Брэвіярый Эрколе І д’Эстэ і класічная традыцыя ў ферарскай мініяцюры канца XV – пачатку XVI ст.

  • Дар'я Аляксандраўна Чуркіна Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, Ленінскія горы, 1, 119991, г. Масква, Расія

Анатацыя

Даследуецца адзін з ключавых помнікаў ферарскай школы кніжнай мініяцюры Ранняга Адраджэння – брэвіярый Эрколе I д’Эстэ (1502–1505). Канстатуецца, што стварэнне гэтага рукапісу прыпадае на час актыўнага развіцця кнігадрукавання, што падкрэслівае яго асаблівы статус і значэнне для заказчыка – герцага Ферары Эрколе I д’Эстэ, а таксама сведчыць пра ўстойлівасць мастацкай традыцыі пры ферарскім двары. Паказана, што ў першыя гады ХVI ст. ажыццяўляўся пераход ад вобразнай мовы Ранняга Адраджэння да прынцыпова іншых традыцый мастацтва Высокага Рэнесансу, што ў першую чаргу выяўлялася ва ўзмацненні ролі класічных матываў. Брэвіярый Эрколе I д’Эстэ выступае наглядным прыкладам развіцця класічнай традыцыі ў ферарскай кніжнай мініяцюры. У артыкуле рукапіс прадстаўлены ў кантэксце прыдворнай культуры рэнесанснай Ферары, праводзіцца стылістычны і іконаграфічны аналіз дэкаратыўнага афармлення манускрыпта. Зроблена выснова аб тым, што стварэнне брэвіярыя адлюстравала асобу Эрколе I д’Эстэ, які садзейнічаў развіццю ў Ферары гуманістычнай культуры. У той жа час герцаг адрозніваўся асабістай рэлігійнасцю, якая была ўзведзена ў ранг важнай дабрадзейнай якасці правіцеля. Паказана, што значную ролю ў дэкарыраванні брэвіярыя Эрколе I д’Эстэ сыграў Матэа да Мілана – прадстаўнік ламбардскай школы кніжнай мініяцюры. Менавіта яму належаць найбольш класіцызаваныя элементы дэкору рукапісу. Акрамя яго, у афармленні манускрыпта ўдзельнічалі і іншыя мастакі, чые мініяцюры больш звязаны з ферарскай традыцыяй ХV ст. Сцвярджаецца, што ў мастацтве Ферары класічная традыцыя, як правіла, была адной з праяў палітыкі хараства. Выказана меркаванне пра тое, што багацце класічных матываў у брэвіярыі Эрколе I д’Эстэ магло быць мэтай заказчыка, які пажадаў такім чынам праславіць сябе ў вачах сучаснікаў і нашчадкаў.

Біяграфія аўтара

Дар'я Аляксандраўна Чуркіна, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, Ленінскія горы, 1, 119991, г. Масква, Расія

аспірантка кафедры усеагульнай гісторыі мастацтва гістарычнага факультэта. Навуковы кіраўнік – доктар мастацтвазнаўства, прафесар І. І. Тучкоў.

Літаратура

  1. Hermann HJ. Zur Geschichte der Miniaturmalerei am Hofe der Este in Ferrara. Jahrbuch der kunsthistorischen Sammlungen des allerhöchsten Kaiserhauses. 1900;21:117–271.
  2. Hermann HJ. La miniatura estense. Toniolo F, editor. Modena: Franco Cosimo Panini; 1994. 297 p.
  3. Fava D, Salmi M. I manoscritti miniati della Biblioteca Estense di Modena. Volume 1. Firenze: Electa; 1950. 293 p.
  4. Toniolo F, editor. La miniatura a Ferrara. Dal tempo di Cosmè Tura all’eredità di Ercole de’ Roberti. Modena: Franco Co-simo Panini; 1998. 351 p.
  5. Milano E, editor. Breviario di Ercole I d’Este. Castel Guelfo: Imago; 2011. 346 p.
  6. Burckhardt J. Kul’tura Vozrozhdeniya v Italii. Opyt issledovaniya [The civilization of the Renaissance in Italy]. Moscow: Yurist; 1996. 591 p. Russian.
  7. Bertoni G. La biblioteca estense e la coltura ferrarese ai tempi del duca Ercole I (1471–1505). Torino: Ermanno Loescher; 1903. 307 p.
  8. Rosenberg ChM. The influence of Northern graphics on painting in Renaissance Ferrara: Matteo da Milano. Musei Ferraresi. Bollettino annuale. 1985;15:61–74.
Апублікавана
2019-04-22
Ключавыя словы: італьянскае Адраджэнне, мастацтва Ферары, кніжная мініяцюра, Эрколе I д’Эстэ, класічная традыцыя
Як цытаваць
Чуркіна Д. А. Брэвіярый Эрколе І д’Эстэ і класічная традыцыя ў ферарскай мініяцюры канца XV – пачатку XVI ст. // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2019. 2. С. 96-104.