Знешнепалітычная стратэгія КНР эпохі Сі Цзіньпіна

  • Валерый Міхайлавіч Мацель Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, вул. Маскоўская, 17, 220007, г. Мінск, Беларусь

Анатацыя

Разглядаюцца асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Кітая ў перыяд кіраўніцтва краінай Сі Цзіньпінам. Адзначаецца, што вывучэнне месца і ролі КНР, другой па маштабах эканомікі ў свеце, пастаяннага члена Савета Бяспекі ААН, ядзернай і касмічнай дзяржавы, якая рэальна прэтэндуе на статус новай звышдзяржавы, з’яўляецца актуальным у сувязі з неабходнасцю вызначэння і распрацоўкі рэгіянальных прыярытэтаў беларускай знешняй палітыкі. Для разумення прычын фарміравання старшынёй КНР Сі Цзіньпінам новых знешнепалітычных ідэй аналізуюцца канцэпцыі знешняй палітыкі папярэдніх лідараў Кітая – Дэн Сяопіна, Цзян Цзэміня і Ху Цзіньтао. Падкрэсліваецца, што мэты і задачы знешняй палітыкі кітайскай дзяржавы накіраваны на стварэнне спрыяльных умоў для развіцця эканомікі і вызначаны эканамічнай і палітычнай вагой КНР на міжнароднай арэне. Пераўтварэнне Кітая ў 2010 г. у другую эканоміку свету сталася галоўнай прычынай пераходу ад палітыкі Дэн Сяопіна трымацца ў цені да новай знешнепалітычнай канцэпцыі дыпламатыі вялікай дзяржавы з кітайскай спецыфікай. Характарызуюцца ключавыя складнікі знешнепалітычнай стратэгіі Кітая эпохі Сі Цзіньпіна – канцэпцыя супольнасці адзінага лёсу чалавецтва і праект «Адзін пояс, адзін шлях». Разглядаецца ўдзел Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі праекта «Эканамічны пояс Шаўковага шляху». Аналізуюцца рашэнні XX з’езда Камуністычнай партыі Кітая, якія тычацца знешняй палітыкі.

Біяграфія аўтара

Валерый Міхайлавіч Мацель, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, вул. Маскоўская, 17, 220007, г. Мінск, Беларусь

doctor of science (history), docent; head of the department of economic policy and state administration, Institute of Managerial Personnel

Літаратура

  1. Xi Jinping. O sozdanii soobshchestva edinoi sud’by chelovechestva [About the creation of a community of a single destiny of mankind]. Beijing: Zhongyang bianyi chubanshe; 2021. 691 p. Russian.
  2. Xi Jinping. O gosudarstvennom upravlenii. Tom 1 [About public administration. Volume 1]. Beijing: Izdatel’stvo literatury na inostrannykh yazykakh; 2014. 624 p. Russian.
  3. Deng Xiaoping. Osnovnye voprosy sovremennogo Kitaya [The main issues of modern China]. Beijing: Izdatel’stvo literatury na inostrannykh yazykakh; 1987. 217 p. Russian.
  4. Matsel VM. Stanovlenie i razvitie druzhestvennykh belorussko-kitaiskikh otnoshenii [Formation and development of friendly Belarusian-Chinese relations]. Baranovichi: Baranovichskaya ukrupnennaya tipografiya; 2004. 190 p. Russian.
  5. Matsel VM. Belarus’ – Kitai: 30 let po puti druzhby i vzaimovygodnogo sotrudnichestva [Belarus – China: 30 years on the path of friendship and mutually beneficial cooperation]. Minsk: Academy of Public Administration under the President of the Republic of Belarus; 2021. 384 p. Russian.
  6. Deng Xiaoping. [Take advantage of the right moment to solve development problems (1990 December 24)]. In: Konashuk GD, Mishin NL, compilers. Tvortsy istorii: Mao Tszedun, Den Syaopin, Tszyan Tszemin’. Stat’i i vystupleniya [Creators of history: Mao Zedong, Deng Xiaoping, Jiang Zemin. Articles and speeches]. Minsk: Paleya-Mishin; 2001. 306 p. Russian.
  7. Qin Shi, editor. Kitai: fakty i tsifry [China: facts and figures]. Beijing: Xinxing; 2000. 205 p. Russian.
  8. Matsel VM. The integration of the potentials of the Eurasian Economic Union and the Silk Road economic belt: a point of view from Minsk. Problemy upravleniya. 2021;79(1):115–125. Russian.
  9. Xi Jinping. O gosudarstvennom upravlenii. Tom 3 [On public administration. Volume 3]. Beijing: Izdatel’stvo literatury na inostrannykh yazykakh; 2021. [Strive to create a new environment in the diplomacy of a great power with Chinese specifics (2018 June 22)]; p. 630–635. Russian.
Апублікавана
2023-02-06
Ключавыя словы: знешняя палітыка КНР, дыпламатыя сусветнай дзяржавы з кітайскай спецыфікай, канцэпцыя супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, праект «Адзін пояс, адзін шлях», XX з’езд Камуністычнай партыі Кітая
Як цытаваць
Мацель В. М. Знешнепалітычная стратэгія КНР эпохі Сі Цзіньпіна // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2023. 1. С. 38-49.