Да гісторыі музеефікацыі Ісакіеўскага сабора ў канцы 1920-х гг.

  • Віталь Генадзьевіч Ананьеў Інстытут філасофіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мендзялееўская лінія, 5, 199034, г. Санкт-Пецярбург, Расія

Анатацыя

Разглядаецца пачатковы этап музеефікацыі аднаго з найбольш значных помнікаў Санкт-Пецярбурга – Ісакіеўскага сабора, пабудаванага ў 1818–1858 гг. па праекце архітэктара А. Манферана. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі сабор заставаўся дзеючым, набажэнствы праводзіліся ў ім аж да 1928 г., аднак ужо з сярэдзіны 1920-х гг. дзяржаўныя органы пачалі прадпрымаць спробы музеефікацыі сабора. На падставе дакументаў з шэрагу архіваў Санкт-Пецярбурга аднаўляецца гісторыя пераўтварэння дзеючага сабора ў музей. Высветлена, што абшчына вернікаў павінна была сачыць за станам сабора і праводзіць за свой кошт рэстаўрацыйныя работы, чаго яна зрабіць не магла, к сярэдзіне 1920-х гг. стан сабора стаў дрэнным. Канстатуецца, што першы экспазіцыйны план для сабора быў распрацаваны ўжо ў 1928 г., ён прадугледжваў правядзенне ў памяшканні сабора выставы, прысвечанай гісторыі яго будаўніцтва і асаблівасцям унутранага ўбранства. Акадэмічны характар выставы выклікаў шэраг нараканняў з боку дзяржаўных дзеячаў, аднак экспанаты, прывезеныя з іншых устаноў, сталі асновай для стварэння ў саборы гістарычнай экспазіцыі.

Біяграфія аўтара

Віталь Генадзьевіч Ананьеў, Інстытут філасофіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мендзялееўская лінія, 5, 199034, г. Санкт-Пецярбург, Расія

кандыдат гістарычных навук; старшы выкладчык кафедры музейнай справы і аховы помнікаў

Літаратура

  1. Ljubeznikov OA, Donik KV. [Testament and death of Auguste Montferrand: legends and documents]. Klio. 2015; 10(106):196–201. Russian.
  2. Ljubeznikov OA. Isaakievskii sobor: maloizuchennye voprosy istorii sozdaniya khrama [St. Isaac Cathedral: the poorly studied issues of the creation of cathedral]. Saint Petersburg: Lema; 2015. Russian.
  3. Finn L, Troshin N. Iz ochaga mrakobesiya v ochag kul’tury [From the source of obscurantism to the source of culture]. Leningrad: Priboy; 1931. Russian.
  4. Dominov MSh, Okunev SN. [The state museum St. Isaac Cathedral. Main points of Historical chronology]. In: Butikov GP, editor. Muzei Rossii: poiski, issledovaniya, opyt raboty. Vypusk 6 [Museums of Russia: searches, research, experience. Issue 6]. Saint Petersburg: Association of museums of Russia; 2001. p. 3–6. Russian.
Апублікавана
2019-02-15
Ключавыя словы: Ісакіеўскі сабор, музей, помнік, А. Манферан
Як цытаваць
Ананьеў В. Г. Да гісторыі музеефікацыі Ісакіеўскага сабора ў канцы 1920-х гг. // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2019. 1. С. 102-112.