Канцэпцыя макрагісторыі Ю. Н. Харары: вытокі папулярнасці і акадэмічны статус

  • Анатоль Ізотавіч Зелянкоў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь
  • Яна Аляксандраўна Ягела Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Анатацыя

Беспрэцэдэнтна высокі ўзровень папулярнасці асобы Ю. Н. Харары, прафесара гістарычнага факультэта Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, а таксама асноўных кніг яго вядомай трылогіі актуалізуе праблему інтэрпрэтацыі і тлумачэння так званага феномена харарыманіі, які стаў прыкметнай падзеяй у акадэмічнай супольнасці. Мэтай артыкула з’яўляецца гісторыка-філасофская рэканструкцыя творчай эвалюцыі Ю. Н. Харары з акцэнтам на выяўленні сэнсавызначальнага статусу яго канцэпцыі макрагісторыі. Абгрунтоўваецца ўнутраная супярэчлівасць гэтай канцэпцыі, якая ў значнай меры абумовіла дваісты характар яе ўспрымання ў масмедыя і прафесійна-акадэмічных дыскусіях. Пазначаная мэта артыкула дасягаецца праз рашэнне наступных базавых задач: экспліцыраваць найважнейшыя этапы прафесійнай сацыялізацыі Ю. Н. Харары, патлумачыць прычыны, якія абумовілі яго пераход ад праблем медыявістыкі да праблем макрагісторыі, вычленіць тэматычныя прыярытэты макрагістарычнай канцэпцыі Ю. Н. Харары, сярод якіх асаблівая ўвага надаецца трансфармацыі homo sapiens у homo deus, характарызаваць асветніцкую ролю канцэпцыі макрагісторыі Ю. Н. Харары, асабліва тую яе частку, якая звязана з папулярызацыяй сучаснай навукі і яе футуралагічнага патэнцыялу, правесці кантэкстуальны аналіз ідэі Ю. Н. Харары аб новай гуманістычнай рэвалюцыі, у працэсе якой класічныя ўяўленні аб гуманізме і лібералізме павінны саступіць месца тэхнагуманізму і рэлігіі даных. Навізна артыкула заключаецца ў тым, што ён уяўляе сабой адну з першых спроб рэалізаваць не толькі гістарычную, але і філасофска-канцэптуальную рэканструкцыю асноўных ідэй Ю. Н. Харары, выкладзеных у яго вядомай трылогіі. Пры гэтым упершыню асноўная ўвага надаецца аналізу канцэпцыі макрагісторыі ізраільскага прафесара. Гэта дазваляе дыстанцыравацца ад большасці публікацый пра вучонага, выкананых у жанры кароткіх рэцэнзій і асабліва апісальных літаратурных аглядаў. Новым аспектам пры разглядзе творчай эвалюцыі ізраільскага гісторыка з’яўляецца таксама прапанаваная інтэрпрэтацыя прычын і вытокаў значнай папулярнасці яго ідэй і асноўных публікацый. Адзначаецца, што глыбокае разуменне Ю. Н. Харары спецыфікі масавай свядомасці і асаблівасцей успрымання яго носьбітамі навукова-папулярных тэкстаў шмат у чым тлумачыць эмацыйную вобразнасць мовы, жанравую своеасаблівасць і літаратурную стылістыку асноўных кніг і публічных выступленняў прафесара.

Біяграфіі аўтараў

Анатоль Ізотавіч Зелянкоў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

доктар філасофскіх навук, прафесар; прафесар кафедры філасофіі і метадалогіі навукі факультэта філасофіі і сацыяльных навук

Яна Аляксандраўна Ягела, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

аспірант кафедры філасофіі і метадалогіі навукі факультэта філасофіі і сацыяльных навук

Літаратура

  1. Harari YN. Homo deus. A brief history of tomorrow. London: Penguin Random House; 2016. 514 p.
  2. Spengler O. Zakat Evropy. Ocherki morfologii mirovoi istorii. Tom 1. Geshtal’t i deistvitel’nost’ [The decline of Europe. Essays on the morphology of world history. Volume 1. Gestalt and reality]. Moscow: Mysl’; 1993. 663 p. Russian.
  3. Parker I. The really big picture. The New Yorker. 2020. February 17–24. p. 48–59.
  4. Harari YN. Homo deus. Kratkaya istoriya budushchego [Homo Deus. A brief history of tomorrow]. Мoscow: Sindbad; 2018. 496 p. Russian.
  5. Popper K. Logika i rost nauchnogo znaniya. Izbrannye raboty [Logic and the growth of scientific knowledge. Selected works]. Moscow: Progress; 1983. 606 p. Russian.
  6. Harari YN. Sapiens. Kratkaya istoriya chelovechestva [Sapiens: a brief history of humankind]. Мoscow: Sindbad; 2016. 520 p. Russian.
  7. Harari YN. 21 lessons for the 21st century. London: Penguin Random House; 2019. 417 p.
  8. Drew J. Yuval Noah Harari. Sapiens. A brief history of humankind. Comparative Civilizations Review [Internet] 2019. [cited 2022 August 12];80:142–148. URL: https://scholarsarchive.byu.edu/ccr/vol80/iss80/12.
  9. Van Niekerk AA. Building the future in the 21st century: in conversation with Yuval Noah Harari. Theological Studies [Internet] 2020. [cited 2022 August 12];76(1). URL: https://hts.org.za/index.php/hts/article/view/6058/16608.
  10. Popper KR. The poverty of historicism. London: Routledge; 1957. XIV, 166 p.
  11. Krzanowski R. To be or not to be Yuval Noah Harari’s Homo deus. Philosophical Problems in Science. 2018;64:248–251.
  12. Al-Amoudi I. Book review. Homo deus. A brief history of tomorrow. Organization Studies. 2018;39(7):995–1002.
Апублікавана
2022-10-28
Ключавыя словы: канцэпцыя макрагісторыі Ю. Н. Харары, дынаміка цывілізацый, міфы і інтэрсуб’ектыўная рэальнасць, тэхнагуманізм, рэлігія даных, гуманістычная рэвалюцыя і эпоха постчалавека
Як цытаваць
Зелянкоў А. І., Ягела Я. А. Канцэпцыя макрагісторыі Ю. Н. Харары: вытокі папулярнасці і акадэмічны статус // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2022. 4. С. 15-27.