Ваенны пастой і пастойная павіннасць у Беларусі (сярэдзіна 1850-х – сярэдзіна 1870-х гг.)

  • Аляксандр Браніслававіч Арлукевіч Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, вул. Ажэшка, 22, 230023, г. Гродна, Беларусь https://orcid.org/0000-0002-4533-1925

Анатацыя

Раскрываецца сутнасць аднаго з феноменаў эпохі аляксандраўскіх рэформ – ваеннага пастою, які ў маштабах Расійскай імперыі атрымаў найбольшае распаўсюджанне менавіта ў Беларусі, але да апошняга часу не станавіўся прадметам даследавання ў айчыннай гістарыяграфіі. Як сведчаць крыніцы, выяўленыя ў архівах і кнігасховішчах Беларусі, Расіі, Літвы, ваенны пастой па прычыне асаблівага геастратэгічнага становішча беларускіх губерняў у сярэдзіне 1850-х – сярэдзіне 1870-х гг. з’яўляўся неад’емным атрыбутам паўсядзённага жыцця сотняў тысяч мясцовых жыхароў. У даследаванні дадзена ацэнка маштабам удзелу насельніцтва беларускіх губерняў у забеспячэнні войск Расійскай імперыі зімовымі кватэрамі, вызначаны прынцыпы і формы выкарыстання ваеннаслужачымі грамадзянскай інфраструктуры і харчавання ў межах пастойнай павіннасці, раскрыта роля ўстаноў мясцовага грамадзянскага кіравання і самакіравання ў раскватараванні войск на месцах. Большасць названых у артыкуле фактаў уводзяцца ў навуковы зварот упершыню.

Біяграфія аўтара

Аляксандр Браніслававіч Арлукевіч, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, вул. Ажэшка, 22, 230023, г. Гродна, Беларусь

выкладчык кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта

Літаратура

  1. Arlukevich AB. Сoncentration of troops of the Russian empire in Belarus during the Crimean war and the run-up to the uprising 1863–1864. Vestnik Polotskogo gosudarstvennogo universiteta. Seriya A. Gumanitarnye nauki. 2020;9:2–15. Russian.
  2. Arlukevich AB. Troops of the Russian Empire in Belarus during the uprising of 1863–1864. Vestnik Polotskogo gosudarstvennogo universiteta. Seriya A. Gumanitarnye nauki. 2020;1:7–17. Russian.
  3. Arlukevich AB. Troops of the Vilna and Warsaw military districts of the Russian Empire in Belarus (1864–1914). Journal of the Belarusian State University. History. 2020;3:5–22. Russian.
  4. Nikol’skij EA. Zapiski o proshlom [Notes on the past]. Moscow: Russkii put’; 2007. 564 p. Russian.
  5. Zhirkevich AV. Potrevozhennye teni. Simbirskii dnevnik [Disturbed the shadows. Simbirsk diary]. Zhirkevich-Podlesskih NG, editor. Moscow: Eterna-print; 2007. 478 p. Russian.
  6. Rogalev AV. Gomel’. Stranitsy drevnei istorii, formirovanie ulits, mestnye tainy i zagadki [Homieĺ. Pages of ancient history, the formation of streets, local secrets and riddles]. Homieĺ: Bark; 2014. 248 p. Russian.
  7. Zakharova LG, editor. Vospominaniya general-fel’dmarshala grafa Dmitriya Alekseevicha Milyutina. 1860–1862 [Memoris of field Marshal count Dmitry Alekseyevich Milutin. 1860–1862]. Moscow: Rossiiskii arkhiv; 1999. 488 p. Russian.
  8. [Local government and administration]. In: Zhitko AP, editor. Istoriya belorusskoi gosudarstvennosti. Tom 2 [The history of the Belarusian statehood. Volume 2]. Minsk: Belaruskaja navuka; 2019. p. 55–105. Russian.
  9. Krestovski VV. Ocherki kavaleriiskoi zhizni [Essays on cavalry life]. Moscow: Voenizdat; 1998. 287 p. Russian.
  10. Volkova I. Russkaya armiya v russkoi istorii [Russian army in Russian history]. Moscow: Eksmo; 2005. 639 p. Russian.
Апублікавана
2021-02-16
Ключавыя словы: ваенны пастой, пастойная павіннасць, Беларусь у складзе Расійскай імперыі, расійскія войскі, Віленская ваенная акруга
Як цытаваць
Арлукевіч А. Б. Ваенны пастой і пастойная павіннасць у Беларусі (сярэдзіна 1850-х – сярэдзіна 1870-х гг.) // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2021. 1. С. 36-58.