Правілы паводзін у адносінах да навакольнага асяроддзя ў палійскай літаратуры: вопыт вывучэння
Анатацыя
Прапаноўваюцца шляхі вырашэння сучасных экалагічных праблем, заснаваныя на старажытным ладзе жыцця ў тым выглядзе, у якім ён выкладзены ў Тхеравадзе (палійскай літаратуры), дзе апісана ўсеагульная ўзаемазалежнасць свету. Паказваецца, што розныя кампаненты навакольнага асяроддзя звязаны паміж сабой. Занепакоенасць станам навакольнага асяроддзя не з’яўляецца феноменам апошніх гадоў. Яднанне з маці-прыродай выступае жыццёва важным элементам індыйскай культуры. Адносіны паміж культурай і экалогіяй былі неадʼемным складнікам старажытнаіндыйскага
грамадства. Увага да пытанняў навакольнага асяроддзя заўсёды лічылася істотнай часткай будыйскай літаратуры. Нашы продкі верылі ў сувязь чалавека з прыродай і настойвалі на гармоніі чалавека і маці-прыроды. Індыя з’яўляецца адной са старажытнейшых цывілізацый з багатай культурнай спадчынай. Сёння людзі могуць атрымліваць асалоду ад прыродных рэсурсаў дзякуючы іх разумнаму расходванню і размеркаванню ў мінулым. Мы павінны разумець, што прыродныя рэсурсы, даступныя нам, зʼяўляюцца абмежаванымі і іх выкарыстанне выклікае праблемы з навакольным асяроддзем. Палійская літаратура паказвае, што заснавальнікам дружалюбнага навакольнаму асяроддзю ладу жыцця, якога людзі прытрымліваліся ў старажытнасці, быў Буда, а таксама яго паслядоўнікі.
Copyright (с) 2023 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя
Гэты прадукт даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрыбуцыя — Некамерцыйнае выкарыстанне») 4.0 Сусветная.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).