Заснаванне дзяржаўных архіваў Беларусі (1919–1922)

  • Таццяна Дзмітрыеўна Герновіч Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь https://orcid.org/0000-0003-1970-7156

Анатацыя

Мэта артыкула – выяўленне мерапрыемстваў, якія вызначылі станаўленне дзяржаўных архіваў Беларусі. Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна было вырашыць шэраг задач: 1) вызначыць крыніцы, якія змяшчаюць інфармацыю аб збіранні дакументальных комплексаў, камплектаванні дакументамі цэнтралізаваных дзяржаўных архівасховішчаў і ўтварэння сістэмы архіўных устаноў; 2) вызначыць асоб, якія прымалі ўдзел у стварэнні Цэнтраль нага архіва пры Народным камісарыяце БССР (Цэнтрархіва); 3) выявіць комплекс нарматыўных дакументаў, якія папярэднічалі першаму закону аб архівах БССР. Актуальнасць даследавання вызначаецца нераспрацаванасцю акрэсленых праблем у беларускім архівазнаўстве. Упершыню ўводзяцца ў навуковы абарот крыніцы аб камплектаванні першых дзяржаўных архівасховішчаў, даецца інфармацыя аб фондах устаноў, захаваных дзякуючы намаганням Д. І. Даўгялы, М. П. Шкляева, А. А. Савіча, М. А. Вахаева. Раскрываецца механізм перадачы архіўных комплексаў у склад Цэнтрархіва. Прыводзяцца звесткі аб арганізацыйных, метадычных падставах дзейнасці па арганізацыі архіўнай галіны ў БССР. У якасці ўстаноў – папярэднікаў Цэнтрархіва разглядаецца дзейнасць пададдзела аховы помнікаў даўніны і мастацтва аддзела мастацтва Наркамасветы БССР і акадэмічнага цэнтра Наркамасветы БССР. Робіцца выснова, што дзейнасць Наркамасветы і самаадданыя намаганні гісторыкаў-архівістаў сталі таксама падставай для стварэння Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. На аснове выяўленай інфармацыі прапануецца ўдакладніць гісторыю архіўных устаноў і перагледзець даты іх заснавання. У выніку параўнальнага аналізу нарматыўных актаў аб архівах РСФСР і БССР было выяўлена падабенства фармулёвак першапачатковых рэдакцый і тэарэтычных установак, характэрных для законапраектаў першых нарматыўных актаў аб архівах. Робіцца выснова, што архіўная справа ў БССР вызначалася пад уплывам нарматыўных актаў РСФСР. Адзначаецца, што практычная праца па захаванні архіваў, іх аб’яднанні ў буйныя комплексы і стварэнне ў выніку сеткі дзяржаўных архіўных устаноў на пачатку 1920-х гадоў у БССР ажыццяўлялася выключна ўнутранымі сіламі, на падставе нарматыўных прававых актаў, якія выдаваліся рэспубліканскімі органамі кіравання.

Біяграфія аўтара

Таццяна Дзмітрыеўна Герновіч, Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

кандыдат гістарычных навук; дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта

Літаратура

  1. Shumeika MF. Sobrat’ rasseyannoe: o restititutsii belorusskikh arkhivov v proshlom i nastoyashchem [Collect the scattered: on the restitution of the Belarusian archives in the past and present]. Minsk: BelNIIDAD; 1997. 153 p. Russian.
  2. Shumeika MF. Arkhivist i arkheograf Dmitrii Ivanovich Dovgyallo [Archivist and archeographer Dmitry Ivanovich Dovgyallo]. Minsk: BelNIIDAD; 2002. 165 p. Russian.
  3. Arhivisty Belarusi. Bijabiblijagrafichny davednik [Archivists Belarus. Bibliographic reference]. Zhumar SU, Shumeika MF, compilers. Minsk: BelNIIDAD; 2006. 253 p. Belarusian.
  4. Hiarnovich TD. [Nikolai Pavlovich Shklyaev – the keeper of the archives of Minsk]. In: Karol AD, editor. Istoriya i istoriografiya: obʼektivnaya realʼnostʼ i nauchnaya interpretatsiya. Mezhdunarodnaya nauchnaya konferentsiya, posvyashchennaya 140-letiyu so dnya rozhdeniya akademika V. I. Pichety; 5 oktyabrya 2018; Minsk, Belarusʼ. [History and historiography: objective reality and scientific interpretation. International conference, devoted to the 140th anniversary of the birth of Academician V. I. Pichetа; 2018 October 5; Minsk, Belarus]. Minsk: Belarusian State University Publishing Center; 2018. p. 17–26. Russian.
  5. Hiarnovich TD. [Sociocultural crisis as a factor in the development of archival law in the 1920s]. In: Karol AD, editor. 1917 god u gistarychnyh ljosah Belarusi. Mizhnarodnaja navukovaja kanferjencyja; 30 listapada – 1 snezhnja 2017 g.; Minsk, Belarusʼ [1917 in the historical fate of Belarus. International scientific conference; November 30 – December 1, 2017; Minsk, Belarus]. Minsk: Belarusian State University Publishing Center; 2017. p. 72–80. Russian.
  6. Klepikov NE. Waste campaigns in the Belarusian archives of the 1920s – early 1930s. Otechestvennye arkhivy. 2009;3:14–20. Russian.
Апублікавана
2019-07-25
Ключавыя словы: архівазнаўства, дзяржаўны архіў, Цэнтрархіў БССР, законы аб архівах, БССР
Арганізацыі, якія падтрымліваюць Аўтар выказвае асаблівую падзяку за дапамогу ў пошуку і абмеркаванні матэрыялаў загадчыку кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ дацэнту М. Ф. Шумейку.
Як цытаваць
Герновіч Т. Д. Заснаванне дзяржаўных архіваў Беларусі (1919–1922) // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2019. 3. С. 46-56.