Навуковая школа расіязнаўства і ўкраіназнаўства ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

  • Алег Антонавіч Яноўскі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь
  • Вячаслаў Іванавіч Менькоўскі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь https://orcid.org/0000-0003-3417-4589

Анатацыя

Аналізуецца працэс станаўлення і развіцця расіязнаўства і ўкраіназнаўства як навуковай гістарычнай дысцыпліны і навучальнага курса ў БДУ. Адзначаецца, што з 1936/37 вучэбнага года можна дакументальна прасачыць пераемнасць у вывучэнні і выкладанні дысцыпліны на ўзроўні спецыяльных вучэбна-навуковых структур: кафедры гісторыі народаў СССР і гісторыі БССР, кафедры гісторыі народаў СССР, кафедры гісторыі СССР, кафедры гісторыі СССР дасавецкага перыяду, кафедры гісторыі СССР эпохі сацыялізму, кафедры навейшай гісторыі славянскіх краін (на аснове яе была створана кафедра гісторыі паўднёвых і заходніх славян), кафедры расійскай гісторыі (была сфарміравана на базе кафедры гісторыі СССР дасавецкага перыяду, трансфармавалася ў кафедру расійскай і славянскай гісторыі, а затым у сучасную кафедру гісторыі Расіі). Паказваецца ўзаемасувязь развіцця расіязнаўства і ўкраіназнаўства як кірунку гістарычных ведаў і сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне. Дэманструецца роля гісторыкаў БДУ ў фарміраванні нацыянальнай структуры гістарычнай памяці, а таксама ў разуменні значнасці гістарычнай навукі для соцыуму і дзяржавы. Характарызуецца нацыянальная беларуская гістарыяграфія як грунтоўны складнік еўрапейскай гістарыяграфіі гісторыі Расіі і Украіны, апісваецца яе інтэграцыя ў агульнаеўрапейскі навуковы працэс вывучэння краін і рэгіёнаў. Разглядаюцца перспектывы беларускага расіязнаўства і ўкраіназнаўства на сучасным этапе, пашырэнне міждысцыплінарнага сінтэзу ў канцы ХХ – пачатку ХХI ст. Зроблена выснова аб ператварэнні расіязнаўства і ўкраіназнаўства ў адзін з вядучых напрамкаў сучаснай гістарычнай навукі, якая ўваходзіць у комплекс сацыяльных і гуманітарных навуковых дысцыплін.

Біяграфіі аўтараў

Алег Антонавіч Яноўскі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

кандыдат гістарычных навук, прафесар; загадчык кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта

Вячаслаў Іванавіч Менькоўскі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

доктар гістарычных навук, прафесар; прафесар кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта

Літаратура

  1. Dukor EYa, compiler. Vladimir Ivanovich Picheta. Biobibliograficheskii ukazatel’ [Vladimir Ivanovich Picheta. Biobibliographic index]. Minsk: Belarusian State University; 1978. 112 p. Russian.
  2. Shcherbakov V. [Conference of historians of the BSSR]. Bor’ba klassov. 1935;6:121–124. Russian.
  3. Poznyak SV. Istoriya Ukrainy (IX – pervaya polovina XVIII v.) [History of Ukraine (9th – first half of the 18th century)]. Minsk: Belarusian State University; 2002. 163 p. Russian.
  4. Lugawcova SL, Kahnovich VA, Cemushaw SM. Gistoryja Ukrainy ad starazhytnyh chasow da pachatku XX st. (z jelektronnym dadatkam) [History of Ukraine from ancient times to the beginning of 20th century (with electronic application)]. Minsk: Belarusian State University; 2019. 240 p. Belarusian.
Апублікавана
2022-01-26
Ключавыя словы: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, СССР, Рэспубліка Беларусь, навуковая школа, расіязнаўства, украіназнаўства, гістарыяграфія, прасапаграфія
Як цытаваць
Яноўскі А. А., Менькоўскі В. І. Навуковая школа расіязнаўства і ўкраіназнаўства ў Беларускім дзяржаўным універсітэце // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2022. 1. С. 51-63.