Праблема адпускоў і камандзіровак праваслаўнага духавенства дзеючай расійскай арміі ў гады Першай сусветнай вайны

  • Элеанора Віктараўна Старасценка Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Анатацыя

Даследуецца праблема водпускаў і камандзіровак праваслаўнага ваеннага духавенства ў гады Першай сусветнай вайны. У ведамстве протапрэсвітэра ваеннага і марскога духавенства разумелі, што працяглае знаходжанне на фронце было выпрабаваннем фізічных і маральных сіл святароў, і прызнавалі за імі права на адпачынак. На працягу вайны ўдакладнялася, пры выкананні якіх умоў часовая адсутнасць пастыра не будзе шкоднай для рэлігійна-асветнай працы: было вызначана, хто павінен даваць дазвол на водпуск, якія тэрміны адлучак дапускаюцца, колькі святароў адначасова могуць пакідаць дывізію. Таксама не адмаўлялася важнасць службовых камандзіровак для набыцця літаратуры і прадметаў, неабходных для набажэнства. Аналіз афіцыйных дакументаў і перапісак паказаў, што на працягу вайны некаторыя праваслаўныя ваенныя святары дазвалялі сабе адпачынкі і службовыя камандзіроўкі з парушэннем усталяванага парадку. Гэта, у сваю чаргу, агаліла бяспраўе благачынных у пытаннях адпачынкаў і камандзіровак святароў, а таксама частае ігнараванне іх начальніцкіх правоў камандзірамі і галоўнымі лекарамі. Адзначаецца, што пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў ведамстве протапрэсвітэра на некаторы час была ўведзена забарона на водпускі, але праблему гэта не вырашала. Яе рашэнне абмяркоўвалася на Другім Усерасійскім з’ездзе ваеннага і марскога духавенства ў Магілёве ў ліпені 1917 г. Зроблена выснова аб тым, што злоўжыванні адлучкамі захоўваліся і мелі месца на працягу вайны на розных франтах расійскай арміі. Ваенна-духоўнае начальства ведала аб праблеме і спрабавала ўрэгуляваць яе. Праблема, нягледзячы на загады протапрэсвітэра, не была вырашана за час вайны і стала адным з фактараў зніжэння эфектыўнасці дзейнасці праваслаўнага духавенства ў арміі. Заяўленая тэма раней не станавілася прадметам асобных даследаванняў.

Біяграфія аўтара

Элеанора Віктараўна Старасценка, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дактарант кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта

Літаратура

  1. Shavel’skii G. Vospominaniya poslednego protopresvitera russkoi armii i flota. Tom 2 [Memoirs of the last protopresbyter of the Russian army and navy. Volume 1]. New York: Izdatel’stvo imeni Chekhova; 1954. 412 p. Russian.
  2. Shavel’skii G. V shkole i na sluzhbe. Vospominaniya [At school and at work. Memories]. Moscow: [s. n.]; 2016. 820 p. Russian.
  3. Starostenko EV. The Second All-Russian congress of the Orthodox military and navy clergy of 1917. Journal of the Belarusian State University. History. 2017;4:71–75. Russian.
  4. Starostenko EV. Vtoroi Vserossiiskii s’ezd voennogo i morskogo dukhovenstva [Second All-Russian congress of the military and naval clergy]. Mogilev: Mogilev State A. Kuleshov University; 2022. 196 p. Russian.
Апублікавана
2023-08-18
Ключавыя словы: Першая сусветная вайна, ведамства протапрэсвітэра ваеннага і марскога духавенства, праваслаўнае ваеннае духавенства, водпуск, камандзіроўка, дзеючая армія, з’езды ваеннага духавенства
Як цытаваць
Старасценка Э. В. Праблема адпускоў і камандзіровак праваслаўнага духавенства дзеючай расійскай арміі ў гады Першай сусветнай вайны // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2023. 3. С. 57-64.