Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР у перыяд савецкай перабудовы (1985–1991): крызіс росту

  • Сяргей Аляксандравіч Елізараў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, пр. Кастрычніка, 48, 246029, г. Гомель, Беларусь

Анатацыя

Разглядаецца працэс змены ролі Саветаў народных дэпутатаў БССР у перыяд палітыкі перабудовы. Увага акцэнтуецца на мясцовых Саветах народных дэпутатаў (абласных, раённых і гарадскіх) і іх выканкамах. Паказваецца, што ў 1985–1987 гг. прынятыя саюзнымі і рэспубліканскімі органамі ўлады і кіравання меры адпавядалі чаканням кіраўніцтва мясцовых Саветаў народных дэпутатаў і прадугледжвалі паступовае павышэнне значнасці мясцовых органаў улады і кіравання ў савецкай палітыка-эканамічнай сістэме. Адзначаецца, што толькі ў 1988 г. у выніку чарговай спробы размежавання ўладных паўнамоцтваў паміж камуністычнай партыяй і органамі дзяржаўнай улады і кіравання былі прыняты першыя меры па радыкальнай змене ролі Саветаў народных дэпутатаў і іх паскоранаму пераўтварэнню ў самастойныя і адказныя мясцовыя органы ўлады і кіравання. Падкрэсліваецца, што ва ўмовах узмацнення крызісных з’яў у эканоміцы і росту незадаволенасці насельніцтва вынікамі перабудовы пашырэнне паўнамоцтваў Саветаў народных дэпутатаў прывяло да развіцця месніцтва, ігнаравання дзяржаўных інтарэсаў і прынцыпу выканальніцкай дысцыпліны. У выніку быў распрацаваны праект фактычнага ўвядзення надзвычайнага становішча, які прадугледжваў адмову ад дэмакратычнай парадыгмы рэарганізацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання як небяспечнага і разбуральнага для грамадства эксперыменту. Радыкальная і хуткасная трансфармацыя сістэмы дзяржаўнай улады і кіравання ў Беларусі ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. скончылася няўдачай.

Біяграфія аўтара

Сяргей Аляксандравіч Елізараў, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, пр. Кастрычніка, 48, 246029, г. Гомель, Беларусь

доктар гістарычных навук, прафесар; прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін гуманітарна-эканамічнага факультэта

Літаратура

  1. Bezborodov A, Eliseeva N, Shestakov V. Perestroika i krakh SSSR. 1985–1993 [Perestroika and the collapse of the USSR. 1985–1993]. Saint Petersburg: Norma; 2010. 216 p. Russian.
  2. Vasilevich GA. Belorusskoe gosudarstvo na rubezhe vekov [The Belarusian state at the turn of the century]. Minsk: Pravo i ekonomika; 2006. 455 p. Russian.
  3. Pikhoya RG. Sovetskii Soyuz: istoriya vlasti. 1945–1991 [The Soviet Union: the history of power. 1945–1991]. Moscow: Direkt-media; 2019. 656 p. Russian.
  4. Sogrin VV. Politicheskaya istoriya sovremennoi Rossii: 1985–2001. Ot Gorbacheva do Putina [Political history of modern Russia: 1985–2001. From Gorbachev to Putin]. Moscow: Ves’ mir; 2001. 260 p. Russian.
  5. Shubin AV. Zolotaya osen’, ili Period zastoya. SSSR v 1975–1985 gg. [Golden autumn, or Period of stagnation. The USSR in 1975–1985]. Moscow: Veche; 2008. 368 p. Russian.
Апублікавана
2024-07-26
Ключавыя словы: БССР, дзяржаўнае кіраванне, палітыка перабудовы, Саветы народных дэпутатаў, мясцовыя органы ўлады і кіравання
Арганізацыі, якія падтрымліваюць Артыкул падрыхтаваны ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» на 2021–2025 гг. (падпраграма «Гісторыя»; тэма 12.1.3.11 «Мясцовыя органы дзяржаўнай улады кіравання Беларускай ССР – Рэспублікі Беларусь: арганізацыйныя, прававыя, матэрыяльна-фінансавыя і кадравыя асновы функцыянавання (1944–2020 гг.)»).
Як цытаваць
Елізараў С. А. Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР у перыяд савецкай перабудовы (1985–1991): крызіс росту // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2024. 3. С. 5-14.