Саюз польскіх пісьменнікаў у культурнай палітыцы Польшчы (1949–1953)

  • Любоў Антонаўна Козік Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Анатацыя

Адзначаецца, што пасля Другой сусветнай вайны польскія ўлады былі зацікаўлены ва ўдзеле інтэлігенцыі ў пераўтварэнні краіны. Сам факт прысутнасці вядомых творчых дзеячаў у публічнай прасторы ў значнай ступені забяспечваў легітымнасць польскіх улад, якія не патрабавалі ад пісьменнікаў публічна агучваць сваю ідэйную пазіцыю і не ўмешваліся ў іх творчы працэс. Сітуацыя змянілася ў 1949 г., калі кіраўніцтва Польскай Рэспублікі заявіла аб будаўніцтве сацыялізму, што знайшло адлюстраванне і ў культурнай палітыцы. Яе галоўнай мэтай стала фарміраванне новага чалавека з сацыялістычным светапоглядам. Важная роля ў яе рэалізацыі адводзілася творчай інтэлігенцыі, перш за ўсё пісьменнікам. Праз мастацкую літаратуру інжынеры чалавечых душ павінны былі стварыць у грамадстве новую сістэму каштоўнасцей. Падкрэсліваецца, што для кіравання творчай інтэлігенцыяй польскія ўлады выкарыстоўвалі творчыя саюзы, акрамя гэтага, у руках дзяржавы знаходзіліся дзейнасць выдавецтваў і распаўсюджанне кніжнай прадукцыі. Паказваецца, што Саюз польскіх пісьменнікаў актыўна ўключыўся ў працэс фарміравання сацыялістычнага светапогляду ў грамадстве. Ён трансліраваў дзяржаўны заказ, кантраляваў творчасць пісьменнікаў, а таксама праводзіў з імі ідэалагічную работу. З 1949 г. ад пісьменнікаў пачалі патрабаваць напісання твораў, якія б адпавядалі сацыялістычнаму рэалізму і прапагандавалі новы дзяржаўны лад. Кантроль за выкананнем дзяржаўных установак ажыццяўляўся праз цэнзуру, абмеркаванні падчас пасяджэнняў творчых секцый, на з’ездах Саюза польскіх пісьменнікаў, на сходах пісьменнікаў – членаў Польскай аб’яднанай рабочай партыі, а таксама на пасяджэннях культурных камісій у партыйных і дзяржаўных структурах. Падкрэсліваецца, што далёка не ўсе пісьменнікі пагаджаліся з адведзенай ім роляй прапагандыстаў. Адзначаецца, што з’яўленне сацрэалістычнай літаратуры ў Польшчы ў азначаны перыяд сведчыла аб рэалізацыі адной з задач культурнай палітыкі польскіх улад.

Біяграфія аўтара

Любоў Антонаўна Козік, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дацэнт кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян гістарычнага факультэта

Літаратура

  1. Fijałkowska B. Polityka a twórcy (1948–1959). Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe; 1985. 571 s.
  2. Trznadel J. Hańba domowa. Rozmowy z pisarzami. Lublin: Wydawnictwo «Test» & Zakłady Wydawnicze «Versus»; 1990. 338 s.
  3. Trznadel J. Hańba domowa. Rozmowy z pisarzami. Wydanie nowe rozszerzone. Warszawa: Wydawnictwo ANTYK Marcin Dybowski; 2006. 434 s.
  4. Urbankowski B. Czerwona msza, czyli uśmiech Stalina. Warszawa: Alfa; 1998. 2 tomy.
  5. Czarnik OS. Między dwoma Sierpniami. Polska kultura literacka w latach 1944–1980. Warszawa: Wiedza Powszechna; 1993. 432 s.
  6. Murzański S. Między kompromisem a zdradą. Intelektualiści wobec przemocy 1945–1956. Warszawa: VOLUMEN; 1993. 272 s.
  7. Jarosiński Z. Nadwiślański socrealism. Warszawa: Wydawnictwo IBL; 1999. 328 s.
  8. Tomasik W. Inżynieria dusz. Literatura realizmu socjalistycznego w planie «propagandy monumentalnej». Wrocław: Wydawnictwo Leopoldinum; 1999. 219 s.
  9. Bikont A, Szczęsna J. Lawina i kamienia. Pisarze wobec komunizmu. Warszawa: Prószyński i S-ka; 2006. 584 s.
  10. Rokicki K. Literaci. Relacje między literatami a władzami PRL w latach 1956–1970. Warszawa: Instytut Pamięci Narodowej – Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu; 2011. 592 s.
  11. Jusupov RR. Vlast’ i intelligentsiya. Iz istorii Pol’shi XX stoletiya (1918–1980 gg.) [The authorities and the intelligentsia. From the history of Poland in the 20th century (1918–1980)]. Kazan’: Izdatel’stvo Kazanskogo universiteta; 1996. 312 p. Russian.
  12. Jusupov RR. Iz istorii Soyuza pol’skikh pisatelei (1945–1980 gody) [From the history of the Polish Writers’ Union (1945–1980)]. Kazan’: Gran Dan; 2002. 83 p. Russian.
  13. Torańska T. Oni. Warszawa: Wydawnictwo ISKRY; 2004. 559 s.
  14. Krasucki E. Międzynarodowy komunista. Jerzy Borejsza. Biografia polityczna. Warszawa: Wydawnictwo naukowe PWN; 2009. 324 s.
  15. Fik M. Kultura Polska po Jałcie. Kronika lat 1944–1981. Warszawa: Polonia Book Fund LTD; 1989. 835 s.
  16. Ligarski S. Polityka władz komunistycznych wobec twórców kultury w latach 1945–1989. Pamięć i Sprawiedliwość. 2014;2:51–73.
  17. Sobór-Świderska A. Jakub Berman. Biografia komunisty. Warszawa: Instytut Pamięci Narodowej; 2009. 620 s.
  18. Budrowska K. Literatura i pisarze wobec cenzury PRL 1948–1958. Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku; 2009. 331 s.
  19. Vodop’yanova ZK, Domracheva TV, Babaeva LM, compilers. Mezhdu molotom i nakoval’nei. Soyuz sovetskikh pisatelei SSSR. Dokumenty i kommentarii. T. 1, 1925 – iyun’ 1941 g. [Between a rock and a hard place. Union of Soviet Writers of the USSR. Documents and comments. Volume 1, 1925 – June 1941]. Moscow: ROSSPEN; 2011. 1023 p. Co-published by B. N. Yeltsin Presidential Center Foundation.
  20. Błażejowska J. Czołowy oddział pracowników kultury. Biuletyn Instytutu Pamięci Narodowej. 2011;3:39–47.
  21. Jarosz D. Polacy a stalinism 1948–1956. Warszawa: Instytut Historii PAN; 2000. 244 s.
Апублікавана
2023-12-26
Ключавыя словы: Польшча, Саюз польскіх пісьменнікаў, культурная палітыка, сацыялізм, сацыялістычны рэалізм, інжынеры чалавечых душ
Як цытаваць
Козік Л. А. Саюз польскіх пісьменнікаў у культурнай палітыцы Польшчы (1949–1953) // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2023. 4. С. 103-114.