«Перыферыйныя» цудатворныя іконы Кіева-Пячэрскай лаўры (канец XVIII – пачатак ХХ ст.): сацыяльны аспект

  • Антаніна Анатольеўна Кізлова Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага», пр. Перамогi, 37, 03056, г. Кіеў, Украіна

Анатацыя

Аналізуецца маладаследаваная праблема ўдзелу насельнікаў Успенскай Кіева-Пячэрскай лаўры ў сацыяльных узаемадзеяннях, звязаных з «перыферыйнымі» цудатворнымі іконамі (канец XVIII – пачатак ХХ ст.). Выказаны меркаванні аб тым, што рашэнне гэтай праблемы дасць магчымасць пашырыць веды аб жывых праявах рэлігійнасці і аб сацыяльных камунікацыях даінфармацыйнай эпохі. Галоўнымі крыніцамі выступаюць унутраныя манастырскія дакументы і запіскі падарожнікаў. Выкарыстоўваецца мікрагістарычны падыход, прынцып гістарызму, сінтэз, аналіз, параўнальна-гістарычны метад. Разглядаецца сітуацыя, пры якой цудатворныя іконы (разам з акладам) у Кіева-Пячэрскай лаўры ўспрымаліся як невербальныя крыніцы звестак аб яе асаблівым статусе, гэтым у значнай ступені была абумоўлена дзейнасць Духоўнага сабору, звязаная з абразамі. Сцвярджаецца, што для насельнікаў Кiева-Пячэрскай лаўры нармальнымі зʼяўляліся абставіны, пры якіх не надавалася роўнай увагі розным аб’ектам шанавання, нават у рамках даволі аднастайнай групы святынь. Зроблена назіранне, што даступныя крыніцы абмяжоўваюць магчымасці даследаваць узаемадзеянні браціі з «маўклівай большасцю» багамольцаў. Пастуліруецца перспектыўнасць параўнання бытавання «перыферыйных» абразоў Кіева-Пячэрскай лаўры і Байбузскай іконы, а таксама адкрытых для шанавання часціц мошчаў у падкантрольных ёй пустынях – Галасееўскай і Кітаеўскай.

Біяграфія аўтара

Антаніна Анатольеўна Кізлова, Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага», пр. Перамогi, 37, 03056, г. Кіеў, Украіна

кандыдат гістарычных навук; дактарант кафедры гісторыі факультэта сацыялогіі і права

Літаратура

  1. Shchepanskaya T. B. [Crisis network (traditions of the spiritual space invasion)]. In: Russkii Sever: k probleme lokal’nykh grupp. Saint Petersburg, 1995. P. 110–176 (in Russ.).
  2. Sofronov S. G. [Territorial aspects of the Orthodox saсred objects system formation (case study of Russian Saints and Marian icons)]. Nasledie i sovrem. 2002. No. 9. P. 20–72 (in Russ.).
  3. Lepakhin V. [Meaning and purpose of the icon]. Moscow : Palomnik, 2003 (in Russ.).
  4. Tsekhanskaya K. V. [Veneration of icons in Russian traditional culture]: diss. abstr. … dr. of hist. sci. : 07.00.07. Moscow, 2004 (in Russ.).
  5. Poljushko G. V. [The Marian icon of Prince Ihor. History and fate of the sacred object]. Kiev, 2012 (in Ukrainian).
  6. Zotov V. V., Lysenko V. A. Communicative practices as the theoretical construction of the society investigation. Theory practice soc. dev. Issue 3. 2010. P. 53–55 (in Russ.).
  7. Ivakhiv A. Orchestrating sacred space: beyond the «Social construction» of Nature. Ecotheology. 2003. No. 8, issue 1. P. 11–29. DOI: 10.1558/ecotheology.k8i1.1612.
  8. Azarenko S. A. Signs and things: topology of communication. J. Sib. Fed. Univ. Hum. Soc. Sci. 2. 2013. No. 6. P. 171–179. DOI: 10.1080/13642520210145644.
  9. Szijarto I. Four arguments for Microhistory. Rethink. Hist. 2002. Vol. 6, issue 2. P. 209–215.
  10. Bezhanidze G. V. [About the Documents of the Holy Hierarch Filaret, Metropolitan of Moscow, Connected with Proceedings about Kazan icon from St. Simon’s Monastery]. Filaretovskii al’manakh. 2009. No. 5. P. 6–11 (in Russ.).
  11. Romanova O. O. [Expectancy of «a Miracle» as a basis of folk piety (Kyivan Metropolitan Church, 18 th Ct.)]. Ukrainʼskyj istorychnyj zhurnal. 2010. No. 1. P. 84–131 (in Ukrainian).
Апублікавана
2018-01-31
Ключавыя словы: гісторыя, Успенская Кіева-Пячэрская лаўра, сацыяльнае ўзаемадзеянне, насельнікі, наведвальнік, цудатворны абраз
Як цытаваць
Кізлова А. А. «Перыферыйныя» цудатворныя іконы Кіева-Пячэрскай лаўры (канец XVIII – пачатак ХХ ст.): сацыяльны аспект // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2018. 1. С. 33-40.
Падзел
Хрысціянства ў гістарычным лёсе Беларусі