Дзейнасць атрада капітана Р. Райса (Бурага) на тэрыторыі Беласточчыны ў 1944–1946 гг. у палітыцы памяці Рэспублікі Польшчы

  • Любоў Антонаўна Козік Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь https://orcid.org/0000-0003-1243-1046

Анатацыя

Даследуецца праблема адлюстравання ў палітыцы памяці сучаснай Рэспублікі Польшчы дзейнасці атрада пад камандаваннем Р. Райса (Бурага) на Беласточчыне ў 1944–1946 гг. Мэта артыкула – прааналізаваць публічныя практыкі, месцы памяці і іх ролю ў фарміраванні і адлюстраванні калектыўнай памяці аб дзейнасці атрада Р. Райса, прадстаўнікоў якога залічваюць да «праклятых салдат». Адзначаецца, што следства, якое завяршылася ў 2005 г., прыйшло да высновы, што дзейнасць Р. Райса мела прыкметы генацыду. Аднак праведзены аналіз паказаў існаванне ў Польшчы двух супрацьлеглых наратываў у межах акрэсленай праблемы. Адзін з іх – нацыяналістычны і антыкамуністычны – трансліруецца дзяржавай праз Інстытут нацыянальнай памяці, музейныя ўстановы, а таксама правымі палітычнымі партыямі, грамадскімі арганізацыямі і блізкімі да іх СМІ. У адпаведнасці з ім Р. Райс выступае героем, які вёў барацьбу ў інтарэсах польскай дзяржавы. Адказнасць за забойства беларусаў – грамадзян Польшчы прыхільнікі гэтага падыходу ўскладаюць на саміх ахвяр. Другі наратыў трансліруецца беларускімі грамадскімі арганізацыямі і СМІ. Яны імкнуцца захаваць у грамадстве памяць аб трагедыі 1946 г. і адназначна ацэньваюць дзейнасць атрада Р. Райса як злачынную. Зроблена выснова аб тым, што ў сучаснай польскай гістарычнай палітыцы назіраецца частковы адыход ад гуманістычных, агульначалавечых каштоўнасцей, робіцца акцэнт на нацыяналістычным бачанні гісторыі і фактычна ігнаруюцца інтарэсы беларусаў Беласточчыны.

Біяграфія аўтара

Любоў Антонаўна Козік, Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дацэнт кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян гістарычнага факультэта.

Літаратура

  1. Miller A. [Russia: power and history]. Pro et contra. 2009;13(3–4):6–23. Russian.
  2. Jurek M, Nowak A, Rybicki A, Skibiński P, Kurtyka J, Żaryn J. Polska polityka historyczna [debata]. Biuletyn Instytutu Pamięci Narodowej. 2006;5:2–33.
  3. Safronova YuA. Istoricheskaya pamyat’: vvedenie [Historical memory: an introduction]. Saint Petersburg: Publishing House of the European University in Saint Petersburg; 2019. 220 p. Russian.
  4. Chwedoruk R. Polityka historyczna w Europie – periodyzacja i wiodące dyskursy. Studia Politologiczne. 2015;35:47–74.
  5. Kas’yanov G. Ukraina i sosedi: istoricheskaya politika. 1987–2018 [Ukraine and its neighbors: historical politics. 1987–2018]. Moscow: NLO; 2019. 631 p. Russian.
  6. Malinova OYu. Commemoration of historical events as instrument of symbolic policy: possibilities of comparative analysis. Politiya. 2017;4:6–22. Russian. DOI: 10.30570/2078-5089-2017-87-4-6-22.
  7. Moroz A. Między pamięcią a historią. Konflikt pamięci zbiorowych Polaków i Białorusinów na przykładzie postaci Romualda Rajsa «Burego». Warszawa: IPN; 2016. 258 s.
  8. Moroz A. A memories conflict on the Polish-Belarusian borderland with reference to activity of Romuald Rajs aka «Bury». Studia z Geografii Politycznej i Historycznej. 2016;5:61–91. DOI: 10.18778/2300-0562.05.04.
  9. Orciuch M. Controversy surrounding Romuald Rajs nom de guerre «Bury» in paper and electronic media vis-à-vis Polish historical politics. Białoruskie Zeszyty Historyczne. 2018;50:219–230.
  10. Kułak J. Pacyfikacja wsi białoruskich w styczniu 1946 roku. Biuletyn Instytutu Pamięci Narodowej. 2001 Wrzesień;8:49–54.
  11. Mironowicz E. Polityka narodowościowa PRL. Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne; 2000. 284 s.
  12. Vjaliki AF. Na razdarozhzhy. Belarusy i paljaki w chas perasjalennja (1944–1946 gg.) [At the crossroads. Belarusians and Poles during the resettlement (1944–1946)]. Seljamenew VD, editor. Minsk: Belarusian State Pedagogical University; 2005. 319 p. Belarusian.
  13. Iwaniuk S. Białoruska samoobrona na Białostocczyźnie w latach 1945–1947 (przyczyny tworzenia i działalność). Białoruskie Zeszyty Historyczne. 1995;1(3):57–67.
Апублікавана
2020-10-30
Ключавыя словы: палітыка памяці, Польшча, беларусы, Рамуальд Райс, «праклятыя салдаты», Інстытут нацыянальнай памяці, генацыд
Як цытаваць
Козік Л. А. Дзейнасць атрада капітана Р. Райса (Бурага) на тэрыторыі Беласточчыны ў 1944–1946 гг. у палітыцы памяці Рэспублікі Польшчы // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2020. 4. С. 34-47.