«Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія» заснаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам у 1969 г. Да 2017 г. выходзіў пад назвай «Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка». На працягу ўсіх гадоў выданне захоўвае пазіцыі вядучага ў Рэспубліцы Беларусь акадэмічнага часопіса па фундаментальных тэарэтычных і прыкладных праблемах лінгвістыкі і літаратуразнаўства. Публікуе арыгінальныя навуковыя артыкулы, агляды ў галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, методыкі выкладання моў і літаратур; хранікальныя матэрыялы, рэцэнзіі на манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, а таксама юбілейныя артыкулы. Матэрыялы выдання прысвечаны актуальным праблемам тэорыі літаратуры, беларускай літаратуры, рускай літаратуры, замежнай літаратуры, славянскіх літаратур, класічнай філалогіі, беларускай і іншых славянскіх моў, германскіх, раманскіх, усходніх моў, тэарэтычнага мовазнаўства, прыкладной лінгвістыкі, рыторыкі і методыкі выкладання моў і літаратур, а таксама сумежных дысцыплін.

 

Галоўны рэдактар часопіса – Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч, доктар філалагічных навук, прафесар; прафесар кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Усе навуковыя артыкулы праходзяць падвойнае сляпое рэцэнзаванне.

Перыядычнасць – 3 разы на год (люты, чэрвень, красавік).

Часопіс арыентаваны на прафесараў, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія працуюць у галіне лінгвістыкі, літаратуразнаўства, методыкі выкладання моў і літаратур.

Публікацыя бясплатная.

Рабочыя мовы – руская, беларуская, англійская.

«Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія» ўключаны ў Пералiк навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь, рэкамендаваных Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў, публікацыі часопіса індэксуюцца ў базах даных Расійскага індэкса навуковага цытавання (РІНЦ).