Праца зняволеных у турмах на беларускiх землях у канцы XIX – пачатку ХХ ст.
Анатацыя
Аб’ектам даследавання з’яўляецца гісторыя арганізацыі працоўнай дзейнасці зняволеных на беларускіх землях пасля турэмнай рэформы 1879 г. Дадзеная праблема ў гістарыяграфіі дарэвалюцыйнага, савецкага і сучаснага перыядаў не разглядалася ні расійскімі, ні беларускімі гісторыкамі. Мэта даследавання – вывучэнне працэсу прыцягнення асуджаных да працы ў мясцовых турмах з вызначэннем заканамернасцей, агульных для беларускіх зямель і Расійскай імперыі ў цэлым, а таксама рэгіянальных асаблівасцей. На аснове архіўных даных аўтарам даследуюцца асноўныя напрамкі дзейнасці Галоўнага турэмнага ўпраўлення па павышэнні прадукцыйнасці працы зняволеных на беларускіх землях: заснаванне яго мясцовых структурных падраздзяленняў – губернскіх турэмных інспекцый, якія ажыццяўлялі кіраванне працай зняволеных, арганізацыя і правядзенне асуджанымі меліяратыўных і лесанарыхтоўчых работ, а таксама працы ў турэмных майстэрнях. Вызначаюцца асноўныя віды работ у мясцовых турмах у канцы XIX – пачатку ХХ ст. і негатыўныя з’явы, якія ім перашкаджалі (у асноўным перапаўненне месцаў зняволення, што выклікала закрыццё турэмных майстэрняў). Ацэньваюцца вынікі арганізацыі працоўнай дзейнасці зняволеных к пачатку другога дзесяцігоддзя ХХ ст.: павелічэнне колькасці занятых працай асуджаных і сумы заробленых імі грашовых сродкаў. Праведзенае даследаванне дазволіць вызначыць гістарычную пераемнасць комплексу мер па забеспячэнні працоўнай занятасці зняволеных у турмах у канцы XIX – пачатку ХХ ст. і дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў крымінальна-выканаўчай сістэмы Рэспублікі Беларусь у цяперашні час.
Літаратура
- Uporov IV. Penitentsiarnaya politika Rossii v XVIII–XX vv. Istoriko-pravovoi analiz tendentsii razvitiya [Penitentiary policy of Russia in 18th – 20th centuries. Historic and legal analysis of the tendencies of development]. Saint Petersburg: Yuridicheskii Tsentr Press; 2004. 610 p. Russian.
- Lisin AG, Petrenko NI, Yakovleva IE. Tyuremnaya sistema Rossiiskogo gosudarstva v XVIII – nachale XX vv. [Prison system of Russia at 18th – early 20th centuries]. Мoscow: Academiya MVD Rossii; 1996. 60 p. Russian.
- Foinitskii IYa. Uchenie o nakazanii v svyazi s tyur’movedeniem [The punishment doctrine in relation to the prison management]. Saint Petersburg: Tipografiya Ministerstva putei soobshcheniya; 1889. 504 p. Russian.
- Luchinskii NF. Osnovy tyuremnogo dela [Basis of prison]. Saint Petersburg: Tyuremnyi vestnik; 1904. 179 p. Russian.
- Detkov МG. Nakazanie v tsarskoi Rossii: sistema ego ispolneniya [Penalty in the Czarist Russia: the system of its application]. Мoscow: Interpravo; 1994. 120 p. Russian.
- Lisitsyn VM. Za tyuremnoi stenoi: istoriya Grodnenskoi tyur’my (XIX vek – 1939) [Under the prison wall: the history of the Grodno’s prison (the 19th century – 1939)]. Grodno: Grodnenskaya tipographiya; 2003. 352 p. Russian.
- Gogel’ SK. Voprosy ugolovnogo prava, protsessa i tyur’movedeniya [Questions of the criminal law, the process and prison management]. Saint Petersburg: Tipografiya tovarishchestva «Obshchestvennaya pol’za»; 1906. 646 p. Russian.
- Poznyshev SV. Ocherki tyur’movedeniya [Essaics of the prison management]. Мoscow: G. А. Leman i B. D. Pletnev; 1915. 296 p. Russian.
- Gogel’ SK. [The prisoners work]. Tyuremnyi vestnik. 1913;2:309–326. Russian.
Copyright (с) 2020 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя
Гэты прадукт даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрыбуцыя — Некамерцыйнае выкарыстанне») 4.0 Сусветная.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).