Працоўная штодзённасць у акупаванай Беларусі ў 1941–1944 гг. (па матэрыялах германскіх трафейных дакументаў)

  • Аляксандр Георгіевіч Цымбал Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, вул. Захарава, 21, 220034, г. Мінск, Беларусь

Анатацыя

На аснове германскіх трафейных дакументаў даследуецца працоўная штодзённасць беларускіх грамадзян у гады германскай акупацыі. Базу крыніц артыкула склалі матэрыялы фонду 378 Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Дакументы даюць уяўленне аб многіх аспектах акупацыйнага жыцця праз прызму дзейнасці адной установы – Галоўнай чыгуначнай дырэкцыі «Мінск» – і праліваюць святло на шматлікія белыя плямы працоўнай штодзённасці насельніцтва Беларусі. Прадстаўленае даследаванне мае на мэце ў першую чаргу ўвесці ў навуковы зварот значны комплекс фактычнага матэрыялу па праблеме працоўнай штодзённасці і выкарыстання акупацыйнымі ўладамі працы насельніцтва Беларусі. Гэта прадстаўляе праблему ў новым ракурсе і стварае факталагічныя падставы для далейшага вывучэння пытання на канцэптуальным узроўні. Дакументальныя крыніцы дазваляюць дапоўніць ацэнкі выкарыстання акупантамі працы мясцовага насельніцтва выключна як прымусовай рабскай працы. Выкарыстоўваючы новыя крыніцы і сучасныя метадалагічныя падыходы, варта звярнуцца да аналізу стратэгій выжывання простых людзей ва ўмовах акупацыі. Інфармацыя крыніц калекцыі дакументаў Галоўнай чыгуначнай дырэкцыі «Мінск» ставіць перад даследчыкамі пытанні аб умовах выжывання мясцовых работнікаў на іншых прадпрыемствах, у іншых сферах працы і рэгіёнах акупаванай тэрыторыі Беларусі.

Біяграфія аўтара

Аляксандр Георгіевіч Цымбал, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, вул. Захарава, 21, 220034, г. Мінск, Беларусь

кандыдат гістарычных навук, дацэнт; дацэнт кафедры гісторыі, сусветнай культуры і турызму

Літаратура

  1. Knat’ko GD, Adamushko VI, Bondarenko NA, Selemenev VD. Belorusskie ostarbaitery: istoriko-analiticheskoe issledovanie [Belarusian ostarbeiters: historical and analytical research]. Minsk: National archives of the Republic of Belarus; 2001. 335 p. Russian.
  2. Lіtvіn AM, editor. Raznjavolenaja pamjac’. Prymusovaja praca belaruskih gramadzjan na akupavanaj tjerytoryi Belarusi (1941–1944 gg.) [Liberated memory. Forced labour of Belarusian citizens in the occupied territory of Belarus (1941–1944): collection of scientific articles]. Minsk: Medisont; 2010. 210 p. Belarusian.
  3. Litvin AM, Greben’ YaA, Novikov SYa. Vjartanne w rabstva: prymusovaja praca nasel’nictva Belarusi, 1941–1945 gg. [Return to slavery: forced labour of the population of Belarus, 1941–1945]. Minsk: Theseus; 2010. 581 p. Belarusian.
  4. Greben’ EA. Grazhdanskoe naselenie Belarusi v usloviyakh nemetskoi okkupatsii (1941–1944 gg.) [The civilian population of Belarus under the conditions of German occupation (1941–1944)]. Minsk: Belarusian State Agrarian Technical University; 2016. 496 p. Russian.
  5. Herbert U. Fremdarbeiter: Politik und Praxis des «Ausländer-Einsatzes» in der Kriegswirtschaft des Dritten Reiches. Bonn: Verlag J. H. W. Dietz; 1999. 589 S.
  6. Spoerer M. Zwangsarbeit unter dem Hakenkreuz. Ausländische Zivilarbeiter, Kriegsgefangene und Häftlinge im Deutschen Reich und im besetzten Europa 1939–1945. Stuttgart: Deutsche Verlags-Anstalt; 2001. 229 S.
  7. Gerlach C. Kalkulierte Morde. Die Wirtschafts- und Vernichtungspolitik in Weißrußland 1941 bis 1944. 2 Auflage. Hamburg: Hamburger Ed.; 2000. 1232 S.
  8. Chiari B. Shtodzjonnasc’ za linijaj frontu. Akupacyja, kalabaracyja I supraciw u Belarusi (1941–1944) [Everyday life behind the front line. Occupation, collaboration and resistance in Belarus (1941–1944)]. Minsk: [publisher unknown]; 2008. 389 p. Belarusian.
Апублікавана
2019-07-25
Ключавыя словы: працоўная штодзённасць, акупацыя, Беларусь, чыгунка, германскія трафейныя дакументы
Як цытаваць
Цымбал А. Г. Працоўная штодзённасць у акупаванай Беларусі ў 1941–1944 гг. (па матэрыялах германскіх трафейных дакументаў) // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2019. 3. С. 15-25.