Узлёт і падзенне асацыяцыі «Браты-мусульмане»: яе палітычны шлях і сувязь з егіпецкім грамадствам
Анатацыя
Асацыяцыя «Браты-мусульмане», ці «Браты» (далей – БМ), якая зарадзілася ў Егіпце ў 1928 г. як супольнасць рэлігійнай асветы і супрацьстаяла вестэрнізацыі, эканамічнай нестабільнасці і разрыву паміж палітычнай элітай і грамадствам, сёння завяршыла поўны жыццёвы цыкл. БМ змагаліся з манархіяй падчас праўлення караля Фарука ў 1940-я гг., затым былі абвешчаны па-за законам і рэпрэсіраваны пры Г. А. Насеры ў 1950-я і 1960-я гг. Будучы рэабілітаванымі пры А. Садаце ў 1970-я гг., БМ змаглі выйсці на афіцыйную палітычную арэну Егіпта, заваяваць уплыў у прафсаюзах і ў далейшым прыняць удзел у парламенцкіх выбарах. У 1990-я і 2000-я гг. пры Х. Мубараку яны паступова ператварыліся ў паўнавартасную палітычную арганізацыю і сталі вядучай апазіцыйнай групай у Егіпце.
Нарэшце, на вяршыні сваёй палітычнай траекторыі арганізацыя атрымала пераканаўчую, хоць і недоўгачасовую перамогу на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах пасля «арабскай вясны» ў 2012 г., страціўшы ўладу ўжо праз год, у 2013 г. Аднак страта ўлады не стала самай трагічнай вяхой у гісторыі арганізацыі. Узяўшы прыклад з Г. А. Насера, новы прэзідэнт Егіпта А. Ф. ас-Сісі скарыстаўся падтрымкай ваеннага кіраўніцтва і фактычна паставіў пад пытанне само існаванне асацыяцыі, лідары якой былі або прысуджаны да смяротнага пакарання, або зняволены ў турме, або вынушаны эмігрыраваць. У дадзеным артыкуле разглядаецца працэс паступовага палітычнага ўзыходжання БМ і іх імклівага падзення пасля прыходу да ўлады. Аўтар сцвярджае, што найбольш прыметнай прычынай палітычнага поспеху арганізацыі было ўменне падтрымліваць пастаянную сувязь з егіпецкім грамадствам, якая была разарвана пасля заваявання ўлады. Пры гэтым даследаванне паказвае, што сёння БМ сутыкаюцца з такімі новымі выклікамі, як страта ідэнтыфікацыі і нявызначанасць ідэалогіі. Гэтыя праблемы робяць цяперашні крызіс яшчэ больш драматычным па сваіх наступствах, чым крызіс, што ўзнік у гады кіравання Г. А. Насера.
Літаратура
- al-Banna H. Collected messages of Imam Hassan al-Banna. Cairo: Dar ad-Dawat li at-Taba wa at-Tawzia; 1998. 756 p. Arabic.
- Razhbadinov M. Egipetskoe dvizhenie «Brat’ev-musul’man» [Egyptian movement of the Muslim Brotherhood]. Moscow: Institute of Oriental Studies of the Russian Academy of Sciences; 2004. 434 p. Russian.
- Koshelev VS. Egipet do El’-Alameina: iz istorii vnutripoliticheskoi bor’by, 1939–1942 [Egypt to El Alamein: from the history of internal political struggle, 1939–1942]. Minsk: Belarusian State University; 1977. 176 p. Russian.
- Koshelev VS. Egipet: ot Orabi-pashi do Saada Zaglula, 1879–1924 [Egypt: from Orabi Pasha to Saad Zaghlul, 1879–1924]. Minsk: Nauka; 1992. 288 p. Russian.
- Wickham C. Mobilising Islam. New York: Columbia University Press; 2002. 300 p.
- Rubin B. Islamic fundamentalism in Egyptian politics. New York: Palgrave Macmillan; 2002. 222 p.
- Rubin B, editor. The Muslim Brotherhood: the organisation and policies of a global Islamist movement. New York: Palgrave Macmillan; 2010. 196 p.
- Rutherford B. Egypt after Mubarak. Liberalism, Islam and democracy in the Arab world. Princeton: Princeton University Press; 2008. 280 p.
- Hefner R. Shari’a politics: Islamic law and society in the modern world. Bloomington: Indiana University Press; 2011. 330 p.
- Lutfi M. Farouq and the fall of the monarchy in Egypt 1936–1952. Cairo: Maktabat Madbouli; 1989. 1032 p. Arabic.
- Abu-Faris M. Political doctrine of Imam Hassan al-Banna. Cairo: Dar al-Bashar li al-Saqafa wa al-Ulum; 1999. 128 p. Arabic.
- Kondral AA. The Muslim Brotherhood in Europe: organisational and ideological transformation. Journal of the Belarusian State University. History. 2020;4:80–90. DOI: 10.33581/2520-6338-2020-4-80-90.
- Arafat A. The Mubarak leadership and future of democracy in Egypt. New York: Palgrave Macmillan; 2009. 270 p.
- Guibal C, Salaun T. LʼEgypte de Tahrir. Anatomie d une revolution. Paris: Еditions du Seuil; 2011. 253 p.
- Kondral AA. [Theactivity of the Muslim Brotherhood organisation during the national uprising in Egypt (January – February 2011)]. Nauchnye trudy Respublikanskogo instituta vysshei shkoly. Istoricheskie i pedagogicheskie nauki. 2012;12(1):133–140. Russian.
- Row B. The Egyptian experience of the Muslim Brotherhood in power 2012–2013. London: Nine Bedford Row International; 2015. 108 p.
Copyright (с) 2023 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя
Гэты прадукт даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрыбуцыя — Некамерцыйнае выкарыстанне») 4.0 Сусветная.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).