Ад Антычнасці да Парыжскай камуны: С. А. Ляскоўскі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

  • Алег Іванавіч Малюгін Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь https://orcid.org/0000-0001-5848-5918

Анатацыя

Апісваецца навуковая і выкладчыцкая дзейнасць С. А. Ляскоўскага – прадстаўніка пакалення выпускнікоў Маскоўскага ўніверсітэта пачатку ХХ ст., чыё станаўленне прыйшлося на гады вайны і рэвалюцыі. З’яўляючыся вучнем Р. Ю. Віпера, С. А. Ляскоўскі спецыялізаваўся на антычнай і раннесярэднявечнай гісторыі. У першыя гады савецкай улады ён выкладаў у правінцыяльных расійскіх вузах, у 1924–1927 гг. – у БДУ. Праца С. А. Ляскоўскага ў БДУ стала для яго своеасаблівым водападзелам: прыйшлося перапрафілявацца са старажытнай і сярэднявечнай гісторыі на гісторыю Новага і Найноўшага часу як у выкладанні, так і ў навуковых інтарэсах. Замацавацца ў БДУ яму не ўдалося. Выкладаемыя ім курсы значна арганічней глядзеліся ў нагрузцы новых выкладчыцкіх кадраў, якія часта не мелі ўніверсітэцкай адукацыі, але маглі пахваліцца «правільным» паходжаннем і рэвалюцыйным бэкграўндам. Вярнуцца да паўнавартаснай навуковай працы ў галіне сваёй спецыялізацыі пасля звальнення з БДУ С. А. Ляскоўскі не змог. У 1930-я гг. ён выдаў толькі некалькі артыкулаў па гісторыі Антычнасці і паступова пераключыўся на агляды замежнай і савецкай літаратуры па гісторыі антычнага свету, а пасля заняўся бібліяграфічнай працай.

Біяграфія аўтара

Алег Іванавіч Малюгін, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дацэнт кафедры гісто­рыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта

Літаратура

  1. Naumov PYu. [Pupils of R. Yu. Vipper]. Vestnik PSTGU. Seriya II: Istoriya. Istoriya Russkoi pravoslavnoi tserkvi. 2018;80:77–92. Russian.
  2. El’nitskii LA. [In memory of S. A. Lyaskovsky (1887–1968)]. Vestnik drevnei istorii. 1969;4:231–232. Russian.
  3. Savin AN. Universitetskie dela. Dnevnik 1908–1917 gg. [University affairs. Diary 1908–1917]. Moscow: Tsentr gumanitarnykh initsiativ; 2015. 524 p. Russian.
  4. Motorova LA, Shidlovskaya OP. [Training of teachers-historians at the Vitebsk Pedagogical Institute (1918–1924)]. Vesnik Vicebskaga dzjarzhawnaga wniversitjeta. 1998;3(9):40–44. Russian.
  5. Maliugin OI. [Evgenii Konstantinovich Uspenskii]. In: Korol’ AD, editor. Intellektual’naya elita Belarusi. Osnovopolozhniki belorusskoi nauki i vysshego obrazovaniya (1919–2001) [The intellectual elite of Belarus. Founders of Belarusian science and higher education (1919–2001)]. Minsk: Belarusian State University; 2021. p. 57–67. Russian.
  6. Maliugin OI. Anton Nikitich Yasinsky and the formation of the Belarusian Medieval studies in the 1920s. Journal of the Belarusian State University. History. 2021;3:33–44. Russian.
  7. El’nitskii L. Tri kruga vospominanii. Na paperti khrama nauki [Three circles of memories. On the porch of the temple of science]. Мoscow: Agraf; 2014. 368 p. Russian.
  8. Voronkov AI, compiler; Lyaskovskii SA, Popov AN, editors. Drevnyaya Gretsiya i Drevnii Rim. Bibliograficheskii ukazatel’ izdanii, vyshedshikh v SSSR (1895–1959 gg.) [Ancient Greece and Ancient Rome. Bibliographic index of publications, released in the USSR (1895—1959)]. Moscow: Izdatelstvo Akademii Nauk SSSR; 1961. 524 p. Russian.
Апублікавана
2022-01-31
Ключавыя словы: С. А. Ляскоўскі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, БДУ, медыявістыка, антыказнаўства
Як цытаваць
Малюгін А. І. Ад Антычнасці да Парыжскай камуны: С. А. Ляскоўскі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2022. 1. С. 64-73.