Старадубшчына: тэарэтычна-метадалагічны аспект вывучэння памежнага рэгіёна ў перыяд ранняга Новага часу (другая палова XVI – XVIII ст.)

  • Яўген Валер'евіч Хралянок Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Анатацыя

Даследуецца тэрыторыя Старадубшчыны – рэгіёна, размешчанага на беларуска-расійска-ўкраінскім памежжы. На прыкладзе дадзенага рэгіёна разглядаюцца тэарэтычна-метадалагічныя праблемы, якія адносяцца да вывучэння гісторыі памежнай прасторы. Абгрунтоўваецца прымяненне ў даследаванні сацыяльна-псіхалагічнага падыходу, а таксама практык новай лакальнай і сацыяльнай гісторыі (праз наданне канцэпту «памежжа» характарыстык, звязаных з суб’ектам гісторыі). Падкрэсліваецца неабходнасць вывучэння памежнай прасторы з улікам геаграфічных і часавых фактараў. Абазначаюцца геаграфічныя рамкі рэгіёна ў перыяд ранняга Новага часу, калі Старадубшчына знаходзілася пад уплывам розных цэнтраў прыцягнення. Пры гэтым адпраўной кропкай кожнага этапу ў гісторыі Старадубшчыны прапануецца лічыць трансфармацыі, якія закранулі ўсе сферы жыцця пагранічнага грамадства. Для лакалізацыі рэгіёна ў рамках другой паловы XVI ст. уводзіцца гісторыка-геаграфічны тэрмін «Старадубская Севершчына». Асаблівая ўвага надаецца сувязі рэгіёна з землямі Беларусі. Распрацоўваюцца тэарэтычныя і метадалагічныя падыходы да правядзення гістарычнага даследавання пагранічных рэгіёнаў. Актуальнасць артыкула абумоўлена актывізацыяй сучасных інтэграцыйных працэсаў.

Біяграфія аўтара

Яўген Валер'евіч Хралянок, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

кандыдат гістарычных навук; дактарант кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта

Літаратура

  1. Turner F. Frontir v amerikanskoi istorii [The frontier in American history]. Petrenko AI, translator; Sogrin VV, editor. Moscow: Ves’ mir; 2009. 303 p. Russian.
  2. Haushofer K. O geopolitike. Raboty raznykh let [About geopolitics. Works from different years]. Usachev IG, translator. Moscow: Mysl’; 2001. 426 p. Russian.
  3. Maslak VI. Option of the European steppe frontier in modern Russian and Ukrainian cossacks studies. Liberal Arts in Russia. 2014;3(4):297–306. Russian. DOI: 10.15643/libartrus-2014.4.8.
  4. Temushev VN. Gomel’skaya zemlya v kontse XV – pervoi polovine XVI v.: territorial’nye transformatsii v pogranichnom regione [Gomiel land at the end of the 15th – first half of the 16th century: territorial transformations in the border region]. Moscow: Kvadriga; 2009; 192 p. Russian.
  5. Mjacel’ski AA. Mscislawskae knjastva i vajavodstva w ХІІ–ХVIII stst. [Mstislav principality and voivodeship in the 12th–18th centuries]. Minsk: Belaruskaja navuka; 2014. 664 p. Belarusian.
  6. Koch SV. The methodological problems of local-regional and borderland research. Derzhava i pravo. Jurydychni i politychni nauky. 2013;61:460–467. Russian.
  7. Chikalova IR. [The concepts «frontier» – «border» – «borderland» in the research arsenal of humanities scientists]. In: Janowskaja VV, compiler; Danilovich VV, editor. Metadalogija dasledavannja gistoryi Belarusi: prablemy, dasjagnenni, perspektyvy [Methodology of research on the history of Belarus: problems, achievements, prospects]. Minsk: Belaruskaja navuka; 2018. p. 171–180. Russian.
  8. Malovichko SI, Bulygina TA. [Modern historical science and the study of local history]. Novaya lokal’naya istoriya. 2003; 1:6–22. Russian.
  9. Kakhanouskі AG. Satsyyal’naya transfarmatsyya belaruskaga gramadstva (1861–1914 gg.) [Social transformation of Belarusian society (1861–1914)]. Minsk: Belarusian State University; 2013. 335 p. Belarusian.
Апублікавана
2024-07-26
Ключавыя словы: Старадубшчына, метадалогія гісторыі, гістарычныя трансфармацыі, памежны рэгіён, лакальныя супольнасці, міграцыйныя працэсы
Як цытаваць
Хралянок Я. В. Старадубшчына: тэарэтычна-метадалагічны аспект вывучэння памежнага рэгіёна ў перыяд ранняга Новага часу (другая палова XVI – XVIII ст.) // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2024. 3. С. 25-32.