Акалічнасці ўзнікнення і гісторыя развіцця царкоўнага расколу беларускай дыяспары ў першай палове 1980-х гг.
Анатацыя
Разгледжана гісторыя зараджэння і развіцця ўнутрыканфесійнага канфлікту, які ахапіў Беларускую аўтакефальную праваслаўную царкву (БАПЦ) у першай палове 1980-х гг. Упершыню робіцца выснова адносна вызначальнай ролі ідэйных перадумоў узнікнення расколу, якія караніліся ў рознасці падыходаў да разумення прынцыпаў царкоўнага кіравання. Калі для вышэйшага царкоўнага кіраўніцтва была характэрная прыхільнасць ідэям аб ключавым значэнні іерархіі (клерыкалізм), то прадстаўнікі парафій і беларускіх грамадска-палітычных арганізацый настойвалі на абавязковасці рэалізацыі прынцыпу саборнасці (калегіяльнасці). Вынікам развіцця канфлікту сталі структурна-адміністрацыйны падзел БАПЦ, узаемная кампраметацыя апанентаў, істотнае зніжэнне фінансавых магчымасцей прыходаў і дэзынтэграцыя беларускай дыяспары. У адрозненне ад Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў эміграцыі падзеленая і паслабленая ўнутранымі супярэчнасцямі БАПЦ аказалася няздольнай да распаўсюджвання сваёй дзейнасці на тэрыторыі Беларусі ў канцы 1980-х – першай палове 1990-х гг.
Літаратура
- Gardzienka N, Jurjevich L. Rada BNR, 1982–1997. Padzei. Dakumenty. Asoby [The Council of the BNR, 1982–1997. Events. Documents. Faces]. Minsk: Knigazbor; 2015. 224 р. Belarusian.
- Slesarev AV. The historical circumstances and political preconditions for the church schism of the Belarusian emigration in 1948–1949. ΧΡΟΝΟΣ. Tserkovno-istoricheskii al’manakh. 2017;5:83–110. Russian.
Copyright (с) 2020 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя
Гэты прадукт даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрыбуцыя — Некамерцыйнае выкарыстанне») 4.0 Сусветная.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).