ISSN друкаванага выдання: 2520-6338
ISSN у інтэрнэце: 2617-4006
«Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя» заснаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам у 1969 г. Да 2017 г. выходзіў пад назвай «Веснік БДУ. Серыя 3, Гісторыя. Эканоміка. Права» (ISSN 2308-9172).
«Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя» – вядучы нацыянальны навуковы часопіс, які публікуе матэрыялы па фундаментальных тэарэтычных і прыкладных праблемах айчыннай і сусветнай гісторыі, крыніцазнаўстве, гістарыяграфіі і метадах гістарычных даследаванняў, гісторыі мастацтваў, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплінах, архівазнаўстве і музеязнаўстве.
Часопіс ахоплівае ўсе галіны вывучэння гістарычнага працэсу ад старажытнасці да сучаснасці, заахвочвае міждысцыплінарны і кампаратыўны падыходы. Прыярытэт часопіса – публікацыя арыгінальных, раней не апублікаваных матэрыялаў, заснаваных на ўвядзенні ў навуковы ўжытак новых крыніц і напісаных з улікам найноўшай айчыннай і замежнай гістарыяграфіі. «Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя» надае вялікую ўвагу прафесійнаму абмеркаванню новых навуковых выданняў (манаграфічных даследаванняў, зборнікаў навуковых артыкулаў і акадэмічных публікацый крыніц), якое ажыццяўляецца як у фармаце рэцэнзій, так і аналітычных аглядаў, а таксама папулярызацыі навуковых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.
Галоўны рэдактар часопіса – Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар, дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Усе навуковыя артыкулы праходзяць абавязковае падвойнае сляпое рэцэнзаванне.
Перыядычнасць – 4 разы на год (студзень, красавік, ліпень, кастрычнік).
Часопіс арыентаваны на прафесараў, выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі,навуковых супрацоўнікаў, якія працуюць у галіне гістарычных і сумежных навук.
Публікацыя бясплатная.
Рабочыя мовы – руская, беларуская, англійская.
«Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя» ўключаны ў Пералiк навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь, рэкамендаваных Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных навуках, а таксама ў галіне музеязнаўства, кансервацыі, рэстаўрацыі гісторыка-культурных аб’ектаў, дакументалістыкі, дакументазнаўства і архівазнаўства; публікацыі часопіса індэксуюцца ў навукаметрычнай базе дадзеных Scopus, базах дадзеных Расійскага індэкса навуковага цытавання (РІНЦ).
Падпісныя індэксы: 00339 (індывідуальная), 003392 (ведамасная).
ISSN друкаванага выдання: 2520-6338
ISSN у інтэрнэце: 2617-4006