Гісторыка-філасофскае асэнсаванне сутнасці і ролі этнічных стэрэатыпаў у сучасным свеце

  • Вольга Уладзіславаўна Курбачова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Анатацыя

Прадстаўлена гісторыка-філасофскае асэнсаванне этнічнага стэрэатыпу ў сучасным глабальным свеце. Актуальнасць даследавання прадыктавана, з аднаго боку, узрастаючым узроўнем трывожнасці і агрэсіўнасці ў віртуальнай і рэальнай прасторы, эскалацыяй этнакультурнай напружанасці, этнафобіі, а таксама этнічнай стэрэатыпізацыяй у грамадстве, з другога боку, дэфіцытам комплексных і сістэмных даследаванняў праблемы этнічных стэрэатыпаў ва ўмовах сучасных калізій. Прапануецца прадметны гісторыка-філасофскі аналіз прыроды этнічных стэрэатыпаў, які раскрывае не толькі структурныя кампаненты і асаблівасці этнічнага стэрэатыпнага мыслення, але і значэнне этнічных стэрэатыпаў у дыягностыцы перспектыў этнакультурнага ўзаемадзеяння. Дыферэнцыруюцца аўтэнтычныя і штучна міфалагізаваныя этнічныя стэрэатыпы. Раскрываецца асаблівая роля этнічнага стэрэатыпу ў якасці інструмента як для эскалацыі напружання, так і для збліжэння этнакультурных супольнасцей. Аналізуюцца два карэлюючых узроўня стэрэатыпнага ўспрымання – кагнітыўны і эмацыйна-каштоўнасны. Яны аказваюць непасрэдны ўплыў на пазітыўную ці негатыўную канатацыю ў этнічнай стэрэатыпізацыі. Абгрунтоўваецца ўзаемасувязь паміж рознымі скажонымі варыянтамі этнічнага самавыяўлення ў гіперпазітыўнай і літатызаванай форме і этнічнымі стэрэатыпамі, якая праяўляецца ў этнакультурнай дэвіяцыі: этнафобіі, пачуцці калектыўнай віны, этнафаварытызме, этнафанатызме i г. д. Падкрэсліваецца, што ва ўмовах адкрытых глабальных межаў прыпісаная катэгарызацыя носіць умоўны характар і таму гетэрастэрэатыпы заўсёды будуць выступаць як разумовы канструкт. Акцэнтуецца практычнае значэнне атрыманых высноў аб важнасці своечасовага выяўлення трансфармацыі этнічных стэрэатыпаў, якія з’яўляюцца своеасаблівым індыкатарам этнакультурнай напружанасці і ўплываюць на перспектыву этнакультурнага ўзаемадзеяння ў сучасным поліэтнічным свеце.

Біяграфія аўтара

Вольга Уладзіславаўна Курбачова, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

кандыдат філасофскіх нвук, дацэнт; дацэнт кафедры філасофіі і метадалогіі навукі факультэта філасофіі і сацыяльных навук

Літаратура

  1. Anderson B. Imagined communities. Reflections on the origin and spread of nationalism. London: Verso; 1983. 160 p. Russian edition: Anderson B. Voobrazhaemye soobshchestva. Razmyshleniya ob istokakh i rasprostranenii natsionalizma. Nikolaev VG, translator; Ban’kovskaya SP, editor. Moscow: Kuchkovo pole; 2016. 416 p.
  2. Hobsbawm E. Fractures time. Culture and society in the twentieth century. New York: New Press; 2013. 319 p. Russian edition: Hobsbawm E. Razlomannoe vremya. Kul’tura i obshchestvo v dvadtsatom veke. Okhotin N, translator. Moscow: AST; 2017. 384 p.
  3. Zavalishin AYu, Kostyurina NYu. Ethnic stereotypes: explication and analysis. The Journal of Sociology and Social Antropology. 2017;20(2):177–196. Russian. DOI: 10.31119/jssa.2017.20.2.9.
  4. Maksimov LV. On certain stereotypes of theoretic ethics. Ethical Thought. 2016;12(2):20–33. Russian. DOI: 10.21146/2074-4870-2016-16-2-20-33.
  5. Apollonov IA, Tarba ID. The problem of ethnocultural foundations of historical consciousness of the person in the era of globalisation. Voprosy filosofii. 2020;8:54–63. Russian. DOI: 10.21146/0042-8744-2020-8-54-63.
  6. Lippmann W. Public opinion. New York: Free Press Paper; 1997. 272 p. Russian edition: Lippmann W. Obshchestvennoe mnenie. Barchunova TV, translator; Levinson KA, Petrenko KV, editors. Moscow: Institut fonda «Obshchestvennoe mnenie»; 2004. 384 p.
  7. Stefanenko TG. Etnopsikhologiya [Ethnopsychology]. Moscow: Psychology Institute of the Russian Akademy of Sciences; 2000. 320 p. Russian.
  8. Khotinets VYu. Etnicheskoe samosoznanie [Ethnic identity]. Saint Petersburg: Aleteiya; 2000. 240 p. Russian.
  9. Naumenko LI. Belorusskaya identichnost’. Soderzhanie. Dinamika. Sotsial’no-demograficheskaya i regional’naya spetsifika [Belarusian identity. Content. Dynamics. Socio-demographic and regional specificity]. Minsk: Belaruskaja navuka; 2012. 205 p. Russian.
  10. Bart F, editor. Ethnic groups and boundaries. The social organisation of culture difference. Oslo: Universitetsforlaget AS; 1969. 153 p. Russian edition: Bart F, editor. Etnicheskie gruppy i sotsial’nye granitsy. Sotsial’naya organizatsiya kul’turnykh razlichii: sbornik statei. Pil’shchikov I, translator. Moscow: Novoe izdatel’stvo; 2006. 200 p.
  11. Tajfel H. Social stereotypes and social groups. In: Turner JC, Giles H, editors. Intergroup behavior. Oxford: Basil Blackwell; 1981. p. 144–167.
  12. Krysko VG. Etnopsikhologiya i mezhnatsional’nye otnosheniya [Ethnopsychology and international relations]. Moscow: Izdatel’stvo «Ekzamen»; 2002. 448 p. Russian.
  13. Malashenko A, Olkott MB, editors. Real’nost’ etnicheskikh mifov [The reality of ethnic myths]. Moscow: Gendal’f; 2000. 99 p. Russian.
Апублікавана
2022-10-27
Ключавыя словы: этнічная агульнасць, этнічны стэрэатып, этнічная ідэнтычнасць, аўтастэрэатып, гетэрастэрэатып, этнафобія, этнакультурнае ўзаемадзеянне
Як цытаваць
Курбачова В. У. Гісторыка-філасофскае асэнсаванне сутнасці і ролі этнічных стэрэатыпаў у сучасным свеце // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2022. 4. С. 53-62.