Стратэгічная псіхалінгвістыка і лінгвадыдактыка: унёсак кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай у развіццё новых навуковых напрамкаў

  • Сяргей Іванавіч Лебядзінскі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Анатацыя

Артыкул прысвечаны 80-годдзю філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дадзены кароткі агляд навуковых работ, выкананых супрацоўнікамі кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай у рэчышчы двух новых навуковых напрамкаў – стратэгічнай псіхалінгвістыкі і стратэгічнай лінгвадыдактыкі. Падкрэслена, што стымуламі для стварэння гэтых напрамкаў сталі адсутнасць у сучаснай лінгвадыдактыцы навукова абгрунтаванай тэорыі засваення моў, у тым ліку рускай мовы як замежнай, і спроба яе пабудовы ў рамках стратэгічнай парадыгмы. Паказана, што ў публікацыях вучоных кафедры пацвярджаецца навуковы падмурак стратэгічнай тэорыі авалодання рускай мовай як замежнай, аналізуецца тыпалогія стратэгій авалодання рускай мовай іншаземцамі і дэманструецца варыятыўнасць гэтых стратэгій, эксперыментальна даследуюцца кагнітыўныя стылі перапрацоўкі інфармацыі іншаземцамі пры засваенні рускай мовы, характарызуюцца некаторыя стратэгіі навучання рускай мове як замежнай на ўзроўні аспектаў мовы і відаў маўленчай дзейнасці. Даказана, што стратэгічны падыход да засваення замежнай мовы і авалодання іншамоўным маўленнем дазваляе апісаць працэсы засваення мовы і авалодання маўленнем у адзінай сістэме каардынат, у межах якой плануецца распрацаваць тэорыю засваення замежных моў па кроках. У ходзе праведзеных даследаванняў устаноўлена, што пры стратэгічным падыходзе да аналізу маўленчых працэсаў унікальнасць, варыятыўнасць, шматвектарнасць і шматузроўневасць фарміравання моўнай і камунікатыўнай кампетэнцыі зводзяцца да адносна невялікага пераліку агульных (універсальных) і індывідуальных стратэгій, якімі карыстаюцца іншафоны пры авалоданні рускай мовай. Высветлена, што агульным у стратэгіях засваення замежнай мовы і авалодання іншамоўным маўленнем з’яўляецца прынцып рэалізацыі моўных і разумовых аперацый, а індывідуальнымі выступаюць спосабы дасягнення мэты, якія адрозніваюцца ўнікальнасцю і варыятыўнасцю і шмат у чым залежаць ад інтэлектуальных і кагнітыўна-стылістычных здольнасцей навучэнцаў.

Біяграфія аўтара

Сяргей Іванавіч Лебядзінскі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

доктар філалагічных навук, дацэнт; загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнага філалагічнага факультэта

Апублікавана
2024-07-23
Ключавыя словы: стратэгічная псіхалінгвістыка, стратэгічная лінгвадыдактыка, стратэгічная тэорыя засваення мовы і авалодання маўленнем, стратэгіі авалодання мовай, стратэгіі карыстання мовай, стратэгіі навучання, стратэгіі прадуцыравання, рэпрадуцыравання і разумення маўлення
Як цытаваць
Лебядзінскі С. І. Стратэгічная псіхалінгвістыка і лінгвадыдактыка: унёсак кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай у развіццё новых навуковых напрамкаў // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2024. 3. С. 98-105.