У тэксце неабходна выкарыстоўваць толькі агульнапрынятыя скарачэнні (абрэвіятуры). Нельга ўжываць скарачэнні ў назве артыкула. Поўны тэрмін, замест якога ўводзіцца скарачэнне, неабходна расшыфроўваць пры першым узгадванні яго ў тэксце (не патрабуюць расшыфроўкі стандартныя адзінкі вымярэння і сімвалы).
АЎТАРСКІЯ ПРАВЫ
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
Імёны і адрасы электроннай пошты, уведзеныя на сайце гэтага часопіса, будуць выкарыстаны выключна для мэт, акрэсленых гэтым часопісам, і не будуць выкарыстаны для якіх-небудзь іншых мэт або перададзены іншым асобам і арганізацыям.