Асноўныя палітычныя сілы Егіпта і іх адносіны з прэзідэнтам М. Мурсі ў 2012–2013 гг.
Анатацыя
Палітычная сітуацыя ў Егіпце прыцягвае ўвагу міжнароднай грамадскасці з 2011 г., калі хваля пратэстаў так званай «арабскай вясны» пракацілася па рэгіёне Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Натхнёная дэмакратычнымі лозунгамі палітычнага плюралізму, свабоды слова, друку і рэлігіі егіпецкая рэвалюцыя прывяла да палітычнага поспеху ісламісцкіх груп, такіх як Ан-Нур і «Браты-мусульмане», апошнія з якіх прыйшлі да ўлады ў 2012 г. Аднак прадстаўнік «Братоў-мусульман» Мухамед Мурсі займаў пасаду кіраўніка дзяржавы крытычна кароткі тэрмін: ён быў абраны ў канцы чэрвеня 2012 г., а скінуты ў пачатку ліпеня 2013 г. у выніку ваеннага перавароту, падтрыманага ўсімі палітычнымі сіламі Егіпта, а таксама егіпецкім народам, які зноў сабраўся на плошчы Тахрыр. Супраць М. Мурсі выступілі не толькі людзі, якія прагаласавалі за яго год таму, але і палітычныя сілы, раней падтрымаўшыя «Братоў-мусульман». Гэта было абумоўлена шэрагам фактараў: эканамічная сітуацыя ў Егіпце не палепшылася, абраны дэмакратычным шляхам прэзідэнт выступіў з адкрыта недэмакратычнымі ініцыятывамі і г. д. Усе гэтыя фактары, відавочна, з’яўляюцца аб’ектыўнымі прычынамі страты ім улады. Але ў егіпецкім палітычным асяроддзі ёсць свае асаблівасці, якія варта ўлічваць пры даследаванні прычын і фактараў звяржэння Мурсі ў 2013 г. Яны сфарміраваліся за апошнія 30 гадоў улады Хосні Мубарака, цвёрда ўкараніліся ў егіпецкім грамадстве і не маглi быць зменены за адзін раз пасля рэвалюцыі. На працягу ўсяго гэтага перыяду два ключавых гульца займалі лідзіруючыя пазіцыі ў егіпецкай палітыцы: бізнес-эліта і армія. Абодва мелі фінансавую і сацыяльную базу і ўплывалі на грамадскае меркаванне ў краіне. Пасля паўстання палітычная сітуацыя апынулася яшчэ больш складанай: узнікла вялікая колькасць новых партый. Усе гэтыя гульцы мелі вялікую вагу ў егіпецкай палітыцы і павінны былі ўлічвацца прэзідэнтам. Больш за тое, яго ўменне сфарміраваць адносіны з імі і заручыцца іх лаяльнасцю было важнай умовай захавання ўлады. Замест гэтага М. Мурсі ўступіў у канфрантацыю з вядучымі палітычнымі сіламі Егіпта, што стала адным з фактараў яго звяржэння з пасады прэзідэнта ў 2013 г.
Літаратура
- Dunne M, Hamzawy A. Egypt’s Secular Political Parties: A Struggle for Identity and Independence. Washington: Carnegie Endowment for International Peace; 2017. 40 p.
- Roll S. Egypt’s Business Elite after Mubarak A Powerful Player between Generals and Brotherhood. Berlin: Stiftung Wissenschaft und Politik German Institute for International and Security Affairs; 2013. 28 p.
- Tsaregorodtseva IA. Musul’manskie gruppy Egipta i ikh politicheskie partii nakanune i posle revolyutsii 25 yanvarya: preprint WP14/2014/02 [Muslim groups of Egypt and their political parties on the eve and after the revolution of January 25: preprint WP14/2014/02]. Moscow: Publishing House of the Higher School of Economics; 2014. 40 p. (Series WP14 «Political Theory and Political Analysis»). Russian.
- Anani H. Al-ikhwan al-Muslimun fi Misr [Muslim Brotherhood in Egypt]. Cairo: Ash-Shuruk; 2007. 311 p. Arabic.
- Abdel-Latif O. Egypt: Brothers Trigger Debate but Cannot Pass Legislation. Arab Reform Bulletin. 2006;4(3):2.
- Aknur M. The Muslim Brotherhood in Politics in Egypt: From Moderation to Authoritarianism? Uluslararasi Hukuk ve Politika. 2013;33:1–25.
- The Egyptian Experience of the Muslim Brotherhood in Power 2012–2013: A Report by 9 Bedford Row. London: Nine Bedford Row International; 2015. 108 p.
Copyright (с) 2019 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя
Гэты прадукт даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрыбуцыя — Некамерцыйнае выкарыстанне») 4.0 Сусветная.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).