Землямер і археолаг Аляксандр Лявонцьевіч Аніхоўскі: беларускія старонкі біяграфіі
Анатацыя
Даследуецца роля А. Л. Аніхоўскага ў развіцці беларускай навукі і культуры ў 1918–1928 гг. Да нядаўняга часу спецыялістам было вядома аб выніках яго краязнаўчай і археалагічнай дзейнасці выключна ў Аранбургскім краі. Унёсак А. Л. Аніхоўскага ў развіццё беларускай археалогіі памылкова прыпісвалі яго цёзку – студэнту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, краязнаўцу і педагогу А. Г. Аніхоўскаму. Падчас вывучэння беларускіх архіваў былі атрыманы сведчанні аб тым, што менавіта А. Л. Аніхоўскі праводзіў археалагічныя працы на ўсходзе Беларусі. Адлюстроўваюцца этапы яго прафесійнага шляху. Рэканструююцца асноўныя напрамкі палявой археалагічнай дзейнасці А. Л. Аніхоўскага: складанне плана Старога горада ў Мінску, правядзенне археалагічных экспедыцый на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя, удзел у абследаванні пячор ва ўр. Дубкі, агляд гарадзішча і раскопкі кургана ў ваколіцах в. Чаркасова на Аршаншчыне, вывучэнне курганоў каля в. Старыя Пранічкі і в. Стары Дзедзін на Магілёўшчыне, вывучэнне археалагічных старажытнасцей і пошук карысных выкапняў на тэрыторыі Аранбургскага краю. Падкрэсліваецца, што навуковец дбаў аб папулярызацыі археалагічнай спадчыны Беларусі, заснаваў краязнаўчыя музеі ў Горках і Бугуруслане. Адзначаецца, што вынікі навуковай дзейнасці археолага неаднаразова падвяргаліся крытыцы. Нягледзячы на тое што А. Л. Аніхоўскі не з’яўляўся выбітным палявым даследчыкам і не зрабіў унёсак у распрацоўку тэарэтычных праблем археалогіі, у сваім імкненні займацца археалагічнай дзейнасцю ён можа стаць прыкладам для наступных пакаленняў навукоўцаў.
Літаратура
- Tarasevich V, Gryn’ D, compilers. Asoba i pomnik. Belaruskaja arhealogija w fotazdymkah 1920–1930-h gg. [A person and a site. Belarusian archaeology in photographs in the 1920s–1930s]. Minsk: Belmytservis; 2021. 119 p. Belarusian.
- Garustovich GN, Kiyajeva NN. From the history of local lore, history and economy of the Orenburg district: A. L. Anikhovsky (1876–1939). The Ufa Archaeological Herald. 2012;12:153–158. Russian.
- Mishanina EV, Lebedeva NV. [Historiographical sketch of the archaeological study of the Buguruslan area of the Orenburg region]. In: Morgunova NL, editor. Arkheologicheskie pamyatniki Orenburzh’ya: sbornik nauchnykh trudov [Archaeological sites of the Orenburg region: collection of scientific papers]. Orenburg: Izdatel’skii tsentr OGAU; 2017. p. 34–40. Russian.
- Evgen’ev AA. Istoriya orenburgskoi arkheologii. Tom 1, XVIII vek – nachalo XX veka [History of Orenburg archeology. Volume 1, 18th century – beginning of 20th century]. Orenburg: Izdatel’skii tsentr OGAU; 2018. 364 с. Russian.
- Smirnov N, Sokolov А. [Turgai antiquities in the studies of Russian archaeologists until 1917. A review of the materials of the Imperial Archaeological Commission a hundred years later]. In: Bazarbaeva GA, Dzhumabekova GS, editors. Kul’tura naseleniya Turgaya i sopredel’nykh regionov: chelovek i epokha [Culture of the population of Turgay and adjacent regions: man and era]. Almaty: Margulan Institute of Archaeology; 2017. p. 207–239. Russian.
- Zuev VYu. [Krasnogorsk barrow]. In: Krivenko OA, editor. Zoloto, kon’ i chelovek: sbornik statei k 60-letiyu A. V. Simonenko [Gold, horse and man: a collection of articles for the 60th anniversary of A. V. Simonenko]. Kyiv: KNT; 2012. p. 385–410. Russian.
- Malov NM. The golden horde city of Ukek and the Uvek settlement site. Izvestiya of Saratov University. New series. Series: History. International relations. 2018;4(18):523–527. Russian. DOI: 10.18500/1819-4907-2018-18-4-523-527.
- Agrafonov PG. [The activities of the Yaroslavl and Rostov departments of Moscow Archaeological Institute]. Yaroslavl Pedagogical Bulletin. 2004;3(40):198–204. Russian.
- Kozlov VF. «Governmentalisyng» local history. History and Lessons (the pages of the magazine «Soviet kraevedenie». 1930–1936). RGGU Bulletin. Series: Literary Theory. Linguistics. Cultural Studies. 2013;9:53–83. Russian.
- Makeeva ED. Samara regional movement 1920s–1930s and his contribution to the study and conservation on the middle Volga region. Samara Journal of Science. 2017;3(6):246–252. Russian.
- Dmitrienko NM, Lozovaya LA. [The first museum congress as a factor of the evolution of the museology in Russia]. Tomsk State University Journal of History. 2013;6:193–198. Russian.
Copyright (с) 2023 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя
Гэты прадукт даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрыбуцыя — Некамерцыйнае выкарыстанне») 4.0 Сусветная.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).