Больш не табу: лібералізацыя сексуальнай культуры ў БССР перыяду хрушчоўскай адлігі
Анатацыя
Прадстаўлены вынікі аналізу асноўных тэндэнцый развіцця сексуальнай культуры ў беларускім грамадстве перыяду хрушчоўскай адлігі. На падставе вывучэння архіўных матэрыялаў і перыёдыкі тых гадоў апісваюцца сексуальныя паводзіны насельніцтва БССР, пераважна моладзі. Адзначаецца, што сексуальныя паводзіны характарызаваліся глыбокімі зменамі: зніжэннем узросту сексуальнага дэбюту, зменай характару сямейна-шлюбных адносін, паслабленнем маральных забарон, размываннем гендарных стэрэатыпаў і г. д. Ход гэтых перамен паскорыла прыадчыненне жалезнай заслоны, праз якую праслізгвалі ідэі і практыкі сексуальнай рэвалюцыі, што ахапіла спачатку ЗША, а потым Еўропу. Адліга суправаджалася выбухам грамадскай цікаўнасці да кніг, фільмаў, тэатральных пастановак, прысвечаных каханню, праблемам узаемаадносін мужчыны і жанчыны. Канстатуецца, што разам з асобасным разняволеннем лібералізацыя сексуальнай культуры прынесла негатыўныя тэндэнцыі ў выглядзе павелічэння колькасці разводаў і абортаў, непажаданых цяжарнасцей і павышэння ўзроўню захворвання. Адыход ад сталінскай сямейна-шлюбнай мадэлі, у прыватнасці ад жорсткага рэгулявання рэпрадуктыўных паводзін насельніцтва, зафіксаваны ў шэрагу новых нарматыўных прававых актаў, акумуляваных у Кодэксе аб шлюбе і сям’і БССР, які быў прыняты Вярхоўным Саветам БССР 13 чэрвеня 1969 г.
Літаратура
- Lebina NB. Muzhchina i zhenshchina: telo, moda, kul’tura. SSSR – ottepel’ [Man and woman: body, fashion, culture. The USSR is a thaw]. Moscow: Novoe literaturnoe obozrenie; 2014. 203 p. Russian.
- Fuko M. Volya k istine: po tu storonu znaniya, vlasti i seksual’nosti. Raboty raznykh let [The will to truth: beyond knowledge, power, and sexuality. Works of different years]. Moscow: Kastal’; 1996. 448 p. Russian.
- Neubert R. Die Geschlechterfrage. Rudolstadt: Greifenverlag; 1956. 199 S. Russian edition: Neubert R. Voprosy pola. Moscow: Medgiz; 1960. 87 p.
- Laptenok S. Moral’ i sem’ya [Morality and family]. Minsk: Nauka i tekhnika; 1967. 244 p. Russian.
- Kharchev AG, Golod SI. [Youth and marriage]. In: Anan’ev BG, Dmitriev AV, Kerimov DA, Kuz’min ES, Orekhov VV, Polozov VR, editors. Chelovek i obshchestvo. Uchenye zapiski. Vypusk 6. Sotsial’nye problemy molodezhi [Man and society. Scientific notes. Issue 6. Social problems of youth]. Leningrad: Izdatel’stvo Leningradskogo universiteta; 1969. p. 125–142. Russian.
- Bembel’ T, compiler. Milavitsa. 100 let istorii: 1908–2008 [Milavitsa. 100 years of history]. Мinsk: Pоliprint; 2008. 219 p. Russian.
- Lavrinovskaya IV. [Traditions and innovations in the marital and family attitudes of rural women in Belarus in the 20th – early 21st century]. Pytanni mastactvaznawstva, jetnalogii i fal’klarystyki. 2011;11:399–407. Russian.
- Yurkevich N. Zaklyuchenie braka po sovetskomu pravu [Marriage under Soviet law]. Minsk: Nauka i tekhnika; 1965. 141 p. Russian.
Copyright (с) 2022 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя

Гэты прадукт даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрыбуцыя — Некамерцыйнае выкарыстанне») 4.0 Сусветная.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).