Рэформа вышэйшай адукацыі і тэхнічныя ВНУ Беларусі ў 1930–1936 гг.

  • Аляксандр Мікалаевіч Кукса Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 65, 220053, г. Мінск, Беларусь

Анатацыя

Прааналізаваны асноўныя напрамкі рэфармавання вышэйшай тэхнічнай адукацыі СССР у 1930-я гг. Адзначаны асаблівасці дадзенага працэсу ў Беларусі. На падставе ўпершыню ўведзеных у навуковы абарот архіўных матэрыялаў раскрываецца спецыфіка развіцця вышэйшай тэхнічнай школы Беларусі на прыкладзе Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута (Мінск) і Беларускага дзяржаўнага механіка-машынабудаўнічага інстытута (Гомель). Адзначана, што кароткі перыяд перабудовы вышэйшай школы ў СССР на заходнееўрапейскіх прынцыпах паказаў сваю няслушнасць. Вялізныя тэрыторыі, маштабныя праекты індустрыялізацыі і калектывізацыі патрабавалі ўвагі не вузкага спецыяліста, а інжынера, здольнага вырашаць складаныя, комплексныя праблемы. Сельскагаспадарчае машынабудаванне ўжо ў 1930 г. пачало адмаўляцца ад прымянення заходнееўрапейскіх узораў тэхнікі, бо ва ўмовах калгасаў і саўгасаў яны былі малапрадукцыйнымі і неэфектыўнымі. Гэтыя абставіны садзейнічалі змене канцэпцыі вышэйшай адукацыі, якая зарыентавалася ў 1932 г. на захаванне ўніверсітэтаў, узбуйненне вышэйшых навучальных устаноў і спецыяльнасцей. Праведзеныя рэформы былі замацаваны Канстытуцыяй СССР 1936 г., што дазволіла вышэйшай школе набыць пазітыўная рысы – агульнадаступнасць, дэмакратычнасць і фундаментальнасць. Ліквідацыя ў 1936 г. Усесаюзнага камітэта па вышэйшай тэхнічнай адукацыі пры СНК СССР і стварэнне Усесаюзнага камітэта па справах вышэйшай школы пры СНК СССР азначалі завяршэнне працэсу пабудовы вышэйшай школы ў СССР.

Біяграфія аўтара

Аляксандр Мікалаевіч Кукса, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 65, 220053, г. Мінск, Беларусь

кандыдат гістарычных навук, дацэнт; загадчык кафедры гісторыі факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі

Літаратура

  1. Volkova IV. The Soviet schools in preparation for the Great Patriotic War: the critical year of 1936. Problems of modern education. 2012;6:125–138. Russian.
  2. Zelev MV. The formation of the system of higher and secondary technical education in the Middle Volga, 1928–1932. Integration of Education. 2013;4(73):69–77. Russian.
  3. Pisanova AK. [Modernisation of higher education in the Soviet period in Russian historiography]. Proceedings of Petersburg Transport University. 2013;1:194–199. Russian.
  4. Donchenko AS, Samolovova TN. Reforming of the Soviet state higher educational establishment in the decrees and resolutions of the party and the government (1917–1938). The Bulletin of KrasGAU. 2014;10:229–235. Russian.
  5. Kostenko IP. Problema kachestva matematicheskogo obrazovaniya v svete istoricheskoi retrospektivy [The problem of the quality of mathematical education in the light of historical retrospect]. Moscow: Rostov State Transport University (branch in Krasnodar); 2013. 502 p. Russian.
  6. Kuksa AN. [BSPI: the first technical university of Belarus]. Vesnik Magiljowskaga dzjarzhawnaga universitjeta imja A. A. Kuljashova. 2022;1:69–73. Russian.
  7. Kuksa AN. [The revival of the Belarusian Higher Education Institution and the form of higher education in 1930]. Vyshjejshaja shkola. 2022;2:47–51. Russian.
Апублікавана
2022-10-27
Ключавыя словы: вышэйшая тэхнічная школа, Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут, Беларускі дзяржаўны механіка-машынабудаўнічы інстытут, будаўнічы інстытут, энергетычны інстытут, лесатэхнічны інстытут, хіміка-тэхналагічны інстытут
Як цытаваць
Кукса А. М. Рэформа вышэйшай адукацыі і тэхнічныя ВНУ Беларусі ў 1930–1936 гг. // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2022. 4. С. 5-14.